Фразеалагізацыя моўных афарызмаў у беларускай мове

Ф. Янкоўскі – заснавальнік сістэматызацыі крылатых выслоўяў і афарызмаў. Зыходнае чляненне фразеалагічнага матэрыялу. Крытэрыі фразеалагізацыі афарыстычных словазлучэнняў і сказаў. Фразеалагізацыя крылатых выразаў, прыказак і афарызмаў у беларускай мове.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 53,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Трэцяя прыказка -- Найшла каса на камень -- “адзін аднаму ні ў чым не хоча саступіць”: Некаторыя з хлопцаў смяяліся, другія мнагазначна пераміргваліся -- найшла каса на камень -- хто каго? (М. Лынькоў). Параўн. ужыванне аманімічнага фразеалагізма найшла каса на камень у каго “сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары і пад.”: Вось добра, што ўсе сабраліся, бо ў нас тут найшла каса на камень (П. Броўка); Найшла ў вас каса на камень (І. Кірэйчык).

Чацвёртая прыказка -- Кароль (жа) голы (паходзіць з казкі Г.-Х. Андэрсена “Новае ўбранне караля”). Яе сэнс -- “якая-небудзь тэорыя, палітыка або чый-небудзь аўтарытэт на самай справе беспадстаўныя, фальшывыя, уяўныя”: “У грамадстве культывавалася “палітыка згоды” (модная не толькі зараз), калі ніхто не адважваўся сказаць, што кароль голы” (“Звязда”); “Пільнае вока калі-нікалі заўважае тое, што прывычна не бачыцца, а разняволены розум прымушае час ад часу ўскрыкнуць: “Кароль жа голы!” (М. Захаранка). Гэта прыказка, структурна арганізаваная як прэдыкатыўнае словазлучэнне, пераўтвараецца ў назоўнікавы фразеалагізм з найбольш тыповай для такіх выразаў структурай «прыметнік + назоўнік» (голы кароль) і ўжо выражае не суджэнне, а паняцце, абазначаючы “пасрэдны чалавек з прэтэнзіяй на аўтарытэт ці з перабольшаным аўтарытэтам”: “Уяўляеце вы сабе сімпатычнага брандахлыста, фантазёра, які проста голы кароль?” (У. Караткевіч).

Адзначаючы сярод розных спосабаў фразеалагічнай дэрывацыі і такі, як эліптычны, г.зн. утварэнне фразеалагізмаў у выніку скарачэння прыказак, трэба звярнуць увагу і на адваротны працэс -- фармаванне прыказкі на базе фразеалагізма. Праўда, перад намі, відаць, адзінкавы прыклад. Маецца на ўвазе прыказка Іван ківае на Пятра (а Пётр на Івана). Гэта запазычанне з рускай мовы развілося на аснове фразеалагізма ківаць на Пятра, якое па сферы першапачатковага ўжывання з'яўляецца крылатым выразам з байкі І.А. Крылова “Люстэрка і Малпа”. У баечнай маралі гаворыцца (пераклад М. Клімковіча): “Што Клімыч рукі грэць умее, -- людзі знаюць; пра хабар Клімычу чытаюць, а ён украдкаю ківае на Пятра”. Фразеалагізм абазначае “звальваць віну на іншага”: Я не ківаю на Пятра, я толькі гавару, што і мы не ў бога цялятка ўкралі (Я. Брыль). Сэнсавы ж змест прыказкі, узніклай у выніку нарошчвання кампанентнага складу, разгортвання фразеалагізма “ад меншага -- да большага”, -- “адзін звальвае сваю адказнасць ці віну на другога”: Я ваенны чалавек, у нас на першым плане загад і яго выкананне... А тут Іван ківае на Пятра... (А. Кажадуб); Увядзенне мэрства таксама накіравана на ліквідацыю звыклага нашаму вуху і вобразу жыцця: Іван ківае на Пятра, а Пётр на Івана (“Звязда”).

Заключэнне

Афарыстычныя адзінкі як моўныя тропы з'яўляюцца своеасаблівымі мастацка-выяўленчымі карцінамі знешняга і ўнутранага жыцця, афарбаванага міфалагічнымі, рэлігійнымі і этычнымі ўяўленнямі розных часоў. Фразеалагічны склад з'яўляецца непасрэдна культурным кампанентам мовы, асяродкам нацыянальнай свядомасці, крытэрыем духоўнасці народа. Яго існаванне сведчыць аб тысячагадовай творчасці народа, аб яго светапоглядзе і культуры. Працэс фразеаўтварэння адбываецца несупынна. Наша праца наглядна паказала, як фразеалагізуюцца моўныя афарызмы ў тэкстах вядомых пісьменнікаў, адкуль яны чэрпаюць сваё багацце, як адбываецца працэс фразеалагізацыі. У новы час фразеалагізмы ўтвараюцца пераважна на аснове метафары, параўнання і іншых тропаў, шырока выкарыстоўваемых у жывой гутарковай мове, у якую глыбока ўваходзяць карані беларускай нацыянальнай фразеалогіі. Новае і старое (жывыя тэндэнцыі і архаічныя рысы) у фразеалогіі пастаянна ўзаемадзейнічаюць, у выніку чаго ўзнікаюць новыя фразеалагічныя адзінкі па старых мадэлях, а старыя набываюць новыя значэнні.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Аксамітаў А.С. Лексіка беларускіх прыказак ХІХ ст. У сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі. Мн.: АН БССР, 1958. - 81 с.

2. Аксамітаў А. Зашыфравана ў выслоўях. Наша слова. -- 1994. -- № 13.

3. Атраховіч К.К. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы у 5-ці тамах - Мн, БелСЭ, 1977.

4. Базыленко А.М. Устойчивые словосочетания в языке Якуба Коласа. Мн.,Бел гос ун-т, 1952.--19с.

5. Блінава Э.Д., Гаўрош Н.В., Кавалёва М.Ц. Моўныя адзінкі і кантэкст. Мн., Выш.шк., 1992. - 271 с.

6. БуракЛ.І. Сучасная беларуская мова. -- Мн., 1974; 2-е выд., 1985.

7. Гвоздарев Ю.А. Рассказы о русской фразеологии. -- М., 1988.

8. Каўрус А.А. Слова наша роднае. - Мн.: Нар. Асвета, 1986. - 144 с.

9. Красней В.П. Грані слова. -- Мн., 1986; выд. 2-е, 1992; выд. 3-е, 1996.

10. Красней В.П. Лексікалогія і фразеалогія беларускай мовы.--Мн., 1982.

11. Красней В.П., Лазоўскі У.М., Шчарбакова І.М. Сучасная беларуская мова: Лексікалогія. Фразеалогія. -- Мн., 1984.

12. Кузьмянкова Т.В. і інш. Слова беларускае. З гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі. Пад рэд.А.Я.Міхневіча. - Мн.: Нар.асвета, 1994. - 272 с.

13. Ларин Б.А. История русского языка и общее языкознание. -- М., 1977.

14. Лепешаў І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. - Мн.: Нар.асвета, 1981. - 160 с.

15. Лепешаў І.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні. -- Гродна: ГрДУ, 2002. - 207 с.

16. Ожагаў С.І. Пра крылатыя словы: “Пытанні мовазнаўства” №2, М., 1957

17. Ожегов С.Н Лексикология. Лексикография. Культура речи -- М., 1974.

18. Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мн., Універсітэцкае, 1994. - 350 с.

19. Трыпуціна Т. Аналіз слова і фразеаўжыванне ў мастацкім тэксце. М-ва асветы БССР, Мінскі дзярж. Пед.ін-т ім. А.М. Горкага. - Мн., 1984

20. Тэлія В.Н. Што такое фразеалогія. - М.: Навука, 1966. - 87 с.

21. Хлусевіч І.М. Варыянтнасць фразеалагізмаў у сучаснай беларус-кай літаратурнай мове: Дыс.... канд. філал. навук. -- Гродна, 2001.

22. Шкраба І., Шкраба Р. Крынічнае слова: беларускія прыказкі і прымаўкі. - Мн.: Маст.літ., 1987. - 286 с.

23. Янкоўскі Ф.М. Дыялектны слоўнік. Мн.: АН БССР, 1959. - 231 с.

24. Янкоўскі Ф.М. Крылатыя словы і афарызмы. Мн.: 1960.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.

    курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013

  • Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.

    реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Типы цитации и смысловые особенности крылатых слов, их классификация по видам сообщаемой ими информации, источники и значение. Особенности перевода крылатых выражений на украинский язык. Структурно-грамматические типы крылатых слов в работах Гоголя.

    курсовая работа [85,8 K], добавлен 22.12.2014

  • Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.