Гісторыя паўстання Тадэвуша Касцюшкі

Перадумовы паўстання 1794 г., яго падрыхтоўка і ход. Падзеі на Берасцейшчыне. Роля Суворава ў падаўленні паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Аповяд пра кіраўнікоў паўстання. Помнікі паўстання. Сяхновічы — сямейнае гняздо і аснова зямельнай спадчыны Касцюшкаў.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 01.11.2012
Размер файла 46,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Ідэя мемарыяльнага пакоя - паказаць блізкасць асобы Касцюшкі да Берасцейскай зямлі, да яго радзіннага гнязда - была добра рэалізавана. Афіцыйнае адкрыцце пакоя адбылося 3 лютага 2003 г. Некалькі экспанатаў для музея было перададзена Брэсцкай Радай абласнога фонда Касцюшкі. Былі таксама добраўпарадкаваны тэрыторыі школы і Касцюшкаўскага парку. У будучым плануюцца археалагічныя даследаванні на месцах, дзе некалі знаходзіліся дом і капліца-пахавальня Касцюшкаў-Сяхновіцкіх.

Сядзіба Нямцэвічаў (в. Скокі, Брэсцкі раен)

Сядзібны комплекс уключаў палац i парк. Палац з бакавымі флігелямі (афіцына і стайня) i плотам з брамай пабудаваны каля 1770 г. ў стылі барока на месцы папярэдняга драўлянага дома бацькоў пісьменніка Ю.У. Нямцэвіча Марцэля Нямцэвіча і Ядзвігі з Сухадольскіх. За палацам парк рэгулярнай планіроўкі. Сядзібны комплекс захаваўся без флігеляў.

Выгаднае месцапалажэнне паблізу ад аднаго з самых эканамічна развітых гарадоў вялікага княства Літоўскага, далекасць ад пастаянна спусташаемых рускімі і шведскімі войскамі раенаў Беларусі рабілі Скокі спакойным і ўтульным месцам для радавога гнязда Нямцэвічаў.

У цэнтры вескі быў пабудаваны вялікі двухпавярховы сядзібны дом, пакрыты тыповым для барока «ломаным» чарапічным дахам. Гэта быў прамавугольны будынак з фігурнымі купаламі. Знешнее афармленне палаца па тагачаным меркам было даволі сціплым. Толькі цантральную частку паўночнага параднага і паўдневага паркавага фасадаў выдзелілі парамі пілястраў. Акрамя таго, уваходы ў будынак былі таксама аформлены шырокімі балконамі з прыгожай ажурнай агароджай. Асноўны праяўленнем классіцызма ў скокаўскай сядзібе сталі вялікія прамавугольныя аконныя праемы. Ад параднага ўвахода пачыналася алея, якая вяла да касцела, пабудаванага ў 1776 годзе. Тут Нямцэвіч збіраўся зрабіць радавую ўсыпальніцу. У пачатку ХХ ст. сядзіба Нямцэвічаў вельмі пацярпела ад баявых дзеянняў - згарэлі флігелі, пацярпеў парк. У канцы 40-х гадоў тэрыторыя сядзібы перайшла ў ведамства мясцовай васьмігадовай школы-інтэрната. Гэта прывяло да яе перапланіроўкі. Аднавіўся парк. Ў 1990 годзе школа была выселена, тут збіраліся адкрыць музей, але работы прыпыніліся. Вялікую шкоду нанесла Скокам бура ў лютым 2002 года, якая вырвала з карнямі больш за сорак дрэў. Сення гэты помнік гісторыі працягвае павольна разбурацца.

Чыжэўшчына

Крупчыцы -- гістарычна вядомае паселішча, што ўтварылася ля сцен Крупчыцкага каталіцкага кляштара ў 2-й палове XVII ст. (У дакументах часам завецца Нелаевіцкім, бо ўзнік на землях маентка Нелаевічы). Першы фундуш на кляштар выдадзены 24.05.1676 г. А.К. Асоўскім (з пацверджаннем у 1682 г.). 17.09.1794 г. адбылася вядомая бітва часоў касцюшкаўскага паўстання. Кляштар і касцел былі пашкоджаны, веска амаль цалкам згарэла. За сваю наступную гісторыю Крупчыцы яшчэ двойчы знішчаліся, але зноў аднаўляліся. З 1971 г. веска ўваходзіць у склад Чыжэўшчыны.

Чыжэўшчына вядома з XVII ст., у пачатку XVIII ст. зрабілася ўласнасцю Крупчыцкага кармеліцкага кляштара. У сярэдзіне XIX ст. належыла дзяржаўнай казне, мела 97 жыхароў. Увайшла ў Багданаўскае сялянскае таварыства. Згодна з перапісам 1897 г., мела 400 дзесяцін зямлі, 24 двары са 199 жыхарамі. Побач існаваў хутар Васілеўшчызна-Чыжэўшчына з 9 жыхарамі. У 1935 г. у весцы жылі 238 чалавек.

Мемарыяльная капліца, прысвечаная ахвярам Касцюшкаўскага паўстання, знаходзіцца ў весцы Чыжэўшчына Жабінкаўскага раена Брэсцкай вобласці. Яна ўзведзена ў 2004 г. і з'яўляецца дастойным помнікам ахвярам паўстання 1794 г. Як падае Яраслаў Камароўскі, у Крупчыцах, на магіле палеглых у бітве 17 верасня 1794 г. паўстанцаў, яшчэ да Другой сусветнай вайны існавала старадаўняя капліца. Пасля заснавання напрыканцы 1994 г. Брэсцкага абласнога Фонду Т. Касцюшкі, Рада Фонду накіравала зварот на адрас Кабінета Міністраў Беларусі, у якім таксама прапаноўвалася ўстаноўка помніка (мемарыяльнага каменя) на месцы пахавання палеглых воінаў-касінераў. У 1996 г. касцюшкаўцы Берасцейшчыны звярнуліся да Жабінкаўскага райвыканкама з просьбай прыняць рашэнне аб усталяванні каменя з памятнай дошкай на беразе ракі Трасцяніца (на ўскрайку сенняшняй вескі Чыжэўшчына). Праект капліцы мясцовага архітэктара Сцяпана Кандрацюка рэалізавалі будаўнікі, дэкаратары і мастакі пад кіраўніцтвам П.П. Волаха. Асвячэнне капліцы адбылося 23 верасня 2004 г..

Крупчыцкі мемарыяльны ансамбль у Чыжэўшчыне можна аднесці да вельмі значных аб'ектаў беларускай ваеннай гісторыі.

Заключэнне

1794 г. быў першым з трох вызваленчых рухаў, якія адбыліся ў Польшчы, Заходняй Беларусі, Літве на лрацягу 70 гадоў. У паўстаннях 1830--1831 і 1863--1864 гг. выкарыстоўваўся вопыт барацьбы канца XVIII ст., пераклікаліся і іх мэты. Па размаху баявых дзеянняў на Беларусі паўстанне 1794 г. было не меншым, чым, напрыклад, больш нам вядомыя вызваленчыя выступленні 1863--1864 гг., а геаграфічна яно распаўсюджвалася на ўсход нават болей.

Пры пэўнай непаслядоўнасці дзеянняў, супярэчлівасці, абмежаванасці поглядаў некаторых яго кіраўнікоў, недахопах прынятых імі рашэнняў, паўстанне было прагрэсіўным і мужным актам. Фактычна паўстанцы супроцьстаялі правячым рэжымам трох дзяржаў -- Расіі, Прусіі, Аўстрыі. Еўрапейскі кантэкст і вялікае значэнне паўстання -- відавочныя. Услед за Французскай рэвалюцыяй гэта быў новы рэвалюцыйны ачаг у Еўропе. Таму патушыць яго так дружна ўзяліся ўсе суседнія манархічныя кіраўнікі. Яны баяліся, што рэвалюцыйныя ідэі перакінуцца на іхнія краіны і актывізуюць пакуль што паслухмяныя народы. I гэта было небеспадстаўна: прыгонніцкі лад перажываў крызіс, які ўсе болей паглыбляўся. Беларусь, у першую чаргу Берасцейшчына, аказалася адным з раенаў паўстанцкага руху. Распаўсюджванне паўстання на гэтых беларускіх землях было значным. Як ацэньваюць даследчыкі, з агульнай колькасці паўстанцаў у 150 тыс. чалавек ад 30 да 40 тыс. з'яўляліся прадстаўнікамі нашага краю. Шмат сярод іх было сялян-касінераў. Большасць з іх загінулі ў бітвах з рэгулярным войскам Расійскай імперыі. Яшчэ большая колькасць нашых землякоў мела непасрэднае ці ўскоснае дачыненне да паўстання. Усе гэта робіць яго буйной сацыяльнай і ваенна-палітычнай з'явай у гісторыі Бацькаўшчыны. Нам неабходна ведаць пра гэта, калі мы хочам ушанаваць імены і справы нашых гераічных продкаў, аднааіць гістарычную памяць народа.

Спіс выкарыстанной літаратуры

паўстання тадэвуш касцюшко

1. Анішчанка Я. Паўстанне 1794 года: змаганне за народ. // Полымя, 1995. - № 5. - Ст. 225-241.

2. Анішчанка Я. Яны баяліся беларускага народа //Беларуская мінуўшчына, 1997. - № 6. - Ст. 26-29.

3. Барташэвіч К. З гісторыі паўстання Тадэвуша Касцюшкі. //Крыніца, 2001, № 8. Ст. 158-178.

4. Бензярук А. Нараджэнне Касцюшкі: традыцыйны погляд і версіі // Сельская праўда. - 1997. - 29 кастр. - Ст 2-6.

5. Бензярук А. Памяць нашае зямлі: Гiсторыка-культурныя мясціны Жабінкоўскага раена. - Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2002. - 36 с.

6. Грыцкевіч А. Паўстанне 1794 г.: Перадумовы, ход, вынікі //Беларускі гістарычны часопіс, 1994. - № 11. - Ст. 39-46.

7. Емяльянчык У.П. Паланез для касіянераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. - Мн., 1994. - 160 с.

8. Касцюк М. За волю, роўнасць, незалежнасць. //Беларуская думка, 1994, № 7 - Ст. 71-74.

9. Мазоўка Н. «Возьмем косы ды янычаркі...». Паплечнікі Т. Касцюшкі //Роднае слова, 1994. - № 2. - Ст. 70-73.

10. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энц. даведнік. - Мн.: БелЭн, 1995. - 671 с.

11. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн.: Беларусь, 1993.

12. Несцярчук Л.М. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка: Вяртанне героя на радзіму. - Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2006. - 296 с.

13. Памяць: Гісторыка-дакументацыйная хроніка Брэст. 1 ч. - Мн.: Белта, 1997. - 576 с.

14. Скобла М. Мястэчка Дзярэчын //Наша вера., 1999. - № 3.

15. Судлянкова В. Нямцэвіч у Англіі //Новы час, 2003. - № 19. - Ст. 7.

16. Тарасаў, К.І. Начальнік паўстання / Кастусь Тарасаў // Памяць пра легенды : постаці беларускай мінуўшчыны / Кастусь Тарасаў. Выд. 2-е, дапоўненае. - Мінск, 1990. - Ст. 199-210.

17. Чаропка В. Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў. Тадэвуш Касцюшка //Беларускі гістарычны часопіс, 2004, - № 12. - Ст. 9-21.

18. Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка.-- Мн.: Навука і тэхніка, 1994. - 68 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Жыццё і светапогляду ваеннага і палітычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі. Пачатак барацьбы за свабоду Рэчы Паспалітай, Тадэвуш Касцюшка як кіраўнік паўстання. Прычыны паразы рэвалюцыйнага паўстання, эміграцыя і наступная палітычная дзейнасць Касцюшкі.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 11.03.2015

  • Ліквідацыя абсалютызму і переход ўлады да новых груп насельніцтва. Гістарычныя перадумовы і пачатак паўстання 1863-1864 гг.. Кастусь Каліноўскі - кіраўнік паўстанцаў Беларусі і Літвы. Наступствы паўстання для яго ўдзельнікаў і іншых жыхароў Беларусі.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 25.11.2008

  • Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.

    реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.

    презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018

  • Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.

    реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ стагодзя: асаблівасці іх правядзення на Беларусі. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самаўладдзя ў беларускіх губернях. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух. Аграрная рэформа Сталыпіна.

    реферат [39,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

  • Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.

    курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.