Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 – сакавік 1917 год)

Разгляд арганізацыйна-функцыянальнай структуры ўстаноў палітычнага вышуку ў беларускіх губернях. Даследаванне і характарыстыка зместу, ажыццяўленне і вынікі праектаў дэпартамента паліцыі па падпарадкаванню рабочых арганізацый у беларускіх губернях.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 54,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

3. Асноўныя напрамкі дзейнасці і метады па арганізацыі грамадскага кантролю актыўна змяняліся на працягу разглядаемага часу. У канцы ХІХ ст. асноўным аб'ектам палітычнага вышуку вызначаюцца рабочы рух і палітычныя партыі, прычым беларускія губерні былі аднымі з першых, хто сутыкнуліся з новымі формамі рэвалюцыйнага руху. У сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны асноўны аб'ект кантролю будзе зменены. Два найважнейшыя напрамкі жандарскай дзейнасці ў гэты час - барацьба са шпіянажам і кантроль за грамадскім палітычным рухам (у тым ліку праверка палітычнай дабранадзейнасці), мелі цесную ўзаемасувязь. Астатнія напрамкі дзейнасці складалі пытанні па забеспячэнні ваенных мерапрыемстваў (мабілізацыя, эвакуацыя, цэнзура), вырашэнне ўскосных вынікаў ваенных дзеянняў (бежанства, рост цэн на тавары, чуткі, продаж зброі і дэзерцірства), дапамога агульнай паліцыі па крымінальных справах грамадскага значэння. З 1900-х гг. выкарыстанне ўнутранай агентуры выцясняе знешняе назіранне з ліку асноўных метадаў дзейнасці і дасягае піка свайго развіцця ў 1911-1912 гг. У час грамадскай напружанасці жандары звярталіся да незаконных метадаў дзейнасці (перлюстрацыя, ваенна-палявыя суды, беспадстаўныя вобыскі, правакацыя, падтрымка правых партый, парушэнні падчас выбараў) [1; 4; 5; 6].

4. Беларускія губерні вызначаліся ў складзе Расійскай імперыі наяўнасцю арганізаванага рамеснага, пераважна яўрэйскага, руху. Няздольнасць мясцовага жандарскага кіраўніцтва вырашыць гэту праблему прымусіла Дэпартамент паліцыі да распрацоўкі новых метадаў і іх праверкі ў «Паўночна-Заходнім краі». Праект «паліцэйскі сацыялізм» кіраўніка Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.В. Зубатава, падтрымка жандарскімі стуктурамі сіянісцкіх арганізацый разам са станоўчымі адносінамі да іх губернскай адміністрацыі далі адпаведныя вынікі і раскалолі яўрэйскі антыўрадавы рух у Беларусі. Аднак з-за асабістай пазіцыі кіраўніка Дэпартамента паліцыі фон Плеве эксперымент быў спынены. Правал праграмы главы С.В. Зубатава прывёў да цяжкіх наступстваў. Сваімі ідэямі ён размежаваў рабочы рух, вымусіўшы рабочых вызначыцца са сваімі пазіцыямі ў адносінах да форм і метадаў барацьбы. Адмова ад «зубатаўшчыны» ў Расійскай імперыі пакінула рабочае пытанне нявырашаным і паспрыяла пачатку Першай расійскай рэвалюцыі [1; 6; 10; 11].

5. У пачатку ХХ ст. аб'ектам назірання палітычнай паліцыі Расійскай імперыі стаў беларускі нацыянальны рух. Першапачаткова ён разглядаўся жандарамі як частка польскага нацыянальна-вызваленчага альбо агульнарасійскага сацыялістычнага руху. Аднак кантроль нават за дробнымі праявамі антыўрадавай дзейнасці Беларускай сацыялістычнай Грамады быў выдатна арганізаваны, асабліва з 1907 г., бо новыя метады дзейнасці жандараў у час Першай расійскай рэвалюцыі далі магчымасць больш увагі надаваць дробным нацыянальным партыям. БСГ у 1908-1914 гг. як палітычная адзінка амаль не функцыянавала, а «Наша Ніва» і іншыя грамадскія формы актыўнасці беларускай інтэлігенцыі дазваляліся толькі ў межах закону [4; 9; 11].

6. Дзейнасць палітычнай паліцыі ў Беларусі мела шэраг спецыфічных рыс, не характэрных для цэнтральнай часткі Расійскай імперыі. Наяўнасць мяжы ставіла пытанні па барацьбе з эміграцыяй, шпіянажам і кантрабандай нелегальнай літаратуры і зброі. Прыналежнасць значнай часткі грамадства Беларусі да польскай і яўрэйскай нацый, канфесійная неаднароднасць зрабілі актуальным праблему палітычнай лаяльнасці мясцовага насельніцтва да ўраду, папярэджанне сацыяльных канфліктаў на міжнацыянальнай глебе. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў 1915-1917 гг. вылучылі спецыфічныя задачы па забеспячэнні працы ваеннай цэнзуры, мабілізацыі, эвакуацыі, барацьбе з чуткамі і дэзерцірствам. На тэрыторыі беларускіх губерняў ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. дзейнічала расійская палітычная паліцыя, якая, у значнай ступені з-за ідэалагічных прычын, не ўлічвала ў сваёй дзейнасці мясцовую спецыфіку: у тым ліку пры арганізацыі і камплектаванні мясцовых жандарскіх упраўленняў, распрацоўцы мерапрыемстваў па палітычнаму кантролю за грамадствам. Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях у пачатку ХХ ст. з'яўлялася толькі інструментам рэалізацыі ўрадавай палітыкі і не мела самастойнага статусу як адпаведныя структуры ў Каралеўстве Польскім, Фінляндыі ці на Каўказе [5; 6; 7; 11; 12].

Рэкамендацыі па практычнаму выкарыстанню вынікаў

Змешчаны ў дысертацыі матэрыял можа быць выкарыстаны пры распрацоўцы курсаў па гісторыі новага часу Беларусі і Расіі, спецкурсаў па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, інтэлігенцыі Беларусі, гісторыі палітычных партый і рухаў у пачатку ХХ ст. Вынікі даследавання могуць аказаць значную дапамогу ў падрыхтоўцы падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў па згаданых курсах, а таксама манаграфій і даведачна-інфармацыйных выданняў.

Спіс публікацый суіскальніка

Артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках навуковых прац

1. Бусько, С.І. Дэпартамент паліцыі і прафесійны працоўны рух у беларускіх губернях у 1895-1904 гг. / С.І. Бусько // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя 3. Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. - 2010. - № 1. - С. 15-18.

2. Бусько, С.И. Структура и кадровый состав губернских жандармских управлений на территории Беларуси (конец XIX - начало ХХ в.) / С.И. Бусько // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 5 / рэдкал.: У.К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск: БДУ, 2010. - С. 9-18.

3. Бусько, С.І. Жандарскія крэпасныя каманды на тэрыторыі Беларусі ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. / С.І. Бусько // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія. - 2011. - № 1. - С. 25-29.

4. Бусько, С.І. Палітычны кантроль над беларускім нацыянальным рухам у Расійскай імперыі ў пачатку ХХ ст. / С.І. Бусько // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 6 / рэдкал.: У.К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск: БДУ, 2011. - С. 12-19.

Матэрыялы і тэзісы канферэнцый

5. Бусько, С.І. Дзейнасць палітычнай паліцыі ў Віцебскай губерні ў пачатку ХХ ст. (1898-1907 гг.) / С.І. Бусько // І Машеровские чтения. 2. Гуманитарные науки. Материалы региональной научной конференции студентов, магистрантов, аспирантов и молодых ученых. 5 мая 2005 г. - Витебск: изд-во УО «ВГУ им. П.М. Машерова», 2005. - С. 139-141.

6. Бусько, С.І. Палітычная паліцыя: асоба Я.К. Клімовіча / С.І. Бусько // Асоба ў гісторыі: гераічнае і трагічнае. Матэрыялы II міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных, прысвечанай памяці прафесара В.У. Мелішкевіча. Брэст. 12-13 лістапада 2004 г. / Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна; рэдкал. А.М. Вабішэвіч [і інш.]. - Брест, 2006. - С. 166-170.

7. Бусько, С.И. Эволюция системы государственного контроля в условиях модернизации Российской империи / С.И. Бусько // Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС - 2005»: научн. изд. - Минск: РУМЦ ФВН, 2006. - С. 225.

8. Бусько, С.І. Палітычная паліцыя ў нацыянальных рэгіёнах Расійскай імперыі ў 1905-1907 гг. / С.І. Бусько // Шевченківська весна: Матеріали Міжнародноі науково-практичноі конференціі студентів, аспірантів та молодых вчених, присвяченоі 15-й річниці незалежності Украіни. - Вип IV.: У 3-х част. - К.: Логос, 2006. - Ч. 3. Історія / За заг. ред. проф. В.Ф. Колесника. - С. 142-145.

9. Бусько, С.И. Психология погрома в революции 1905-1907 гг. в Беларуси / С.И. Бусько // Инновации - 2006. Материалы XIII Республиканской студенческой научно-практической конференции. Мозырь, 25 апреля 2006 г. - Мозырь, 2006. - С. 260.

10. Бусько, С.И. Несовершеннолетние в революции 1905-1907 гг. (на примере белорусских губерний) / С.И. Бусько // Шевченковская весна. Современное состояние науки: достижения, проблемы и перспективы развития. Материалы V Международной научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых учёных. - Киев, 2007. - С. 132-134.

11. Бусько, С.І. Палітычная паліцыя ў Беларусі ў 1898-1914 гг. (гістарыяграфія праблемы) / С.І. Бусько // Романовские чтения - 4: сб. трудов Международной науч. конференции / под ред. Я.Г. Риера. - Могилев: УО «МГУ им. А.А. Кулешова», 2008. - С. 32-33.

12. Бусько, С.И. Образ жандарма в начале ХХ в. на территории Беларуси / С.И. Бусько // Проблемы борьбы с преступностью и подготовки кадров для органов внутренних дел Республики Беларусь. Тезисы докладов Международной научно-практической конференции. Минск, 30 июня 2010 г. / М-во внутрен. дел Респ. Беларусь, Акад. МВД; под ред. В.Б. Шабанова. - Минск: Акад. МВД, 2010. - С. 200-201.

13. Бусько, С.І. Арганізацыя і дзейнасць Беластоцкага ахоўнага аддзялення (1904-1910 гг.) / С.І. Бусько // Праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння І.А. Юхо. Мінск, 18-19 сак. 2011 г. / рэдкал. : С.А. Балашэнка (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск: БДУ, 2011. - С. 174-178.

14. Бусько, С.И. Роль политической полиции в предотвращении событий Февральской революции (на примере белорусских губерний) / С.И. Бусько // Матеріали Міжнародної науково-практичної конференції молодих учених і студентів «Взаємодія і взаємозв'язок Дніпровського Лівобережжя та Курського Посейм'я (археологія, історія, сучасність)». Глухів, 9-10 червня 2011 р. / РВВ ГНПУ ім. О. Довженка; відп. за випуск Я.М. Гирич. - Глухів, 2011. - С. 117-122.

15. Бусько, С.І. Арганізацыя палітычнага нагляду за антыўрадавым рухам у беларускіх губернях у пачатку ХХ ст.: асноўныя падыходы і метады / С.І. Бусько // «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць»: матэрыялы VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Магілёў, 29 - 30 чэрвеня 2011 г. / Музей гісторыі Магілёва; уклад.: А.М. Бацюкоў, І.А. Пушкін. - Мінск, 2011. - С. 23-28.

Рэзюмэ

Бусько Сяргей Іванавіч

Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 - сакавік 1917 гг.).

Ключавыя словы: палітычная паліцыя, жандарскае ўпраўленне, ахоўнае аддзяленне, палітычны вышук, палітычныя партыі, «паліцэйскі сацыялізм», перлюстрацыя, правакацыя, шпіянаж, агентура.

Мэта работы: выявіць характэрныя рысы і асаблівасці структуры, камплектавання, асноўных метадаў і накірункаў дзейнасці органаў палітычнай паліцыі ў беларускіх губернях ў 1898 - сакавіку 1917 гг.

Метады даследавання: метадалагічную аснову дысертацыйнага даследавання склалі прынцыпы аб'ектыўнасці і гістарызму, дапоўненыя сістэмным і структурна-функцыянальным падыходамі. Выкарыстаны агульнанавуковыя (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, параўнаўчы аналіз, абагульненне, класіфікацыя), спецыяльна-гістарычныя метады (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнаўчы, гісторыка-тыпалагічны, рэтраспектыўны) і метады іншых навук (герменэўтыка, колькасны аналіз).

Атрыманыя вынікі і іх навізна: у дысертацыі праведзены глыбокі аналіз гістарыяграфіі і крыніц па гісторыі ўстаноў палітычнай паліцыі. У выніку даследавання вывучаны вопыт палітычнай паліцыі па арганізацыі грамадскага кантролю, прааналізавана іх дзейнасць па прадухіленні рэвалюцыйных сітуацый і ліквідацыі іх наступстваў, а таксама іх роля ў захаванні існаваўшай мадэлі грамадска-палітычнага развіцця Расійскай імперыі. Навуковая навізна працы складаецца ў тым, што ўпершыню на падставе шырокага кола архіўных матэрыялаў праведзена комплекснае даследаванне дзейнасці органаў палітычнай паліцыі ў беларускіх губернях ў 1898 - сакавіку 1917 гг. Грунтоўна асветлены прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ўстаноў палітычнай паліцыі (у тым ліку жандарскіх упраўленняў, ахоўных аддзяленняў, крапасных каманд, контрразведкі), а таксама ахарактарызавана іх колькасная і якасная дынаміка, выяўлены і даследаваны рэгіянальныя асаблівасці.

Рэкамендацыі па выкарыстанні вынікаў дысертацыі: вынікі дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны пры выкладанні гісторыі Беларусі, гісторыі палітычных партый у вышэйшых навучальных установах, пры падрыхтоўцы абагульняючых прац і навучальных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі, супрацоўнікамі навуковых устаноў, архіваў і музеяў у прафесійнай дзейнасці, для падрыхтоўкі навукова-аналітычных аглядаў, заключэнняў на звароты органаў дзяржаўнага кіравання.

Резюме

Бусько Сергей Иванович

Политическая полиция в белорусских губерниях: создание, структура, деятельность (1898 - март 1917 гг.)

Ключевые слова: политическая полиция, жандармское управление, охранное отделение, политический розыск, политические партии, «полицейский социализм», перлюстрация, провокация, шпионаж, агентура.

Цель работы: выявить характерные черты и особенности структуры, комплектования, основных методов и направлений деятельности органов политической полиции в белорусских губериях в 1898 - марте 1917 гг.

Методы исследования: методологическую основу диссертационного исследования составили принципы объективности и историзма, дополненные системным и структурно-функциональным подходами. Использованы общенаучные (анализ и синтез, индукция и дедукция, сравнительный анализ, обобщение, классификация); специально-исторические методы (историко-генетический, историко-сравнительный, историко-типологический, ретроспективный) и методы других наук (герменевтика, количественный анализ).

Полученные результаты и их новизна: в диссертации проведен глубокий анализ историографии и источников по истории учреждений политической полиции. В результате исследования изучен опыт политической полиции по организации контроля над обществом, проанализирована деятельность по предотвращению революционных событий, а также их роль в сохранении существовавшей модели общественно-политического развития Российской империи. Научная новизна работы заключается в том, что на основе широкого круга архивных материалов проведено комплексное исследование деятельности органов политической полиции в белорусских губерниях в 1898 - марте 1917 гг. Обстоятельно освещены приоритетные направления деятельности органов политической полиции (в том числе жандармских управлений, охранных отделений, крепостных команд, контрразведки), а также охарактеризована их количественная и качественная динамика, выявлены и исследованы региональные особенности.

Рекомендации по использованию результатов диссертации: итоги диссертационного исследования могут быть использованы в преподавании истории Беларуси, истории политических партий в высших учебных заведениях, при подготовке обобщающих работ и учебных пособий по истории Беларуси, сотрудниками научных учреждений, архивов и музеев в профессиональной деятельности, для подготовки научно-аналитических обзоров, заключений на обращения органов государственного управления.

Summary

Busko Sergey Ivanovich

Political police in the Belarusian provinces: formation, structure, activity (1898 - march 1917)

Key words: political police, gendarme department, Okhrana, political search, political parties, «police socialism», perusal, provocation, espionage, secret agents.

Aim of the work: the purpose of this dissertation research was to examine defining characteristics and specific features of formation, completion, main methods and directions of political policy activity in Belarusian provinces in 1898 - March 1917.

Research methods: methodology has been based on the principles of historicism ad scientific objectivity. The research have been based on general scientific principles (analysis and synthesis, induction and deduction, comparative analysis, generalization, and classification), specific methods of historical analysis (historical genetic, historical comparative, historical systematic, historical typological, retrospective methods).

Received results and their novelty: a thorough analysis of historiography and the sources regarding structure and activity of political police in Belarusian provinces in the beginning of XX century has been performed. The research has studied the activity of government's bodies to control social movement, analyzed their activity in revolutionary crisis prevention and mitigation, as well as their role in the development of the new model of organization of political control system and counterintelligence. Scientific novelty of the work consists in the fact that for the first time on the basis broad audience of archival materials complex research of political police's bodies of Belarusian provinces in 1898 - March 1917. Priority directions of gendarmes' activity in the sphere of state control were thoroughly covered, and were characterized its qualitative and quantitative dynamics, identified and studied the regional characteristics.

Guidelines for use of results: the results of this dissertation can be used for teaching history of Belarus, history of political parties in the institutions of higher education. The results of the research can also benefit scholars in their preparation of comprehensive works and textbooks on Belarusian history. The work can also serve as a useful aid in creating scientific analytic reviews by archive and museum specialists as well as a material for petitions at the government level.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.