Лівонская вайна

Пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Уступленне у Лівонскую вайну. Працяг і завяршэнне Інфлянцкай вайны. Праект падзелу Рэчы Паспалітай. Стэфан Баторый і ўзнаўленне вайны. Аблога Полацка і яе цяжкасці. Паход на Полацк.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 01.11.2011
Размер файла 50,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Тыя адгукнуліся на заклік, і земскае войска склала аснову дзеючай арміі. Каля мястэчка Свір, на мяжы беларуска-літоўскай дзяржавы з маскоўскімі ўладаннямі, у траўні 1579 г. сабраліся аб'яднаныя сілы ВКЛ і Кароны. Пры агульнай мабілізацыі 56 тыс. (30 500 чалавек у ВКЛ і 25 500 - у Кароне) агульная колькасць войска, выкарыстанага на тэатры ваенных дзеянняў, склала 41 тыс., сярод якіх было 30 тыс. конніцы. Большасць гэтай арміі ўтваралі харугвы Вялікага Княства -- 23 тыс., з якіх 10 тыс. налічвалі магнацкія почты, 9 тыс. - паспалітае рушэнне і 4 тыс. - найманыя жаўнеры.

Паход на Полацк.

Літвіны раілі ісці на Пскоў як самую важную маскоўскую цвярдыню, на той момант яшчэ мала падрыхтаваную для абароны. Аднак на ваеннай нарадзе было вырашана, што першы ўдар трэба наносіць па Полацку. Аргументы Стэфана Баторыя наконт прыярытэтнасці Полацка як мэты першага naxоду пераконвалі: канцэнтрацыя арміі вакол яго агаляла межы ВКЛ і не адкрывала тылы, а ўзяцце Полацка дазваляла ўмацаваць пазіцыі Віцебска і адрэзаць Інфлянтаў ад цэнтральных маскоўскіх правінцый. Немалаважным з'яўляўся і псіхалагічны факт: яе наколькі балюча перажывалася страта Полацка ў Беларусі і Літве, настолькі акрыляць магло быць яго вяртанне на самым пачатку вайны.

Палявая друкарня караля, што дзейнічала пры абозе, 12 ліпеня выпусціла "Маніфест да войска", перакладзены на некалькі моў. Вайна абвяшчалася справядлівай і законнай, а яе прычыны звязваліся з тым, што Іван IV учыніў шмат шкоды хрысціянам у Інфлянтах і ВКЛ, дзе захапіў Полацк, а таксама з немагчымасцю заключыць мір з царом.

Армія пайшла на Полацк уздоўж Дзвіны, пераправіўшыся каля Дівны па пантонных мастах на яе правы бераг. Каб прадухіліць умацавання полацкага гарнізона дадатковымі сіламі, наперад быў высланы авангард конніцы віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла і венгра Каспара Бекенца, якія адразу заблакіравалі горад. Край за шаснацаць гадоў акупацыі абязюдзеў і здзічэў. Бездарожжа і няспынныя дажджы замаруджвалі рух вялікай арміі. Па шляху харугвы з ходу займалі збудаваныя царскімі войскам крэпасці: 23 ліпеня - Казьяны, 31 ліпеня - Краснае.

Даведаўшыся пра набліжэнне арміі Баторыя, маскоўскія ваяводы з Полацка паспрабавалі застрашыць наступаўшых: яны умярцвілі польскіх і літоўскіх палонных, якіх з даўняга часу трымаліся у цяжкіх аковах, і, прывязаўшы іх трупы да бреўнаў, спусцілі па рацэ насустрач.

Аблога Полацка і яе цяжкасці.

Армія Рэчы Паспалітай пачала аблогу 11 жніўня. Пад горадам быў надрукаваны зварот да маскоўскага цара і ўсіх яго падданых, у якім прапаноўвалася не супраціўляцца, а пераходзіць на бок караля або пакінуць гарады і воласці ВКЛ. Тым, хто складзе зброю, Стэфан Баторый гарантаваў захаванне асабістых правоў і бяспеку. Маскоўская залога Полацка, якая налічвала каля 6000 чалавек, адразу запаліла пасады, і ўсе абаронцы перайшлі ў Верхні замак, ператвораны за гады валодання ў непрыступную фартэцыю. 3 ходу захапіць яе не ўяўлялася магчымым. Да ўсіх цяжкасцей далучыліся аб'ектыўныя фактары: акупаваная зона і сумежныя з ёю раёны Полаччыны былі спустошаны, таму адразу ж паўстала вострая праблема пракорму вялікага войска Рэчы Паспалітай. Армія пачала галадаць, у пошуках яды даводзілася пасылаць раз'езды ў аддаленыя землі па левым беразе Дзвіны. Тым часам бясконцыя дажджы так узнялі ўзровень вады ў рацэ, што яна затапіла масты і стварыла шмат цяжкасцей для аблогі: драўляныя ўмацаванні моцна прамоклі, так што ўсе намаганні запаліць іх агнявымі ядрамі аказаліся марнымі. Залога ж баранілася надзвычай упарта. Цар Іван IV стаяў тады з 40-тысячным войскам у Ноўгарадзе Вялікім, не адважваючыся на значныя контрдзеянні. Ён баяўся адкрытай палявой сутычкі з арміяй Рэчы Паспалітай і не меў праграмы дзеянняў. У сярэдзіне ліпеня выслаў на дапамогу Полацку 8 тыс. стральцоў Барыса Шэйна і Фёдара Шарамецева, але такая колькасць не магла дапамагчы. 3 Пскова цар накіраваў на ВКЛ татарскія загоны, якія ў пачатку жніўня дасягнулі Біржа, але калі ў Біржах з войскам з'явіўся жамойцкі стараста Мікалай Тальваш, татары павярнулі назад. Са свайго боку Стэфан Баторый, прыкрываючы галоўныя сілы, сканцэнтраваныя пад Полацкам, яшчэ на пачатку выправы накіраваў у Інфлянты, пад Пскоў, на Севершчыну і ў бок Смаленска некалькі рот наймітаў.

Перамогі над Дзвіною

Моцныя дажджы, што амаль няспынна ішлі ўсё лета, былі саюзнікам царскага гарнізона ў Полацку. Працяглая аблога засмучала нават караля, які прагнуў рашучых дзеянняў, хоць на генеральны штурм не адважваўся. Але пад канец жніўня дажджы нарэшце скончыліся, і гэта адразу ж змяніла сітуацыю. Як толькі 29 жніўня ўдалося запаліць драўляныя вежы горада, на наступны ж дзень абаронцы паддаліся. Тых, хто адбіваўся да канца, паланілі, астатнім дазволілі выбіраць між службай каралю і вяртаннем у Маскоўскую дзяржаву. Некаторыя царскія ваяводы, адпушчаныя на свабоду, не пажадалі вяртацца на бацькоўшчыну. Але большая частка гарнізона скарысталася правам і вятнулася да цара, які загадаў размяшчаць такіх ратнікаў у іншых памежных замках -- каб удзелам у далейшай вайне змылі ганьбу здачы Полацка. 3-за смроду ад непахаваных трупаў у адваяваным Полацку не ўдалося правесці набажэнства ў гонар перамогі, як таго хацеў кароль і вялікі князь. Урачыстая служба прайшла проста ў вайсковым лагеры. У горадзе быў пакінуты гарнізон у складзе 400 жаўнераў конніцы і 500 пяхоты: а галоўныя сілы арміі пасля перадышкі рушылі на іншыя замкі Поладчыны. Ужо 4 верасня харугвамі Канстанціна Лукомскага была узята Туроўля. На падпаракаванне Сокала, адной з самых моцных маскоўскіх цвердзяў на Поладчыне, на чале 3 тыс. пяхоты і конніцы рушыў вялікі гетман кароны Мікалай Мялецкі. Гарнізон гэтай крэпасці, які налічваў каля 5 тыс. ратнікаў, нават пасля капітуляцыі Полацка адчайна адбіваўся.

Толькі 11 верасня, пасля двух дзён аблогі і штурмаў, польская і літоўкая пяхота ўварвалася ў крэпасць Сокал. Гэты дзень аказаўся самым крывавым за ўсю кампанію: ад рук наступаўшых і ў агні загінула каля 4 тыс. царскіх ратнікаў, палегла і шмат ратнікаў Мялецкага. Пасля Сокала полацкі ваявода Мікалай Дарагастайна аблажыў крэпасць Сушу і ўгаварыў яе гарнізон здацца: 6 кастрычніка 1579 г. каля 6 тыс. маскоўскіх ратнікаў выйшла з крэпасці, пакінуўшы ўсю зброю, запасы пораху і прадуктаў. Нарэшце ў снежні 1579 г. каталіцкія фарміраванні захапілі Няшчэрду.Так першы год узноўленай вайны прынёс вялікае паражэнне Маскоўскаму царству. Падчас Полацкай кампаніі былі знішчаны ці захоплены ў палон больш за 10 тыс. маскоўскіх ратнікаў і 16 ваяводаў, 120 цяжкіх гармат, тысячы руляў ручной нястрэльнай зброі. Падзеленае на тры групоўкі войска адышло на адпачынак да Галоўчына, Шклова і Магілёва. Цар Іван IV пасля страты Полацка змяніў тон сваіх пасланняў і выказаў жаданне памірыцца. Аднак кароль распачаў вайну не дзеля вяртання аднаго Полацка.

Працяг вайны і паход 1580 г.

Вальны сейм, праведзены ў Варшаве ў снежні 1579 і пачатку 1580 г., даў згоду на працяг вайны і ўхваліў такія ж падаткі, як у 1578 г. Новы паход супраць Івана IV быў падрыхтаваны на лета. Вайне паспрабавалі надаць рэлігійнае вымярэнне, выдаючы яе за барацьбу супраць "схізматыкаў", аднак гэта не азначала, што яна прымалася шляхтай у катэгорыях супрацьпастаўлення заходняга і ўсходняга хрысціянства. У ВКЛ яе аднолькава падтрымліваў палітычны народ і праваслаўнага, і пратэстанцкага веравызнання. Цар Іван IV ўсю першую палову года дыпламатычнымі сродкамі спрабаваў затрымаць пачатак ваеннай кампаніі да позняй восені, аднак Стэфан Баторый не перапыняў падрыхтоўкі да паходу. Яшчэ больш рашуча ён стаў дзейнічаць, калі адкрылася, што ў выніку намаганняў царскага пасла Нашчокіна быў завербаваны Грыгоры Осцік і ў ВКЛ рыхтавалася змова.

15 чэрвеня Стэфан Баторый з Вільні праз Менск і Барысаў накіраваўся пад Чашнікі, дзе было загадана канцэнтравацца ўсёй арміі. Адтуль адыходзілі дарогі на Вялікія Лукі і на Смаленск. Маскоўскі цар не ведаў пра напрамак паходу, хоць высылаў шпегаў збіраць інфармацыю ажно да Вільні. У сярэдзіне ліпеня ў Маскве найбольш верагодным лічылі ўдар па Пскове ці па Смаленску. Між тым ваенная нарада, праведзеная каралём 18 ліпеня пад Чашнікамі, канчаткова вызначыла мэтай паходу Вялікія Лукі. Захоп гэтага горада дазваляў цалкам адрэзаць Маскву ад Інфлянтаў, вяртанне якіх было галоўнай задачай вайны. Немалаважнае значэнне мела і тое, што з Вялікіх Лукаў найзручней было б ударыць па Пскове, авалодаць якім Стэфан Баторый намерваўся ў наступным годзе.

Каб адцягнуць увагу непрыяцеля, кароль паслаў на Смаленшчыну вопытнага ў дыверсійнай вайне Філона Кміту Чарнобыльскага, якому было даручана ахоўваць мяжу ВКЛ з боку Смаленшчыны.

Тым часам галоўная армія Рэчы Паспалітай, падрыхтаваная лепш, чым у час Полацкай кампаніі (кароль засведчыў гэта ў Лукомлі, дзе правёў ваенны агляд), пачала рух на Вялікія Лукі ўздоўж Дзвіны і Усвячкі. 3 Чашнікаў войска прыйшло да Віцебска, дзе раздзялілася: галоўныя сілы адразу рушылі ў напрамку Вялікіх Лукаў, а частка харугваў на чале з каронным канцлерам Янам Замойскім была накіравана на Веліж (хоць літвіны прасілі караля даверыць узяцце гэтага горада ім). Пасля таго як у выніку абстрэлу вогненнымі ядрамі ўмацаванні Веліжа загарэліся 6 жніўня кантынгент Замойскага здабыў яго, паланіўшы нават двух ваявод. Па распараджэнні Стэфана Баторыя палонныя маскоўскія ратнікі былі адпушчаны на волю. У тыя ж дні Мікалай Радзівіл авалодаў тамі (ён паддаўся яшчэ хутчэй, чым Веліж), а Мікалай Дарагастай з полацкай шляхтай аблажыў Невель.

Трыумфы другога паходу

У канцы жніуня армія Рэчы Паспалітай пачала аблогу Вялікіх Лукаў. Шасцітысячны гарнізон цвярдыні адмовіўся абараняць горад і спаліў яго,схаваўшыся у моцным замку. Аднак умацаванні былі дрэнныя, і артылерыйскі абстрэл, пачаты 1 верасня моцна шкодзіў ім. Пазіцыі маскоўскага цара Івана IV залежалі ад поспехаў арміі Стэфана Баторыя, і, паколькі аблога была эфектыўна,спроба прыслаць абложаным дапамогу і боепрыпасы не ўдалася. Паслы царя ўжо 2 верасня 1580 г. прыехалі пад Bялікія Лукі з прапановай заключыць перамір'е.Іван IV дэклараваў гатоўнасць адмовіцца не толькі ад Полацка, але і ад Курляндыі і інфлянцкіх зямель. Аднак кароль разумеў, цар хоча перамовамі як найдаўжэй цягнуць і аблога працягвалася. Калі 4 верасня ўдалося запаліць адну з драўляных веж умацаванняў і пажар стаў ахопліваць увесь замак, абаронцы капітуліравалі. Падчас перадачы крэпасці венгерскае і польскае войска выйшла з-пад кантролю камандзіраў і кінулася рабаваць, забівадь. . Сотні марадзёраў не звярнулі ўвагі нават на пажар, які перакінуўся на парахавыя склады. У выніку выбух магутнай сілы пахаваў шмат людзей.Баторый распарадзіўся адбудаваць замак, пакінуўшы ў Луках больш за 3 тыс. жаўнераў. Яшчэ падчас аблогі Вялікіх Лукаў праводзіліся аперацыі супраць іншых замкаў Івана IV. Полацкі ваявода Мікалай Дарагастайскі трымаў у аблозе Невель, які 29 верасня 1580 г. таксама капітуляваў, а праз 13дзен паддалося Азярышча, абаронцы якога паверылі на слова Мікалаю Радзівілу. Нарэшце 25 кастрычніка капітуляваў гарадок Завалач, маскоўскі гарнізон якога, як іншых замкаў, быў адпушчаны на свабоду.

Кампанія 1580 г. яшчэ больш пераканаўча паказала ваенную перавагу войска Рэчы Паспалітай над маскоўскай арміяй. Яе конніца цалкам кантралявала тэатр ваенных дзеянняў, а пяхота умела здабывала самыя непрыступныя крэпасці. Усе замкі басейна Дзвіны, якія мелі важнае стратэгічнае значэнне, аказаліся ў руках арміі Рэчы Паспалітай. Па ваеннай тэхніцы памесная армія Маскоўскай дзяржавы не магла параўнацца з жаўнерамі Стэфана Баторыя, асабліва з вопытнымі наймітамі, многія з якіх прайшлі праз войны ў Францыі, Іспаніі, Італіі і інш.

Аднак нягледзячы на ваенныя поспехі, у Вялікім Княстве з 1580 г. пашырыліся пацыфісцкія настроі. Шляхта Беларусі і Літвы была задаволена вяртаннем сваіх тэрыторый, а далучэння іншых земляў не дамагалася. Ад эпідэміі тыфу, якая ахапіла тады Рэч Паспалітую, пашыраючыся аж ад Кракава да межаў Вялікага Княства, моцна пацярпела армія: даследчыкі мяркуюць, што з 48 тыс. жаўнераў, якія бралі ўдзел у вялікалуцкай выправе, яе ахвярай стала каля 10 тыс. чалавек. Усё гэта нарадзіла апазіцыю, якая паступова нарастала і рабілася сур'ёзнай перашкодай для падрыхтоўкі трэцяй выправы, запланававай на 1581 г.

Варшаўскі сейм і падрыхтоўка трэцяй выправы

Вальны сейм 1581 г., што праходзіў у Варшаве з 22 студзеня па 8 сакавіка, згадаў на працяг вайны і ўхваліў збор падаткаў на трэці паход супраць Маскоўскай дзяржавы. Стэфан Баторый кіраваў падрыхтоўкай да кампаніі з Гародні. 1581 год пачаўся ўдалым дыверсійным рэйдам казакоў Філона Кміты да Вялікага Ноўгарада і Старой Русы, якія здабылі Холм і без страт вярнуліся з палонам. Маскоўскі цар прысылаў ганцоў і згаджаўся саступіць каралю ўсе Інфлянты (за выключэннем некалькіх гарадкоў), аддаваў Полацк, Усвяты і Азярышча, - каб толькі пакінуць сабе гарады Вялікія Лукі, Холм, Веліж і Завалач. Аднак перамовы з царскім пасламі, якія прыбылі ў Вільню 26 мая, скончыліся безвынікова: выслухаўшы патрабаванні Стэфана Баторыя (аддаць Інфлянты, кампенсаваць затраты на папярэднія ваенныя кампаніі, вызваліць палонных і інш.), маскоўскія дыпламаты спаслаліся на адсутнасць у іх адпаведных указанняў.

У ліпені 1581 г. Стэфан Баторый пачаў збіраць пад Полацкам войска для трэцяй выправы - паходу на Пскоў. Маскоўскія ўрадавыя колы са свайго боку рыхтавалі контрнаступальныя дзеянні, мяркуючы атакаваць Беларускае Падняпроўе. Цар зноў не меў яснай праграмы дзеянняў, бо не ведаў, куды будзе скіраваны ўдар арміі Баторыя: ён чакаў паходу і на Смаленск, і на Тарапец, і на Ноўгарад Вялікі, і на Пскоў. Маскоўскія ваяводы сабралі пад Мажайскам і Дарагабужам ад 40 да 70 тыс. чалавек і чакалі загаду. Пад канец чэрвеня, калі яшчэ доўжыліся перамовы аб замірэнні, ад 20 да 30 тыс.маскоўскіх ратнікаў ўварвалася ў ВКЛ пустошыць землі на узбярэжжы Дняпра. Яны рашылі захапіць Дуброўну,Чэрыкаў, Мсціслаў,але замкі былі добра умацаванымі. Каля Магілёва адбылася бітва паміж харугвамі Княства і маскоускім войскам,дзе перамаглі ратнікі Вялікага княства.Так контрнаступальная кампанія Івана IV скончылася безвынікова: Армія Стэфана Баторыя збіралася вельмі марудна і толькі дзвюма калонамі з Полацка рушыла на Завалач і далей. Па дарозе Баторыя выдаў "вайсковыя артыкулы", якімі ўстанаўляў жорсткую дысцыпліну.

На ваеннай нарадзе ў Завалачы кароль нечакана прапанавау замест Пскова пайсці на Вялікі Ноўгарад, зусім не падрыхтаваны да асады,аднак праграма паходу не змянілася, і 47-тысячная армія Рэчы Паспалітай працягвала pyx на Пскоў.

Цяжкасці пад Псковам

Пскоўскі паход быў горш падрыхтаваны папярэднія кампаніі і пачаўся відавочна запозна. А Пскоў - вялікі горад, абнесены каменнай фартыфікацыяй, паспеў добра падрыхтавацца да абароны. Ужо першыя дні аблогі, пачатай 28 жніўня, далі трывожныя прадчуванні. Для аблогі ўсяго горада не хапіла сіл, выявіліся праблемы і з узбраеннем. Вылазкі з Пскова і іншых замкаў ускладнялі дзеянні Рэчы Паспалітай. Пасля няўдалага штурму, калі 7 верасня венгерская і нямецкая пяхота кінулася ў занадта вузкі пралом і панесла цяжкія страты, надзеі на поспех стала яшчэ менш. У дадатак неспадзявана у лагеры Стэфана Баторыя забракавала пораху.

Пскавічы таксама перажывалі цяжкі час. Па чутках, чэрнь у горадзе жадала перайсці на бок караля, таму Шуйскі прымусіў усіх зноў прысягнуць цару. Між тым Іван IV фактычна пакінуў Пскоў на волю лёсу. 3 вялікім войскам ён стаяў у Старыцы. На дапамогу Пскову з Вялікага Ноўгарада быў высланы толькі сямітысячны корпус маскоўскага войска, які ўдалося цалкам разбіць. Асабліва паспяховым аказаўся і дыверсійны рэйд корпуса конніцы Крыштафа Радзівіла з Філонам Кмітам (разам 5600 коннікаў) у глыбіню Маскоўскай дзяржавы. Яны зайшлі ажно да Волгі, разграмілі царскія фарміраванні каля Ржэва і ледзь не захапілі ў палон самога цара, які знаходзіўся ў Старыцы. Аднак гэтыя поспехі не маглі палепшыць цяжкага становішча войска пад сценамі Пскова. У 1581 г. у першыя дні кастрычніка ўжо выпаў снег. Жаўнеры пакутавалі ад холаду і капалі сабе зямлянкі. 3-за халадоў, голаду і ліхаманкі хварэла амаль трэць асабовага саставу ўсяго войска. 2 лістапада, на ваеннай нарадзе,было прынята рашэнне спыніць аблогу і абмежавацца блакадай Пскова. Пад фартэцыяй пакінулі меншую частку арміі, а астатніх адвялі адпачываць на зімовыя кватэры - у маскоўскія землі паміж Порхавам і Старой Русай.

Перамір'е як паражэнне Івана IV

Нягледзячы на цяжкасці, Стэфан Баторый дэманстраваў рашучы намер дамагчыся пастаўленай мэты ў наступным годзе. Да больш актыўных дзеянняў перайшлі і шведы, якія восенню 1581 г. занялі Нарву. У той сітуацыі Іван IV накіраваў пад Пскоў сваіх паслоў для заключэння міру, дазволіўшы ім пагаджацца на саступку ўсіх Інфлянтаў узамен на Полацк, Вялікія Лукі і іншыя землі, занятыя Стэфанам Баторыем у 1579-1580 гг.

Перамовы прайшлі у вёсцы Ям Запольскі, што паміж Порхавам і Завалачам, 15 студзеня 1582 г. тут было падпісана пагадненне аб 10-гадовым перамір'і. Яго ўмовамі прадугледжвалася, што Іван IV цалкам адмаўляецца ад Інфлянтаў на карысць Рэчы Паспалітай і ад Полацка з гарадамі Веліж, Азярышча і Себеж, а Стэфан Баторый вяртае ўласна расійскія землі - Вялікія Лукі, Завалач, Красны Гарадок - і адводзіць сваю армію ў межы Рэчы Паспалітай.

Маскоўcкая дзяржава цалкам пазбаўлялася выхаду да Балтыйскага мора. Гэта цяжкае паражэнне Івана IV у ім жа развязаным міжнародным канфлікце. Інфлянты сталі правінцыяй Рэчы Паспалітай (Рыга з захаваннем усіх правоў была ўключана ў яе склад 16 лістапада 1582 г.). Толькі паўночная частка Інфлянтаў (землі Эстоніі) засталася ва ўладанні Швецыі, што пазней спрычынілася да глыбокага канфлікту паміж Шведскім каралеўствам і Рэчу Паспалітай, у першай палове XVII ст.

Як для ўсяго Вялікага Княства Літоўскага, так і ў прыватнасці да Беларусі, што пацярпела больш за іншыя землі, завяршэнне Інфлянцкай вайны стала асабліва важнай гістарычнай падзеяй. Ям-Запольскі мір замацаваў у складзе беларуска-літоўскай дзяржавы не толькі вернуты Полацк, але і іншыя этнічна беларускія тэрыторыі.

Вынік

Такім чынам у сваей працы я разгледзеў асноўныя этапы ходу Лівонскай вайны, а таксама прычыны падпісання Люблінскай уніі і утварэння Рэчы Паспалітай. Уцяг ВКЛ у Лівонскую вайну меў на ўвазе адразу две мэты:

1. Далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна.

2. Не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, а гэта значыць на заходнееўрапейскі рынак.

Пасля пераходу Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ, Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі. Лівонская вайна патрабавала ад насельніцтва ВКЛ напружання ўсіх сіл. Яна прывяла да рэзкага павялічэння падаткаў, прынесла працоўным масам разбурэнне іх гаспадарак і смерць. Задача валодаць Лівоніяй здавалася вельмі важнай, але сіл для барацьбы з маскоўскім царом не хапала. Асабліва цярпелі ад маскоўскіх спусташэнняў ўсходнія землі. Нядзіўна, што пры такіх ўмовах Вялікае княства зрабілася больш падатлівым у пытаннях пра унію. З пачатку Лівонскай вайны палякі не пераствалі напамінаць пра унію, і яны знайшлі спачуванне у радах шляхты, стомленай вайной. Сутнасць акта уніі заключаецца ў наступным. Абедзве дзяржавы (Польшча і ВКЛ) зліваюцца ў адзінае і непадзельнае цэлае, члены якога абавязаны дапамагаць інтарэсам і выгадам агульнай дзяржавы. У 1569 годзе у Любліне было падпісана пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава - Рэч Паспалітая. Пасля гэтага ў Лівонскай вайне адбыўся вялікі пералом. Войскі Рэчы Паспалітай дасягнулі значных поспехаў і змаглі вярнуць тэрыторыі захопленыя Маскоўскім княствам на пачатку вайны. Цяжкае становішча пасля шэрага паражэнняў прывяло да таго, што маскоўскі цар заключыў перамір'е.

У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна- усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, былі знішчаны культурныя каштоўнасці. Так, напрыклад, пад час вызвалення Полацка венгерскія наемнікі, якія уварваліся першымі ў горад, рабавалі жыхароў, руйнавалі ўсе. Менавіта ў час рабавання горада наемнікамі Стэфана Баторыя, загінулі многія культурныя каштоўнасці, у тым ліку і Полацкі летапіс. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў і каталіцкага ўплыву, яшчэ больш глыбокі раскол беларускага грамацтва на рэлігійнай глебе.

Спіс літаратуры

1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1993 -1994. Т. 1 - 2.

2. Гісторыя Беларусі. Даведачна-інфармацыйны дапаможнік. Мн., 1996.

3. Я.К. Новік, Г.С. Марцуля 2в.,частка 1 Гісторыя Беларусі, Мінск “Універсітэцкае” 2000.

4. М.В. Доўнар-Запольскі Гісторыя Беларусі, Мінск “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1994.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Антрапонімы як частка лексічнага фонду беларускай мовы, іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі Беларусі. Роль імёнаў і прозвішчаў у антрапанімічнай сістэме твора "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча.

    курсовая работа [32,9 K], добавлен 24.06.2009

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.

    дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010

  • Характарыстыка і гісторыя развіцця папулярных алкагольных напояў у Беларусі: піва, віно, гарэлка, розныя наліўкі і настойкі. Уздзеянне алкаголю на псiхiчны і фiзiчны стан чалавека праз фразеалагiзмы. Асуджэнне п’янiцы i п’янства праз фразеалагiзмы.

    курсовая работа [44,7 K], добавлен 02.01.2013

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

  • Прычыны пачатку Руска-Японскай вайны. Першыя баявыя сутыкненні; аблога Порт-Артура. Вайна ў Маньчжурыі; бітва ў Жоўтым моры, баявыя дзеянні Уладзівастоцкай брыгады крэйсераў; Цусимская марская бітва. Фактары расійскай паразы, сусветнае значэнне вайны.

    курсовая работа [53,5 K], добавлен 25.07.2012

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.