Гісторыа Беларусі

Вытокі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх земель. Узнікненне і развіццё беларускай літаратуры і кнігадрукавання. Беларускі нацыянальны рух. Міжнародныя сувязі, палітычна становішча Беларусі ў сучасны перыяд.

Рубрика История и исторические личности
Вид шпаргалка
Язык белорусский
Дата добавления 19.04.2013
Размер файла 78,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.

Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.

Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.

У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.

Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.

Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя - Таварыства беларускай школы (ТБШ).

За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі.

Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.

У канцы 20 - пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

45) Уз'яднанне Зах Бел з БССРу 20-я - 30-я гг. Першыя пераутварэнні

Эканамічны крызіс 1929-1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.

Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон.

Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.

Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.

Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.

Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.

Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.

Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі - КПЗБ і КПЗУ - у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.

Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.

У 1921-1939 гг. заходнебеларускія землі з'яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз'яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз'ядналася з БССР.

46) Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР

У міжваенны перыяд (20-30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.

У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая - на працяг палітыкі ваеннага камунізму.

З'явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам.

З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў.

У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб'яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР.

На І Усесаюзным з'ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР.

Стварэнне СССР дало магчымасць аб'яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.

З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату.

У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.

Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату.

Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.

47) Пачатковы перыяд вялікай айчыннай вайны на тэррыторыі Беларусі

На тэрыторыі Беларусі наступала самая моцная з трох фашысцкіх груповак вермахта - група армій "Цэнтр", меўшая сваёй канчатковай мэтай захоп Масквы.

У першыя ж гадзіны вайны варожая авіяцыя нанесла ўдары па ваенных аб'ектах у заходняй прыгранічнай паласе.

У крайне неспрыяльных умовах, несучы цяжкія страты, савецкія пагранічнікі, чырвонаармейцы аказвалі рашучае, самаахвярнае супраціўленне. Гераічна трымаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці.

Усімі сіламі войскі Чырвонай Арміі спрабавалі стрымаць наступленне агрэсара.

Нягледзячы на катастрафічнае становішча, савецкія воіны ўпарта супраціўляліся, хаця былі выпадкі, і аб гэтым нельга замоўчваць, панікі, разгубленасці, бязладнага адыходу.

У гэты час хаця і са спазненнем, але быў прыняты шэраг надзвычайных мер па мабілізацыі ўсіх сіл і сродкаў краіны на адпор ворагу.

Тры дні ішлі цяжкія абарончыя баі на Бярэзіне. Значны ўдар быў нанесены гітлераўцам пад Оршай. Сур'ёзны контрудар нанеслі нашы войскі ў адной з буйнейшых танкавых бітваў. Каля тыдня цягнуліся баі за Віцебск.

23 дні (з 4 па 27 ліпеня) савецкія войскі стрымлівалі націск танкавай групы Гудэрыяна на дняпроўскіх рубяжах, у раёне Магілёва. Больш месяца ішлі баі за Гомель.

Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі, нягледзячы на гераічнае супраціўленне часцей Чырвонай Арміі, была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

48) Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэр Б. У гады ВАВ. Дзеянне бел нацыяналістаў і калабарацыяністаў

Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.

Акупацыйны рэжым у Беларусі - гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.

У адпаведнасці з планам "Барбароса" акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.

Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" - сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.

Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.

Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі.

Генеральны план "Ост" вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.

У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.

Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.

Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію.

За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.

На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10-12 гадзін.

Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці.

Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.

З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб'ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат.

У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму.

Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы - Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб'яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя.

Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці.

Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з'ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя.

У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў.

49) Барацьба бел народа супраць ням-фаш захопнікаў

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад.

На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп.

Гераічнай і трагічнай старонкай ў гісторыю барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў увайшло Мінскае падполле.

У першыя месяцы вайны партызаны не мелі патрэбнай падрыхтоўкі, матэрыяльнага забеспячэння, узаемадзеяння з вайсковым камандаваннем і г.д.

Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў.

Удасканальвалася і аператыўнае кіраўніцтва падпольнымі арганізацыямі і партызанскімі фарміраваннямі.

У рабоце сярод насельніцтва вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі і распаўсюджванню цэнтральных газет.

У заходніх абласцях Беларусі барацьбу з акупантамі вялі антыфашысцкія камітэты.

Партызанскі рух на Беларусі з'яўляўся ўсенародным.

Магутны партызанскі рух і гераічная барацьба падпольшчыкаў умацоўвалі веру насельніцтва ў перамогу.

Партызаны кантралявалі многія шашэйныя і амаль усе грунтавыя дарогі, грамілі штабы, склады і гарнізоны захопнікаў.

Рэйды партызанскіх фарміраванняў займалі важнае месца ў разгортванні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі.

Кіраўніцтва ўсёй дзейнасцю насельніцтва і партызан на тэрыторыі партызанскіх зон ажыццяўлялі падпольныя абкомы і райкомы партыі.

Партызаны, падпольшчыкі не здолелі б адны весці паспяховую барацьбу, калі б не дапамога большасці насельніцтва Беларусі.

Большую частку партызан Беларусі складалі сяляне і рабочыя.

50) Вызваленне Бел ад ням-фаш захопнікаў. Уклад бел народа ў разгром фашыстаў

Восенню 1943 г., пасля разгрому фашысцкіх войск пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашысцкай няволі.

Савецкае камандаванне прыняло ўсе неабходныя меры для забеспячэння поспеху аперацыі па вызваленні Беларусі

З першых жа дзён наступлення ў Беларусі на ўсіх напрамках разгарнуліся бязлітасныя баі на зямлі і ў паветры. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана.

Разгарнуліся баі за сталіцу Беларусі - Мінск.

У той час як частка савецкіх войск разам з партызанамі заканчвалі ліквідацыю акружанай групоўкі праціўніка пад Мінскам.

Разгром нямецка-фашысцкіх войск у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з важнейшых бітваў Вялікай Айчыннай і другой сусветнай вайны.

Яшчэ дзевяць месяцаў пасля вызвалення Беларусі працягвалася вайна супраць фашысцкай Германіі. Беларускі народ увесь гэты час аказваў усямерную дапамогу Чырвонай Арміі і адначасова адраджаў жыццё на амаль цалкам спапялёнай, разбуранай зямлі Беларусі.

51) Аднаўленне народнай гаспадаркі Б пасля зак ВАВ

Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.

Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з'явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.

Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.

Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.

У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці.

Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.

Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.

Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.

Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.

Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.

Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.

У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.

Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.

У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.

52) Асноўныя напрамкі сац-эк і пал развіцця Б у 50-60 гг

Прамысловасць Беларусі ў пачатку 50-х гадоў дасягнула грунтоўных зрухаў у сваім развіцці.

Была зроблена першая спроба рэфармавання эканомікі ў краіне.

Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю - вучоныя.

Паспяховае прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады дазволіла асвоіць выпуск новых відаў прамысловай прадукцыі.

Перавод прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна.

Больш выразна спроба рэфармаваць кіраванне эканомікай праявілася ў 50-я гады ў сельскай гаспадарцы.

Прычынай адставання сельскай гаспадаркі перш за ўсё была эканамічная палітыка, якую праводзіла савецкае кіраўніцтва.

У 50-я гады ў краіне ўзнікла новая эканамічная сітуацыя. Сутнасць яе ў наступным: значна павялічыліся маштабы савецкай эканомікі, змянілася якасць эканомікі ў сувязі з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй.

Разгарнулася другая спроба рэфармавання кіравання эканомікай.

Спачатку рэформы далі дастаткова высокія вынікі.

Між тым, рэформа як бы прыпынілася пасярэдзіне, на ўзроўні прадпрыемства: яна не дайшла да кожнага рабочага месца, але не закранула і верхні эшалон кіравання.

Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.

У маштабах СССР развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі выглядала нядрэнна.

У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20-30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі.

Першым крокам у вяртанні да мірнага жыцця былі выбары ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы рэспублікі.

Але ў пасляваенныя гады новая хваля рэпрэсій прыйшла на Беларусь - чарговыя арышты, дэпартацыі людзей на спецпасяленні і ссылку.

Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Тут прадоўжылі ўзброеную барацьбу супраць савецкай ўлады групы асоб, якія супрацоўнічалі ў час акупацыі з фашыстамі.

Аднак складаная сітуацыя была не толькі ў заходніх раёнах. Зладзейска-грабежніцкія банды і групы дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

Ліквідацыя крымінальных банд была завершана ў 1948 г.

Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай сістэмы.

Працэс аднаўлення грамадства, які разгарнуўся ў 50-я гады, востра паставіў задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу.

Эканамічныя рэформы 60-х гг. таксама патрабавалі дэмакратычных змен у жыцці грамадства. Толькі яны не наступілі.

З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.

Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў.

53) Асаблівасці сац-эк і пал развіцця Б ў70-сяр 80-х ггХХ ст

Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з'явы - адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.

Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.

Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.

Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з'явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.

Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я - першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.

Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з'явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур'ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.

З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.

З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.

Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.

Кіруючай сілай беларускага грамадства з'яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.

Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі - гэта перш-наперш прафсаюзы.

Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

54) Развіццё культуры Б ў 1946-1985 гг

Важнай прадумовай развіцця культуры з'яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі

У 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі.

Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя.

У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.

За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў значна павялічылася.

Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў - бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў.

Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.

Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней.

Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем.

Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.

Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі.

Літаратура і мастацтва

Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.

Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.

Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х - 70-я гады, калі быў створаны шэраг п'ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.

Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету.

У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі.

Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.

У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.

55) Палітыка перабудовы ў СССР і яе вынікі. Абвяшчэнне сувірынітэта Беларусі

У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця.

Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі.

Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей.

Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа разглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне.

Працэс фарміравання палітычнай апазіцыі пачынаўся з амаль непрыкметнай для кіраўніцтва Беларусі з'явы - значнага павелічэння ліку аматарскіх нефармальных аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах.

З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый усё больш і больш пачынаюць праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя.

У 1989 г. ствараецца штаб палітычнай апазіцыі - Беларускі народны фронт. Яго праграма, статут і іншыя дакументы мелі адкрыта антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць.

Апазіцыя робіць спробу абвяржэння тагачаснай канцэпцыі гісторыі Беларусі.

Шматлікія мітынгі і маніфестацыі пракаціліся па гарадах Беларусі вясной 1991 г.

Інертнасць і абыякавасць, баязлівасць і здрадніцтва многіх кіраўнікоў Беларусі, мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў, сілавых структур вялі да гібелі савецкай улады, да капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная частка палітычна актыўнага насельніцтва падтрымала апазіцыю, другая частка раўнадушна заняла нейтральную пазіцыю. КПБ паступова адхілялася ад кіраўніцтва грамадствам. Набліжалася развязка. Яна наступіла ў жніўні 1991 г.

56) Сац-эк і палітычнае становішча Б ў сучасны перыяд. Міжнародныя сувязі РБ

У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі.

Першы з іх - праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з'яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў.

Другі накірунак у палітычным спектры - леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з'яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад.

Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва.

Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм. Гэта - элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і г.д.

Здабыткі сацыялізму - элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна-эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа - права і абавязак працаваць, адукацыя, ахова здароўя, пенсіённае забеспячэнне, жыллё, камунальныя паслугі і г.д.

Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню.

Якім шляхам пойдзе развіццё беларускага грамадства - пакажа будучае, дзень заўтрашні.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Прыкметы крызісу пачатку 90-х гг. Радыкальная эканамічная рэформа. Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 1996–2000 гг.

    реферат [26,4 K], добавлен 21.01.2011

  • Асаблівасці культурнага развіцця ў паслякастрычніцкі перыяд і перабудова адукацыі. Беларусізацыя 20-30-х гадоў. Моўная палітыка, развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі.

    реферат [37,9 K], добавлен 18.05.2013

  • Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917–1920 гг. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г). I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 20.05.2008

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

  • Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

    реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.