Гiсторыя Беларусi

Старажытнае грамадства на терыторыi Беларусi. Першыя раннефеадальныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на этнічныя і культурныя працэсы. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Асаблівасці развіцця капіталізму ў Беларусі.

Рубрика История и исторические личности
Вид шпаргалка
Язык белорусский
Дата добавления 20.11.2011
Размер файла 74,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Указ 9 лістапада 1906 (з 14 чэрвеня 1910 - дзяржаўны закон) абвясціў асноўныя прынцыпы рэформы сельскай гаспадаркі. Сталыпінскай праграмай перабудовы вёскі прадугледжвалася: свабодны выхад з сельскай абшчыны; стварэнне умоў для развіцця хутарскіх або адрубных сялянскіх гаспадарак; разнастайная, у тым ліку матэрыяльная дапамога сялянам; добравольнае перасяленне малазямельных і беззямельных сялян у Сібір, на Паўночны Каўказ і інш. Да 1914 з Беларусі па праграме перасялення выехала каля 350 тыс. чал. У выніку рэформы памешчыцкае землеўладанне захавалася, але яго доля скарацілася да 47% агульнай зямельнай плошчы. Адбыўся істотны рост сялянскай гаспадаркі. Яна давала каля 90% збору збожжа і бульбы. Адбылася канцэнтрацыя зямлі ў руках заможных сялян, што азначала перабудовў сельскай гаспадаркі на буржуазны лад.

17.Беларусь у гады 1-й сусветнай вайны.Абвастрэнне крызісу. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г.

1-я сусветная вайна пачалася 19 ліпеня ( 1 жніўня) 1914 г. паміж Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя, Расія). Дзяржавы гэтыя змагалісь за перадзел калоній у свеце. Да восені 1915 г. заходняя частка Беларусі да Баранавіч была акупіравана немцамі. Там быў усталяваны акупацыйны рэжым. Усходняя Беларусь аказалася ў прыфрантавой зоне. Прамысловасць да 1917 г. скарацілася у 5 разоў, аб'ёмы пасяўных плошчаў, колькасць жывёлы - на трэць. Каля паловы мужчын мабілізаваны ў армію, і на абарончыя работы. Змяншэнне вытворчасці, рэквізіцыі, 2-мільённая колькасць бежанцаў, павялічэнне цэн прывялі да вострага недахопу прадуктаў харчавання, пагаршэння ўмоў жыцця.У 1915-1916 гг. узрос сялянскі і рабочы рух, пачаліся хваляванні сярод салдат. 22 кастр.1916 г. паўсталі 4 тыс.салдат у Гомелі.

27 лютага 1917 ў Петраградзе адбылася рэвалюцыя. Склалася двоеўладдзе: з аднаго боку, Часовы ўрад, з другога, Петраградскі Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў. У Беларусі таксама былі створаны 4 сакавіка “Часовы грамадскі камітэт парадку”, які падтрымаў Часовы ўрад, і да 8 сакавіка - Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў,у якім пераважалі меншавікі і бундаўцы. Органамі ўлады на месцах сталі камісары Часовага урада і, з другога боку, Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Большасць Саветаў, стаўка і штаб Заходняга фронту таксама падтрымалі Часовы урад. Пасля рэвалюцыі актывізавалі сваю дзейнасць партыі эсераў, РСДРП, Бунд, БСГ. Узніклі салдацкія камітэты на фронце. Утворана каля 20 нацыянальных камітэтаў і арганізацый. 25-27 сакавіка 1917 г. ў Мінску адбыўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які падтрымаў Часовы ўрад, ідэю аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі і стварыў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з памешчыкам Р.Скірмунтам. Але працяг вайны, паглыбленне сацыяльна-эканамічнага крызісу, нерашучасць Часовага ўрада ў ажыццяўленні радыкальных рэформ выклікалі нездавальненне мас і прывялі да палітычнага крызісу. 8-12 ліпеня БНК быў пераўтвораны ў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый, больш левую па складу і кіраўніцтву ( з кастрычніка 1917 г. у Вялікую Беларускую раду). У ліпені адбыліся буйныя выступленні рабочых, актывізаваўся сялянскі рух. У Петраградзе 500-тысячная дэманстрацыя была растраляна Часовым урадам. Перыяд двоеўладдзя закончыўся. Бальшавікі пачалі рыхтаваць паўстанне, актывізавалі прапаганду сярод насельніцтва і салдат. Пачалася бальшавізацыя Саветаў і армій Заходняга фронту. 25 кастрычніка (7лістапада) ў Петраградзе перамагла рэвалюцыя. 26 кастрычніка Мінскі Савет аб'явіў аб пераходзе ўлады ў свае рукі,вызваліў палітычных вязняў, сфарміраваў з іх 1-ы рэвалюцыйны полк. У працівавагу яму быў створаны камітэт выратавання рэвалюцыі, які абапіраўся на каўказскую дывізію. Пры падтрымцы войск Заходняга фронту бальшавікі распусцілі камітэт і ўсталявалі сваю ўладу на Беларусі, а таксама ліквідавалі Стаўку Галоўнакамандуючага рускай арміяй ў г. Магілёве. На працягу лістапада былі праведзены з'езды рабочых, сялянскіх, салдацкіх дэпутатаў. З іх прадстаўнікоў 26 лістапада быў створаны Аблвыканкамзах і СНК Зах.вобласці.

18. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні. . Утварэнне БНР і дзейнасць яе Рады

Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ВБР выступіла за ўтварэнне самастойнай беларускай дзяржавы. Беларускі абласны камітэт (БАК), утвораны на Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутатаў, Белнацкам пры СНК РСФСР выказаліся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР, Аблвыканкамзах лічыў Беларусь часткай РСФСР. Вялікая Беларуская Рада па дамоўленнасці з БАКам 15-17 снежня 1917 г. склікала Усебеларускі з'езд (1872 дэлегатаў). З'езд прызнаў Савецкую ўладу ў Расіі, выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР і вырашыў стварыць з складу дэпутатаў часовы, да склікання Устаноўчага сходу, орган улады - Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Гэтым рашэннем Аблвыканкамзах адхіляўся ад улады і ў выніку апошні распусціў з'езд. 18 снежня на падпольным паседжанні члены Савета з'езда аб'явілі сябе пастаянна дзейнічаючым органам, выбралі выканкам.

Мірныя перагаворы паміж Германіяй і РСФСР, якія пачаліся 9 снежня 1917г., вяліся напружана. 18 лютага 1918г. германскія войскі пачалі наступленне і хутка наблізіліся да г.Мінска. Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці 20 лютага эвакуіраваліся з горада. Выканкам Савета 21 лютага выдаў 1-ю Статутную грамату, у якой абвясціў сябе часовай, да склікання Устаноўчага сходу, уладай. Быў створаны часовы выканаўчы орган улады - Народны Сакратарыят. 9 сакавіка на пашыраным паседжанні выканкам Савета прыняў 2-ю Статутную грамату, у якой абвяшчалася аб стварэнні Беларускай народнай рэспублікі у межах этнічнага рассялення беларусаў. Выканкам быў пераўтвораны ў Раду БНР. Абвяшчаліся палітычныя свабоды, 8-гадзінны працоўны дзень, скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю. 25 сакавіка была выдадзена 3-я Статутная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Усе гэтыя граматы былі выдадзены ва умовах германскай акупацыі. Германія юрыдычна не прызнала БНР, але дазволіла прадстаўніцтва з яе боку пры нямецкіх акупацыйных органах улады, пэўную самастойнасць у галіне культуры і адукацыі. За гады акупацыі былі адкрыты 160 беларускіх школ, педінстытут, Таварыства драмы і камедыі, утворана Бюро па напісанню падручнікаў, а для іх выдання - таварыства “Асвета”. БНР не прызналі таксама еўрапейскія дзяржавы, РСФСР. Тэлеграма , накіраваная Радай БНР 25 красавіка кайзеру Вільгельму ІІ з просьбай устанавіць апякунства Германіі над Беларуссю, выкліка крызіс у Радзе. Частка нацыянальных дзеячаў палічыла гэта супярэчаннем ІІІ Статутнай грамаце і выйшла з Рады. З дапамогай германскага камандавання быў сфарміраваны новы склад Народнага сакратарыята на чале з Р. Скірмунтам, які зноў абвясціў аб увядзенні прыватнай уласнасці на землю, выступіў з пратэстам супраць пачатку вываду у жніўні 1918 г. нямецкіх войск з Беларусі. Пасля перамогі рэвалюцыі ў Германіі і канчатковага вываду войск з Беларусі Рада БНР і сакратарыят таксама выехалі за мяжу. Абвяшчэнне БНР было спробай, а не фактычным утварэннем беларускай дзяржаўнасці, але гэта спроба мела значэнне ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

19. Абвяшчэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР. Беларусь у гады Савецка-польскай вайны 1919-1920 г.г. Рыжскі мір і яго наступствы

Абвяшчэнне БССР праходзіла ў спрыяльных для гэтага ўмовах. У лютым 1919г. войскі Чырвонай арміі вызвалілі ад германскіх акупантаў усю тэрыторыю Беларусі, а ўмовы Брэсцкага міра былі скасаваны ў выніку лістападаўскай 1918 г. рэвалюцыі ў Германіі . Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918г. на VI Паўночна-заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) у Смаленску. 30 снежня 1918г. канференцыя абвясціла сябе першым з'ездам камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі - КП(б)Б. 1 студзеня 1919г. быў абвешчаны Маніфест аб утварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) і асноўныя палажэнні яе дзяржаўнага статуса. 2-3 лютага 1919г. на 1 Усебеларускім з'езде Саветаў было прынята рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы і утварэнні Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБел ССР), якая праіснавала да жніўня 1919 г., калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі.

У лютым 1919 г. началася Савецка-польская война. Урад Польшчы на чале з Ю.Пілсудскім пасля аднаўлення незалежнай Польскай Рэспублікі (лістапад 1918) паставіў сваёй мэтай адраджэнне Рэчы Паспалітай, а гэта азначала захоп беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель. З гэтай нагоды і пачалося наступленне польскіх войск і да вясны 1920 г. амаль уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана палякамі. У выніку ўсталяваўся жорсткі акупацыйны рэжым. 31 ліпеня 1920 г., пасля вызвалення Чырвонай арміяй тэррыторыі ўсходняй Беларусі, адбылося другое абвяшчэнне ССРБ. Савецкі урад быў вымушаны пайсці на мірныя перамовы з Польшчай, якія закончыліся падпісаннем Рыжскага міру 18 сакавіка 1921г. Па яго ўмавах да Польшчы адыйшла Заходняя Беларусь - 113 тыс. кв.км з насельніцтвам звыш 4 млн. чалавек. За ССРБ захавалася толькі шэсць паветаў Мінскай губерні. Беларуская нацыя і яе этнічная тэрыторыя аказаліся на доўгі час раздзеленымі.

20. Дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі ў 20-я гады ХХст. Новая эканамічная палітыка і яе правядзенне ў Беларусі. Палытіка беларусізацыі

Вызначальнай умовай станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 20-я гады ХХ ст. стала ўваходжанне БССР ў склад СССР. 30 снежня 1922г. на 1 Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР падпісала Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычнах Рэспублік - СССР. На гэты час БССР існавала ў межах 6 паветаў Мінскай губерні. Нацыянальныя, эканамічныя і дзяржаўныя інтарэсы патрабавалі пашырэння яе тэрыторыі. Таму згодна рашэння ЦК РКП(б) да Беларусі былі далучаны раёны Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерній, у якіх пераважала беларуская насельніцтва. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася да 110 тыс. кв.км., а колькасць насельніцтва перавысіла 4 млн. чалавек. У снежні 1926г. адбылося другое тэрытарыяльнае пашырэнне БССР за кошт далучэння да яе г.г. Гомель і Рэчыца з іх паветамі. У выніку чаго плошча рэспублікі павялічылася яшчэ на 15,8 тыс. кв.км. і насельніцтва - на 679,5 тыс. чалавек. Пашырэнне тэрыторыі патрабавала змен яе адміністрацыйнага дзялення. Існуючае дзяленне рэспублікі на паветы і воласці было скасавана, створаны акругі, раёны і сельсаветы. Да канца 20-х гадоў БССР была ў складзе 12 акруг, 118 раёнаў, 66 гарадскіх пасяленняў, 1661 сельсавета. Яе тэрыторыя была 125,7 тыс кв.км., насельніцтва - 4,98 млн. чалавек. Адначасова з дзяржаўным будаўніцтвам рашаліся задачы аднаўлення разбуранай войнамі эканомікі. Х з'езд РКП(б) (сакавік 1921 г.) абвясціў “новую эканамічную палітыку” (НЭП) (1921 - 1928 г.г.). Асноўным прынцыпам НЭПа з'яўлася выкарастанне таварна-грашовых адносін. Галоўныя мерапрыемствы НЭПа:

1. Харчразвёрстка замяналася харчпадаткам; 2 Натуральны падатак замяняўся грашовым; 3. Уводзілася свабода гандлю і свабода прадпрымальніцтва; 4. Пашырылася кааперацыя; 5. Ліквідавалася цэнтралізацыя кіравання гаспадаркай; 6. Рэарганізавалася кіраванне прадпрыемствамі; 7. Аднаўляліся грашовыя адносіны, ліквідавалася “ўраўнілаўка” ў зарплаце; 8. Былі дазволены розныя формы карыстання зямлёй.

Ажыццяўленне НЭПа ў Беларусі мела свае асаблівасці: 1. Калі ў РСФСР буйныя фабрыкі і заводы аб'ядналіся ў дзяржаўныя трэсты, то на Беларусі пераважваючая дробная прамысловасць не спрыяла стварэнню трэстаў. На самазабеспячэнне былі пераведзены многія прадпрыемствы. Каля 300 здадзены ў арэнду. 2. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР меўся арганізаваны прыватна - гандлёвы апарат, які пры НЭПе пачаў хуткае развіццё. 3. Беларускае селянства імкнулася да хутарской формы гаспадарчай дзейнасці. Хутарская форма землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення сельскай гаспадаркі. Набіралі сілу кааператыўныя аб'яданні сялян, якімі было ахоплена 60% насельніцтва вёскі. Да 1927г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць перавысіла даваенны ўзровень развіцця. У сувязі з пераходам к канцу 1920-х г.г. да камандна - адміністратыйных метадаў кіравання народнай гаспадаркай “новая эканамічная палітыка” была згорнута.

Наступнай важнай лёсавызначальнай для Беларусі задачай, якая ажыццяўлялася ў 20-я г.г. ХХ ст., з'явілася палітыка беларусізацыі - шэраг мерапрыемстваў на адраджэнню беларускай мовы і культуры: перавод дзяржаўнага апарату і справаводства на беларускую мову; вылучэнне беларусаў на дзяржаўныя пасады і ў кіруючыя органы; стварэнне навучальных устаноў на беларускай мове; развіццё беларускай нацыянальнай культуры; навукова-даследчая праца па вывучэнню Беларусі, выданне беларускіх газет, часопісаў, кніг. Да 1927г. былі дасягнуты наступныя вынікі: да 80% школ былі пераведзены на беларускую мову; большасць дзяржаўных устаноў у справаводстве перайшлі на беларускую мову; павялічылася колькасць беларусаў на дзяржаўных і партыйных пасадах; актыўна выдаваліся беларускія кнігі. Ішло развіццё беларускай літаратуры, беларускіх тэатраў і музычных устаноў; беларуская армія на 70 % складалася з беларусаў, быў праведзены навуковы аналіз гісторыі і культуры Беларусі. Але росквіт беларусізацыі быў нядоўгім. Камандна-адміністрацыйная сістэма, якая ўкаранілася ў канцы 20-х г.г., адмоўна ставілася да развіцця нацыянальных культур, таму беларусізацыя была аб'яўлена завершанай і скасавана.

21. БССР у перыяд усталявання таталітарызму (канец 1920-х- 1930-я гг)

Масавыя рэпрэсіі.

Палітычны рэжым, які ўсталяваўся ў СССР, а таксама ў БССР, у канцы 20-х гг., характарызуецца як таталітарны. Гэта была форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляўся поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства. Тагачаснаму палітычнаму рэжыму ўласціва навязванне такой дзяржаўнай ідэалогіі, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве грамадскага ладу.

3 сярэдзіны 30-х гг. умацоўваўся рэжым асабістай улады Сталіна і культ яго асобы. Масавыя рэпрэсіі суіснавалі разам з верай людзей у правільнасць выбранага палітычнага курсу і беспамылковасць палітыкі I. Сталіна.

Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х--30-я гг. былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў, які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя процістаяла ці не супадала са сталінскай.

3 1929 г. пачалося раскулачванне і высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. У сувязі з пераглядам палітыкі беларусізацыі былі абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме» прадстаўнікі культуры Беларусі.

У 1930 г. была сфабрыкавана справа аб контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», па якой было арыштавана 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам.

Усяго з 1917 да пачатку 50-х годов ахвярамі палітычных рэпрэсій сталі каля 600 тыс. грамадзян Беларусі: больш 240 тыс. былі асуджаны судовымі органамі альбо асуджаны рашэннямі несудовых органаў («троек», асобых нарадаў НКУС), каля 250 тыс. сялян былі «раскулачаны» у адміністратыўным парадку, звыш 100 тысяч нашых суайчыннікаў высланы з тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гг. і ў гады пасля вайны, да вышэйшай меры пакарання было прысуджана больш 35 тыс. чалавек.

У 1928 г. цэнтральныя савецкія ўлады распачалі пераход да планавай эканомікі. З гэтай мэтай 1 кастрычніка 1928 г. пачаў дзейнічаць першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка). Быў абвешчаны курс на паскораную індустрыялізацыю і калектывізацыю. Ад рынкавай эканомікі ўрад перайшоў да цэнтралізаванага размеркавання і дырэктыўных загадаў. Дзяржава манапалізавала прадпрыемствы. Быў створаны вялізны бюракратычны апарат. Толькі за дзве першыя пяцігодкі ў БССР было пабудавана 1700 новых прадпрыемстваў, галоўным чынам у сферы харчовай і лёгкай прамысловасці. Каб знайсці сродкі на індустрыялізацыю, улады рэспублікі замарожвалі зарплату рабочых, скарачалі выдаткі на сацыяльную сферу. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР было звязана з развіццём лёгкай (перапрацоўчай) прамысловасці. 3 улікам гэтай асаблівасці асноўная частка грашовых сродкаў укладвалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэва-апрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная).

Летам 1929 г. былі абвешчаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя прыватных сялянскіх гаспадарак. Забараняліся арэнда зямлі і найманне рабочых. Сялянства гвалтоўна вымушалі ўступаць у калгасы. У выніку знізіліся паказчыкі развіцця сельскай гаспадаркі, у 1933 г. у некаторых раёнах БССР пачаўся голад.

Вынікам правядзення індустрыялізацыі і суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва сацыялістычнага ладу ў БССР.

22. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.): сацыяльна-эканамічнае і палітыка-прававое становішча насельніцтва; нацыянальна-вызваленчы і сацыяльны рух

У выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і Савецкай Расіяй (18.3.1921) заходнія беларускія тэрыторыі плошчай каля 100000 км2 з насельніцтвам звыш 3 мільёнаў чалавек (з іх беларусаў больш за 50 %) сталі часткай "другой Рэчы Паспалітай". Яны былі падзелены на чатыры ваяводствы (Віленскае, Беластоцкае, Наваградскае і Палескае), 29 паветаў і гміны. Палякі называлі гэтыя тэрыторыі "крэсы ўсходнія", "паўночна-ўсходнія землі Польшчы", "Белапольшча", што падкрэслівала пазіцыю непрызнання беларускіх зямель як асобнай не толькі тэрытарыяльна-палітычнай, але і этнічнай адзінкі.

У эканамічным плане Заходняя Беларусь была аграрным рэгіёнам. У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш 80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці беззямелля. У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да 45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы.

Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80% прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12-14 гадзін і інш.). Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929 - 1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921 - 1939 гг. краіну пакінулі каля 120 - 150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі.

Яшчэ адным паказчыкам цяжкага становішча стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў. Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці ператвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю. Пілсудскага (1926 - 1939) узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У першай палове 20-х гадоў пераважалі ўзброеныя выступленні партызанскага характару. З 1923 г. ў заходнебеларускім рэгіёне пачынае дзейнічаць камуністычная партыя (КПЗБ), якая з'яўлялася часткай кампартыі Польшчы (КПП). У 1924 г. з'явіўся Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (першы сакратар - В. Харужая).

У сярэдзіне 20-х гадоў на палітычную сцэну выходзіць яшчэ некалькі сіл, сярод якіх вызначаецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). За два гады яе існавання (1925 - 1927) яна ператварылася ў самую масавую палітычную арганізацыю сялян Еўропы. Яе праграмныя мэты: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб'яднанне ўсіх беларускіх зямель, сялянска-рабочы ўрад, ліквідацыя асадніцтва, дэмакратыя, свабода, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове.

Увогуле сярэдзіна 20-х - пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму - эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных.

Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936 - 1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана КПП і яе адгалінаванне - КПЗБ.

Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Супраць гэтага выступіла Таварыства беларускай школы. Яно дзейнічала на працягу 1921- 1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б. Тарашкевіч, І. Дварчанін, Р. Шырма і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларускай граматыкі для школ" Браніслаў Тарашкевіч.

У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І. Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. У навуковай і культурна-асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В. Ластоўскі, А. Станкевіч, Б. Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.

23. Культура беларускага народа ў 20-30-я гг. ХХ ст.

У 20-я гг. разам з палітыкай беларусізацыі праводзілася барацьба з непісьменнасцю. У пачатку 30-х гг. колькасць непісьменных сярод дарослага насельніцтва скарацілася да мінімуму. Адчыняліся новыя школы. У 1921 г. пачаў сваю працу Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1922 г. - Інстытут беларускай культуры (з 1929 г. - Акадэмія навук). Былі таксама створаны політэхнічны, сельскагаспадарчы інстытуты (у 1925 г. быў аб'яднаны з інстытутам у Горках у сельскагаспадарчую акадэмію) і ветэрынарны інстытут у Віцебску. Пазней фарсіраваная індустрыялізацыя 30-х гг. і патрэба ў кадрах вымусіла ўрад яшчэ больш уважліва ставіцца да адукацыі.

З поспехам працавалі Беларускі драматычны тэатр (БДТ), які ў 1921 г. ўзначаліў Я. Міровіч, і трупа У. Галубка. У 1926 г. ў Віцебску адчыніўся БДТ-2. У Гомелі і Магілёве з'явіліся сімфанічныя аркестры. У 1926 г. ў Ленінградзе на студыі "Савецкая Беларусь" быў зняты першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" Ю. Тарыча.

Актыўна праходзіла і літаратурнае жыццё. У 20-я гг. існавала некалькі буйных літаратурных аб'яднанняў: "Маладняк" (М. Лынькоў, М. Чарот, П. Трус, П. Галавач і інш.), "Узвышша" (А. Бабарэка, П. Глебка, З. Бядуля, М. Лужанін, К. Крапіва і інш.) і "Полымя" (Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, М. Чарот і інш.). У 1928 г. узнікла Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Аднак сталінскія рэпрэсіі, якія закранулі амаль усіх дзеячаў культуры (арыштоўваліся нават Я. Купала і Я. Колас) не садзейнічалі імкліваму развіццю літаратуры, навукі і мастацтва.

Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х--30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х--30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 -- Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета (цяпер -- Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь). У 1937--1938 гг. заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. У 30-я гг. створаны вядомыя беларускія оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова, першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.

Беларускія мастакі В.Волкаў, Я.Зайцаў і інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзянскай вайны і мірнага будаўніцтва.

Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве.

У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнага рэалізму. Згодна з ім савецкі чалавек стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.

У 30-я гг. у Беларусі ўсталёўваецца сталінскі таталитарны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыянал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкай уладзе дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістыч-нага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) -- арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існавала. Роля кіраўніка СВБ адводзілася Я. Купалу, які пасля чарговага допыту зрабіў спробу самагубства. Самагубствам скончыў сваё жыццё У. Ігнатоўскі. Супярэчлівасць у развіцці культуры Беларусі праявілася ў палітыцы абмежавання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку чаго беларуская мова была штучна набліжана да рускай.

24. Пачатак Другой сусветнай вайны і аб'яднанне беларускіх земляў. Заходняя Беларусь у складзе БССР (1939-1941гг.). Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

Прычыны няўдач Чырвонай Арміі.

Ва ўмовах абвастрэння міжнароднай сітуацыі ў Еўропе 23 жніўня 1939г. быў падпісаны дагавор (пакт) аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, у якім размяжоўваліся «сферы ўплыву Германіі і СССР». У адпаведнасці з пратаколам Заходняя Беларусь і частка этнічных польскіх земляў на ўсход ад рэк Нараў, Вісла і Сан уключалася ў сферу ўплыву СССР.

1 верасня 1939г. нацысцкая Германія напала на Польшчу і распачала Другую сусветную вайну. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх войскаў германскія вайскі за 2 тыдні захапілі большую частку тэрыторыі.

17 верасня 1939г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да канца верасня цалкам заняла Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. 28 верасня 1939г. быў падпісаны новы дагавор паміж СССР і Германіяй аб «Дружбе і граніцы», у сакрэтным пратаколе да якога былі зменены межы сфер уплыву гэтых краін. Новай сферай уплыву СССР прызнавалась Літва. Польскія ж этнічныя землі адышлі да Германіі. У кастрычніку 1939г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленская вобласць.

28-30 верасня 1939г. адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў дэкларацыю аб абвяшчэнні на яе тэрыторыі савецкай улады. У выніку ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР насельніцтва нашай рэспублікі павялічылася да 10,3 млн. чал. На тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі разгарнуліся маштабныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Было ўведзена савецкае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, канфіскаваны памешчыцкія землі, нацыяналізаваны банкі і прамысловыя прадпрыемствы. Адначасова пачаліся масавыя палітычныя рэпрэсіі, ад якіх да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі пацярпела больш 125 тыс. чал.

22 чэрвеня 1941г. нацысцкая Германія напала на СССР. Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, што знаходзілась на тэрыторыі Беларусі, дзейнічала наймацнейшая германская групоўка армій "Цэнтр" якая наносіла галоўны ўдар. Нягледзячы на мужнае супраціўленну, войскі Чырвонай Арміі ў Беларусі пацярпелі цяжкае паражэнне. Вялікая частка сіл Заходняга фронту была акружана заходней Мінска, які быў захоплены праціўнікам 28 чэрвеня 1941г. У пачатку ліпеня 1941г. савецкае камандаванне паспрабавала стварыць лінію абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпру. Жорсткія баі разгарнуліся ў раёнах Бабруйска, Оршы, Гомелю, Магілёва, у выніку якіх савецкія войскі затрымалі рух германскіх войскаў на маскоўскім кірунку. Тым не менш, да пачатку верасня 1941г. уся тэрыторыя Беларусі была акупавана захопнікамі.

Галоўнымі прычынамі паражэння Чырвонай Арміі ў пачатку вайны сталі пралікі палітычнага і вайсковага кіраўніцтва СССР у ацэнцы прадваеннай сітуацыі, адсутнасць у савецкага камандавання выразна распрацаванай стратэгіі абарончай вайны, недахопы ў планаванні, арганізацыі і баявой вывучцы савецкіх войскаў.

25. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі (1941-1944гг.). Партызанскі і падпольны рух. Калабарацыя

На працягу ліпеня-жніўня 1941г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны нацысцкі акупацыйны рэжым. Асноўнымі яго мэтамі былі татальная эканамічная эксплуатацыя, падаўленне любых формаў супраціщлення акупантам, паступовая каланізацыя беларускіх земляў. Акупанты правялі тэрытарыяльна-адміністрацыйны перадзел тэрыторыі Беларусі, у адпаведнасці з якім асобныя яе часткі былі ўключаны ў склад зоны тылу групоўкі армій "Цэнтр", Усходняй Прусіі, рэйхскамісарыята "Украіна", генеральных акруг "Беларусь" і "Літва".

Акупацыйная палітыка ў Беларусі не адрознівалася адзінствам і паслядоўнасцю. В. Кубэ, які ўзначаліў нямецкую грамадзянскую адміністрацыю, імкнуўся выкарыстаць беларускі нацыяналізм, ішоў на пэўныя папулісцкія меры з мэтай памяншэння сацыяльнай базы антыфашысцкага руху і ўмацавання акупацыйнага рэжыму ў Беларусі. Паліцэйскае і ваеннае кіраўніцтва арыентавалася на жорсткае падаўленне супраціву, масавыя рэпрэсіі супраць партызан і мірнага насельніцтва. За гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі было праведзена больш 60 буйных карных аперацый.

Адначасова па ініцыятыве В.Кубэ акупацыйныя ўлады прадпрымалі спробы прыцягнуць частку мясцовага насельніцтва да супрацоўніцтва з акупантамі. Пачынаючы з восені 1941г. у Беларусі ствараюцца калабарацыянісцкія арганізацыі і вайсковыя фармаванні - Беларуская народная самапомач (БНС), Беларуская самаахова (БСА), Саюз беларускай моладзі (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краёвая абарона (БКА). Усе гэтыя арганізацыі былі параўнальна нешматлікімі, не мелі рэальных уладных паўнамоцтваў і не змаглі аказаць колькі-небудзь значнага ўплыву на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі.

З першых дзён акупацыі значная частка насельніцтва Беларусі пачала барацьбу супраць захопнікаў. Летам 1941г. ствараюцца першыя партызанскія атрады, падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі. У 1942г. адбываецца арганізацыйнае афармленне і колькаснае ўзмацненне руху Супраціву ў Беларусі. У маі 1942г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПД), а ў верасні 1942г. - Беларускі штаб партызанскага руху (БШПД). На базе груп і атрадаў ствараюцца брыгады і злучэнні, што значна пашырыла магчымасці партызанскага руху.

У 1943-1944гг. партызанскі рух у Беларусі набывае масавы характар. Да канца 1943г. партызаны кантралявалі каля 60 % тэрыторыі рэспублікі. Было створана больш 20 буйных партызанскіх зон. Усяго ў Беларусі ў шэрагах партызан налічвалася 374 тыс. чал., у падполле - звыш 70 тыс. чал.

Акупацыйны рэжым прынёс Беларусі незлічоныя бедствы. У выніку войны загінула больш 2,2 млн. чал., 380 тыс. чал. было вывезена на працу ў Германію. З-за людскіх страт насельніцтва Беларусі ў 1945г. склала толькі 6,2 млн. чал.

беларусь дзяржава этнічны культурны

26. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне другой сусветнай вайны. Уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам

У перыяд з верасня 1943г. да ліпеня 1944г. Савецкая Армія правяла шэраг аперацый па вызваленню Беларусі. 28 верасня 1943г. быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г.Камарын. У ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі (лістапад 1943г.) быў вызвалены першы абласны цэнтар - г.Гомель. Потым на працягу снежня 1943 - лютага 1944г. былі вызвалены - Гарадок, Мозыр, Калінкавічы, Рагачоў, Жлобін. Адна з буйнейшых аперацый вайны - Беларуская наступальная аперацыя - “Баграціён” (23 чэрвеня - 29 жніўня 1944г.), якая адыграла значную ролю ў вызваленні не толькі Беларусі, але і народаў Еўропы ад фашызма. У аперацыі прымалі ўдзел войскі 4 франтоў: 1-га Беларускага (К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (Г.Захараў), 3-га Беларускага (І. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (І.Баграмян), Дняпроўская ваенная флатылія, беларускія партызаны. Дзеянні франтоў каардынаваліся маршаламі А. Васілеўскім і Г. Жукавым. Ім супрацьстаяла групоўка нямецкіх войскаў, аснову якой складала група армій “Цэнтр”. Па характару баявых дзеянняў аперацыя падзяляецца на два этапы. На першым этапе (23 чэрвеня - 4 ліпеня) былі праведзены Віцебска-Аршанская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая аперацыі, было завершана акружэнне стотысячнай групоўкі праціўніка (“Мінскі кацёл”), 3 ліпеня быў вызвалены г.Мінск. Да канца ліпеня 1944г. амаль уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена. На другім этапе (5 ліпеня - 29 жніўня) франты здзейснілі Шаўляйскую, Вільнюскую, Каўнаскую, Беластоцкую і Люблін-Брэсцкую наступальныя аперацыі. Такім чынам, у выніку аперацыі “Баграціён” амаль цалкам была вызвалена БССР, частка Польшчы, савецкія войскі падышлі да межаў фашысцкай Германіі. У выніку паспяховага наступу савецкіх войскаў летам 1944г. адбылася актывізацыя антыфашысцкага руху ў Малдавіі, Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Польшчы, Чэхаславакіі, якія на працягу восені 1944г. - вясны 1945г. былі вызвалены ад фашызму. Вызваленне Прагі супала з падпісаннем Германіяй у ноч з 8 на 9 мая 1945г. безагаворачнай капітуляцыі, што азначала канец Вялікай Айчыннай вайны. Савецкая армія правяла шэраг паспяховых аперацый на Далёкім Усходзе супраць Японіі. Адначасова ЗША здзейснілі у пачатку жніўня 1945г. атамную бамбардзіроўку Хірасімы і Нагасакі. У выніку 2 верасня 1945г. Японія таксама падпісала акт аб капітуляцыі, што азнаменавала канец Другой сусветнай вайны.

Значны ўклад зрабілі беларусы ў перамогу над фашызмам. Так, на франтах ВАВ змагаліся 1 300 000 беларусаў, загінуў кожны трэці жыхар БССР. Істотную ролю ў вызваленні гарадоў і вёсак Беларусі адыгралі партызаны і падпольшчыкі, якія паспяхова здзейснілі і шэраг дыверсійных аперацый (“Рэйкавая вайна”, “Канцэрт”). Гісторыя захавала і шэраг імёнаў герояў, выхадцаў з Беларусі. Сярод іх - Л. Даватар, які здзейсніў першы начны паветраны таран, А. Гаравец, які на Курскай дузе збіў 9 самалётаў, З. Тусналобава, якая вынесла з поля боя 128 цяжкапараненых байцоў і сама засталася інвалідам і іншыя.

27. Культура Беларусі ў пасляваенны перыяд (другая палова 40-х - першая палова 80-х гадоў)

Развіццё культуры Беларусі ў першыя пасляваенныя гады адбывалася ў складаных умовах, бо яе матэрыяльна-тэхнічная база была амаль цалкам разбурана. Але аднаўленне адбывалася вельмі хутка, асабліва школьнай адукацыі. Культурнае жыццё рэспублікі ў той час вызначалася камуністычнай ідэалогіяй і адбывалася ва ўмовах жорсткага таталітарнага рэжыму і культу асобы Сталіна, які суправаджаўся масавымі палітычнымі рэпрэсіямі. Прынцып партыйнасці патрабаваў дакладнага выканання прадпісанняў партыі. У такіх умовах шэраг беларускіх дзеячаў навукі і культуры падвергліся ганенням з боку ўлады (прэзідэнт АН БССР біёлаг А. Жэбрак, паэт Ул. Дубоўка, гісторык М.Улашчык). У літаратуры і мастацтве існаваў метад сацыялістычнага рэалізму, які патрабаваў толькі станоўчага адлюстравання будаўніцтва сацыялізму ў краіне. Таму многія творы тагачаснага мастацтва, якія не адпавядалі метаду сацрэалізму падвяргаліся партыйнай крытыцы ці забараняліся, напрыклад, п'еса Кандрата Крапівы “Мілы чалавек”, раман Кузьмы Чорнага “Млечны шлях”, опера Я. Цікоцкага “Алеся”. Галоўная тэма літаратуры і мастацтва - паказ гераізму савецкіх людзей у мінулай вайне, іх адданасці камуністычнай партыі. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе адбываеццаі адбудова разбураных вайной гарадоў Беларусі, з'яўляецца шэраг манументаў і помнікаў героям ВАВ.

Пасля смерці І. Сталіна ў 1953г. адбываецца пераход да дэмакратызацыі жыцця. Перыяд 1954-1964гг - “Хрушчоўская адліга”, калі актыўна абмяркоўваецца роля інтэлігенцыі ў жыцці грамадства, пераадоленне культу асобы, крытыкуецца метад сацрэалізму. Актыўна развіваецца сістэма адукацыі БССР: у 1959г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая адукацыя, навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак стала сумесным, у пачатку 60-х з'яўляюцца ПТВ, развіваюцца ВНУ. Адмоўная з'ява д. п. 50-х гадоў - пашырэнне абыякавах адносін да беларускай мовы, абумоўленае кампаніяй па ператварэнню беларускамоўных школ у рускамоўныя. Развіццё навукі было абумоўлена разгортваннем НТР. Вядучам навуковым цэнтрам з'яўлялася АН БССР, беларускімі навукоўцамі былі здзейснены сусветна вядомыя адкрыцці, напрыклад, распрацоўка тэхналогіі меліярацыі забалочаных зямель акадэміка М. Мацэпуры. У культуры істотна павышаецца роля літаратуры. З'яўляюцца праўдзівыя творы аб вайне, напрыклад апавяданні В.Быкава “Альпійская балада”, “Жураўліны крык”. Вядучым жанрам становіцца раман, напрыклад трылогія І. Мележа “Людзі на балоце”, гістарычны раман У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.

Перыяд 1965-1982гг - час “застою” ў савецкім грамадстве, калі ўзмацняецца ідэалагізацыя культуры, роля якой - выхаванне чалавека з камуністычным светапоглядам. У 1977г. адбываецца пераход да 10-гадовай сярэдняй адукацыі, павялічваецца колькасць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. У мастацтве шырокую вядомасць набыў цыкл карцін М. Савіцкага “Лічбы на сэрцы”, на кінастудыі “Беларусьфільм” з'яляецца шэраг ваенных, дзіцячых і гістарычных стужак (рэжысёры У.Нячай, В. Тураў).

28. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР (другая палова 1940-х - сярэдзіна 1980-х г.)

БССР на міжнароднай арэне (1945-1990г.г.)

Пасля вайны БССР атрымала ганаровы статус краіны-заснавальніцы ААН, але яе міжнародная дзейнасць абмяжовывалась урадам СССР, таму членства ў ААН нічога Беларусі не прынесла акрамя вялікага дыпламатычнага вопыту.

Грамадска-палітычнае развіццё БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе было звязана з існаваннем таталітарнага рэжыму, які характарызаваўся татальным кантролем дзяржавы над жыццём грамадства, адзінай дзяржаўнай ідэалогіяй, аднапартыйнай палітычнай сістэмай, моцным рэпрэсіўным механізмам. Кампартыя была дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у органы ўлады - Саветы.

Эканамічнае развіццё гэтага перыяда характарызавалась аднаўленнем народнай гаспадаркі БССР у 1945-53г. Беларусі аказывалі дапамога усе савецкія. У гэты перыяд у нашай краіне хутка развівалась цяжкая прамысловасці. У сельскай гаспадарцы заховывалась калгасная сістэма. У Заходняй Беларусі праводзілась калектывізацыя.

Пасля смерці Сталіна у 1953 г І асабліва пасля ХХ з'ездзе КПСС пачалась “хрушчоўская адліга”. Кіраўнік краіны М.С. Хрушчоў аб'явіў курс на дэсталінізацыю грамадства. Рэпрэсіі былі спыны і пачалась рэабілітацыя іх ахвяр, пашырылась роля мясцовых органаў кіравання. Тым не менш пры Хрушчове камандна-адміністрацыйныя метады кіравання і ўсеўладдзе партыі заховывалісь таму “хрушчоўская адліга” так і не перарасла ў сапраўдную вясну .

У перыяд “адлігі” індустрыяльна-прамысловае развіццё БССР адбывалася ва ўмовах НТР, якая прадугледжвала наступныя кірункі развіцця прамысловасці: машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць. У сельскай гаспадарцы шырокі размах набыло прымусовае насаджэнне кукурузы, меліярацыя Палесся, асваенне цалінных зямель у Казахстане. Многія з гэтых мерапрыемстваў абярнулісь экалагічнай а значыць і эканамічнай катастрофай таму часта праўленне Хрушчова характарызуюць як вальюнтарызм. Тым не менш адбылась паляпшэнне матэрыяльнага становішча жыхароў БССР, павялічылась зарплата, пенсіі, палепшылісь жыллёвыя ўмовы.

З 1964 па 1982 генеральным сакратаром ЦК КПСС становіцца Л. І. Брэжнеў. Гады яго кіраўніцтва характарызавалісь прамым партыйным кіраўніцтвам эканомікай і застоем грамадскага жыцця. У БССР КПБ узначальваў П.М. Машэраў, які карыстаўся павагай мясцовага насельніцтва.

Асаблівасці эканомікі БССР у перыяд “застоя”: ператварэнне цяжкой прамысловасці ў галіну, якая абслугоўвае ваенна-прамысловы комплекс. Да лёгкай прамысловасці кіраўніцтва адносілась як да другараднай. Іншая асаблівасць развіцця прамысловасці гэта ператварэнне прадпрыемстваў БССР ў “зборачны цэх” СССР і поўнае ігнараванне праблем экалогіі. Сельская гаспадарка была хімізавана з-за чаго ўяе прадукцыі колькасць нейтратаў пераўзыходзіла усе дапусцімыя нормы. У дадатак калгасная сістэма поўнасцю вычарпала сябе, у часы Брэжнева калгасы не маглі ўжо абыходзіцца без грашовай падтрымкі з боку дзяржавы. Цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў магазінах былі нізкімі а цэны па каторым дзяржава купляла ў калгасаў прадукцыю высокімі, такім чынам да сярэдзіны 1980 х гг.сельская гаспдарка ў СССР была стратнай.

29.Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 1980-х - пачатку 1990-х гг. Абвяшчэнне суверэнітэту і незалежнасці БССР. Стварэнне СНД

У другой палове 1980-х кіраўніцтва СССР, абвясціла палітыку перабудовы. Палітыка перабудовы ўключала ў сябе правядзенне радыкальнай эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця грамадства.

Правядзенне палітычнай рэформы пачалося з аднаўлення выбарчай сістэмы. У сакавіку 1989г. у Беларусі, як ва ўсёй краіне, адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя, альтэрнатыўныя.

Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасцъ -- магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці.

Важнае значэнне мела работа па рэабілітацыі - ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

З развіццём дэмакратыі складваліся ўмовы для шматпартыйнасці. На рубяжы 1980-90-х гг. заявілі аб сваім існаванні шэраг палітычных партый - Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, БНФ і інш.

Разам з тым у канцы 1980-х гг. адбыліся адчувальныя збоі ў сацыяльна-эканамічным развіцці СССР. Іх прычыны - непрадуманая “канцэпцыя паскарэння”, Чарнобыльская катастрофа, рэзкае зніжэнне сусветных цэн на нафту і газ; стратная супрацьалкагольная кампанія; аслабленне аўтарытэта КПСС. У вынікугэтых з'яў эканамічная прастора СССР разбурылась.

27 ліпеня 1990г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Дэкларацыя абвяшчала суверэннасць БССР, дзяржаўнасць беларускай мовы, ператварэнне тэрыторыі рэспублікі ў без'ядзерную зону, а Беларусі - у нейтральную дзяржаву, права беларускага народа на адпаведную долю агульнай маёмасці былога СССР, непадзельнасць і недатыкальнасць тэрыторыі рэспублікі, права на стварэнне свайго нацыянальнага банка і грашовай сістэмы, права на ўласныя ўзброеныя сілы, унутраныя войскі, органы дзяржаўнай і грамадскай бяспекі, права самастойна заключаць добраахвотныя саюзы з іншымі дзяржавамі і выходзіць з іх. Такім чынам, Дэкларацыяй ад 27 ліпеня 1990г. быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

Пасля падаўлення путчу ў Маскве, што адбыўся 19 жніўня 1991 г., на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР быў нададзены статус Канстытуцыйнага закона. 26 жніўня 1991 г. быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Згодна з ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. У верасні 1991г. адбылася змена назвы рэспублік (замест БССР - Рэспубліка Беларусь), была прынята новая дзяржаўная сімволіка (бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”).

8 снежня 1991 г. у Віскулях кіраўнікі Беларусі (Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Ельцын) і Украіны (Краўчук) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У пагадненні абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне. У склад СНД увайшлі 12 краін - рэспублік былога СССР. Цэнтрам СНД быў вызначаны Мінск. Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Статут СНД.

30.Эканамічныя і палітычныя пераўтарэнні ў Рэспубліцы Беларусь ў 1990-я гг. Прыняцце Канстытуцыі і выбары Прэзідэнта. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь

27 ліпеня 1990г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Дэкларацыя абвяшчала суверэннасць БССР, непадзельнасць і недатыкальнасць тэрыторыі рэспублікі, права на стварэнне свайго нацыянальнага банка і грашовай сістэмы, права на ўласныя ўзброеныя сілы, унутраныя войскі, органы дзяржаўнай і грамадскай бяспекі, права самастойна заключаць добраахвотныя саюзы з іншымі дзяржавамі і выходзіць з іх. Такім чынам, быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

У верасні 1991г. адбылася змена назвы рэспублік (замест БССР - Рэспубліка Беларусь), была прынята новая дзяржаўная сімволіка (бела-чырвона-белы сцяг і “Пагоня”).

8 снежня 1991 г. у Віскулях кіраўнікі Беларусі (Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Ельцын) і Украіны (Краўчук) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У пагадненні абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне. У склад СНД зараз уваходзяць 12 краін - рэспублік былога СССР.

На пачатку 1990-х гг. Вярхоўны Савет РБ прыняў шэраг законаў, накіраваных на рэфармаванне эканомікі: законы аб уласнасці, аб прадпрымальніцтве, аб Нацыянальным банку і банкаўскай дзейнасці, Мытны кодэкс і інш. Законы павінны былі стварыць базу для сацыяльна-эканамічнага суверэнітэту, увядзення рыначных адносін. Аднак ні адна з мэт не была дасягнута. Рэальнымі ў перш.пал.1990-х гг. сталі эканамічны крызіс, крах крэдытна-фінансавай сістэмы, рост інфляцыі, катастрафічнае зніжэнне ўзроўню жыцця. У 1992г. былі ўведзены разліковыя білеты Нацыянальнага банка РБ (“зайчыкі”).

15 сакавіка 1994г. парламент прыняў Канстытуцыю РБ. Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў большасць выбаршчыкаў аддала свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. большасць удзельнікаў рэспубліканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р. удзельнічаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта ў 2006 г. У 2006г. А.Р.Лукашэнка быў абраны ў трэці раз.

14 мая 1995г. разам з выбарамі дэпутатаў у Вярхоўны Савет 13-га склікання адбыўся рэспубліканскі рэферэндум. Пераважная большасць выбаршчыкаў прагаласавала за раўнапраўны статус рускай мовы, за новую дзяржаўную сімволіку і за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй.

Летам-восенню 1996г. абвастрыўся канфлікт з-за падзелу ўладных паўнамоцтваў паміж Прэзідэнтам і Вярхоўным Саветам рэспублікі. 24 лістапада 1996г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум. Большасць насельніцтва Беларусі прагаласавала за прыняцце Новай рэдакцыі Канстытуцыі РБ 1994г., супраць куплі і продажу зямлі без абмежаванняў; супраць адмены смяротнага пакарання; за перанос Дня незалежнасці на 3 ліпеня.

Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыялънай прававой дзяржавай. Новая рэдакцыя Канстытуцыі 1994г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. Быў ўтвораны двухпалатны парламент - Нацыяналъны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выканаўчую ўладу ў дзяржаве ажыццяўляе Урад -- Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Статус суверэннай дзяржавы патрабаваў радыкальнага перагляду міжнародных сувязей рэспублікі і фарміравання ўласнай знешняй палітыкі. РБ падцвердзіла сваю прыхільнасць прынцыпам Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, непрымянення сілы і адмову ад пагрозы сілай, непарушнасці граніц, мірнага ўрэгулявання супярэчнасцей і іншым агульнапрынятым нормам міжнароднага права. Беларусь абвясціла сябе нейтральнай і бяз'ядзернай дзяржавай. Такая пазіцыя забяспечыла хуткае міжнароднае прызнанне РБ.

У наш час РБ падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 154 дзяржавамі свету, у 46 з якіх адкрыты 53 дыпламатычныя прадстаўніцтвы. Замежныя краіны прадстаўлены ў Беларусі 35 пасольствамі. РБ стала ўдзельніцай нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), падпісала заключны акт АБСЕ ў Хельсінкі, падпісала Парыжскую хартыю новай Еўропы, увайшла ў Міжнародны валютны фонд і Сусветны банк рэканструкцыі і развіцця.

Найбольш поўна мэтам нацыянальнага развіцця адпавядае шматвектарны характар беларускай знешняй палітыкі. Яе прыярытэтным напрамкам з'яўляецца развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін з'явілася стварэнне Саюза Беларусі і Расіі, дагавор аб якім быў падпісаны 2 красавіка 1997г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 8 снежня 1999г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дагавора аб утварэнні Саюзнай дзяржавы.


Подобные документы

  • Перыядызацыя развіцця і культуры грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пераход ад праабшчыны да роду. Гаспадарчае развіцце. Рассяленне індаеўрапейцаў. Культура шнуравай керамікі. Стражытныя плямены. Археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку.

    реферат [21,6 K], добавлен 08.03.2011

  • Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.

    реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Узнiкненне чалавечага грамадства як надзвычай доўгi i складаны працэс. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Найбольш важные дасягненням першабытных людзей. Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi. Археалагiчныя культура бронзавага веку.

    реферат [21,8 K], добавлен 15.01.2011

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.

    реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010

  • У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.

    реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

    реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.