Прыватнаўласніцкі тэатр Беларусі XVIII стагоддзя

Асаблівасці буйнейшых прыватнаўласніцкіх тэатраў Беларусі XVIII стагоддзя: тэатраў Нясвіжа і Радзівілаў у Слуцку, тэатра А. Тызенгаўза ў Гродне і іншых. Аналіз развіцця тэатральнай архітэктуры і дэкарацыйнага мастацтва на Беларусі ў XVIII стагоддзі.

Рубрика Культура и искусство
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.02.2015
Размер файла 45,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У 1784г пад тэатр у Гародні прыстасавалі яшчэ і каралеўскі манеж. Гэта звязана з тым, што ў гэты час у горадзе давалі прадстаўленні адначасова оперная, балетная і драматычная трупы.

Будынак гарадзенскага тэатра захаваўся да нашых часоў. Ён некалькі разоў перабудоўваўся ў ХІХ-ХХ стст., працяглы час у ім размяшчаўся Гродзенскі абласны драматычны тэатр, а зараз - тэатр лялек [2; с. 244].

Будаўніцтва шклоўскага тэатра трэба аднесці да 1780г. Для работ граф С. Зорыч запрасіў італьянскага архітэктара Брыгонзі. Тэатр меў два ярусы ложаў і выдатную па тэхнічных магчымасцях сцэну. Вядома, што 30 траўня 1780г у прысутнасці расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ і аўстрыйскага імператара Іосіфа ІІ была прадстаўлена пантаміма з алегорыямі і надзвычайнымі дэкарацыямі, якіх было больш за 70 [2; с. 245]. Унікальнасць шклоўскага тэатра заключалася не толькі ў сцэнічных эфектах, але і ў тым, што яго залу і сцэну можна было трансфармаваць у памяшканне для маскарадаў і банкетаў.

З 1780г па 1799г шклоўскі тэатр абслугоўвала вялікая колькасць архітэктараў, тэатральных машыністаў, дэкаратараў і піратэхнікаў, чыімі агульнымі намаганнямі ствараліся відовішчы, што ўражвалі сучаснікаў.

У 1800г па загадзе імператара Паўла І тэатр за даўгі гаспадара быў закрыты, а будынак тэатра разбураны.

Сінтэз архітэктуры, манументальных і дэкаратыўных відаў мастацтваў быў характэрны для беларускай сцэны. Усе дасягненні таго часу ў галіне гідраўлікі і механікі, піратэхнікі і садова-паркавага мастацтва былі пастаўлены на службу тэатра.

Што тычыцца знешняга вобліку тэатраў, то фасады былі дэкараваны надзвычай сціпла. Выключэннем можна лічыць толькі Гродна. Мастацтва тэатральных архітэктараў больш праявілася ва ўнутраным аздабленні залаў.

Заключэнне

Магнацкі прыватнаўласніцкі тэатр узнік у Беларусі ў сярэдзіне XVIII ст. Спачатку ён быў аматарскім “замкавым”, затым атрымаў статус “прыдворнага” - прафесійнага, а ў канцы стагоддзя пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, спыніў сваё існаванне.

Магнацкі тэатр з'явіўся ў час, калі Рэч Паспалітая знаходзілася ў стане эканамічнага ўпадку, яе раздзіралі ўнутраныя супярэчнасці і міжусобіцы. Дэцэнтралізацыя грамадскага і палітычнага жыцця спрыяла развіццю прыватнаўласніцкіх ардынацый. Таму цэнтрам культурнага жыцця становіцца замак магната, маёнтак шляхціча. Магнаты імкнуліся зацвердзіць сябе ўдзельнымі валадарамі, стварыць двары больш шыкоўныя, чым каралеўскі ў Варшаве. Найбольш буйныя музычна-драматычныя тэатры ўзнікалі менавіта ў прыватнаўласніцкіх гарадах, якія на працягу XVII-XVIII стст. аказвалі пэўны ўплыў не толькі на культурнае, але і на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё краіны.

У цэнтрах магнацкіх уладанняў тэатр фарміраваўся заўсёды на аснове некалькіх труп: опернай, балетнай, драматычнай, а таксама капэлы, у склад якой спачатку уваходзілі замежныя артысты, якіх паступова змянялі прыгонныя. Прыгонныя артысты рыхтаваліся ва ўласных тэатральных і музычных школах. Асаблівасцю прыватнаўласніцкага тэатра апошняй чвэрці XVIII ст. стала адначасовае выступленне на сцэне шляхты-аматараў, прыгонных артыстаў і замежнікаў; апошнія, як правіла, былі салістамі.

Прычына запрашэння замежнікаў - адсутнасць мясцовых тэатральных кадраў. Таму магнаты карысталіся паслугамі не толькі асобных майстроў, але і цэлых оперна-балетных труп, што запрашаліся з Італіі, Аўстрыі, Францыі. Шмат знакамітых балетмайстраў, вакалістаў і музыкантаў узначалілі прыватныя тэатральныя і музычныя школы. За высокую прафесійнасць падрыхтоўкі беларускіх артыстаў мовіць той факт, што цэлыя балетныя калектывы і капэлы ў канцы стагоддзя ўвайшлі ў склад сталічных тэатраў і аркестраў.

Некаторыя магнацкія тэатры мелі публічны характар, на спектаклях прысутнічала не толькі шляхта, але і прадстаўнікі іншых колаў грамадства.

Тэатральныя пастаноўкі спачатку ішлі ў вялікіх пакоях замкаў і палацаў, а ў апошняй чвэрці XVIII ст. магнаты ўзводзяць пастаянныя тэатральныя будынкі, звычайна італьянскага тыпу. Унутраная дэкарацыйная аздоба тэатральных будынкаў пераважала над вонкавай, што абумоўлена панаваннем у архітэктурным мастацтве Беларусі XVIII ст. стылю класіцызм.

Што тычыцца шляхецкага сядзібнага тэатра, то ён не атрымаў шырокага развіцця ў межах Беларусі. Спектаклі звычайна ставіліся мясцовай шляхтай у святочныя дні, падчас народзінаў гаспадара сядзібы. Такія “тэатры” мелі лакальны характар. Выканаўцы не вызначаліся прафесіяналізмам, а пастаноўкі былі прымітыўнымі па афармленню і тэхніцы. Але амаль ва ўсіх шляхецкіх сядзібах былі невялікія прыгонныя капэлы, пашырана хатняе музыцыраванне.

Вельмі важным фактам з'яўляецца тое, што тэатральная культура Беларусі другой паловы XVIII ст. фарміравалася ва ўмовах перавагі музычнага тэатра. Развіццё тэатральнага мастацтва спрыяла з'яўленню тэатральнай архітэктуры, прафесійнай сцэнаграфіі, тэатральнай і музычнай адукацыі, майстэрняў па вырабу музычных інструментаў. Тэатральныя будынкі Нясвіжа, Слоніма, Шклова будуюцца з улікам апошніх дасягненняў тэатральнай архітэктуры. Выключнай па магчымасцям была сцэна слонімскага тэатра М. К. Агінскага, што была прыстасавана да водных фіерый у закрытым памяшканні. Да таго ж, факт з'яўлення на нясвіжскай сцэне павільёна (як аднаго з асноўных прыёмаў афармлення) на дзесяцігоддзі раней за тэатры Заходняй Еўропы, сведчыць пра наватарскія тэндэнцыі сцэнаграфіі Беларусі таго часу.

На тэатральнай сцэне Беларусі ў XVIII ст. увасабляліся ідэі Асветніцтва, з другога боку ў рэпертуары магнацкіх тэатраў пераважалі забаўляльныя жанры.

Тэатр заходнееўрапейскага тыпу, які з'явіўся на тэрыторыі Беларусі ў XVIII ст. і стаў асновай прыватнаўласніцкага тэатра, адыграў станоўчую ролю ў фарміраванні нацыянальнай беларускай прафесійнай тэатральнай культуры. З'яўляючыся тэатрам іншамоўным, ён тым не менш далучыў беларускага гледача да каштоўнасцяў сусветнай тэатральнай культуры., падрыхтаваў мясцовыя кадры для пастаянных гарадскіх тэатраў, стаў асновай для з'яўлення прафесійнай беларускай драматургіі.

Літаратура і крыніцы

1. Барышаў Г. І. “Да гісторыі прыгоннага тэатра ў Беларусі”// “Полымя”. - 1960г. - №3.

2. Барышев Г. И. “Театральная культура Белоруссии XVIII в.”. - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. - 293 с.

3. Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Беларускі тэатр ад вытокаў да Кастрычніка 1917 г./[М. Калодзінскі, А. Мальдзіс і інш.; Рэдкал.: У. І. Няфёд (гал. рэд.) і інш.; Рэд. Тома Г. І. Барышаў]. - Мн.: Навука і тэхніка, 1983. - 496 с.

4. Дыярыуш князя Міхала Казіміра Радзівіла, ваяводы віленскага, вялікага гетмана ВКЛ// “Спадчына”. - 1994г. - №№ 4-5. 1995г. - №№ 1-6. 1996г. - № №1, 2, 4.

5. Марціновіч А. “Талія і Мельпамена з Нясвіжа”. // “Тэатральная творчасць”. - 1996г. - №1.

6. Няфёд У. І. Гісторыя беларускага тэатра: [Вучэб. дапаможнік для тэатр.-маст. ін-та]. - Мн.: Вышэйшая школа, 1982. - 543 с.

7. Парашкоў С. А. “Гісторыя культуры Беларусі”. - Мн.: Бел. Навука, 2003. - 444 с.

8. Радзівіл Ф. У. Выбраныя творы: Перакл. з пол. і фр./Прадм. Ж. Некрашэвіч-Кароткай. - Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 2003. - 448 с. - (“Беларускі кнігазбор”: мастацкая літаратура).

9. Савіцкая А. А. “Гісторыя сусветнага тэатра”// “Народная асвета”. - 1995г. - №8

10. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. /Вучэб. дапаможнік для тэатр. фак. ВНУ/. У 2-х т. Рэд. А. В. Сабалеўскі. Т. 1. Дарэвалюцыйны перыяд. - Мн.: Вышэйшая школа, 1975. - 334 с.

11. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6т. Т. 6. Кн. 2: Усвея - Яшын; гал. рэд. Г. П. Пашкоў. - Мн.: БелЭн, 2003. - 616 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.

    курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013

  • Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569–1795 гг. рэлігійны працэсы. Буйнейшыя прыватныя тэатры Беларусi: тэатр Радзівілаў у Слуцку, Слонімскі Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскім Антонія Тызенгаўза, тэатр Зорыча. Самыя вялікія капэлы.

    реферат [41,1 K], добавлен 12.12.2011

  • Тэатральнае жыццё ў Беларусі напачатку XX стагоддзя. Біяграфія рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага. Зараджэнню прафесійнага мастацтва, музычна-драматычныя кружкі і з'яўленню нацыянальнага балета.

    реферат [933,0 K], добавлен 05.12.2014

  • Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.

    реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Барока – стыль у еўрапейскім мастацтве XVI – сярэдзіны XVIII ст., гістарыяграфія і крыніцы. Асаблівасці эстэтыкі беларускага барока. Аналіз развіццё каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай культавай архітэктуры XVII і XVIII ст. Палацава-паркавая архітэктура.

    курсовая работа [82,4 K], добавлен 15.12.2016

  • Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.

    реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009

  • Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.

    реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002

  • Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Культура барока.

    реферат [33,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.

    контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013

  • Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Фарміраванне беларускай нацыі. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і іх камерцыйный характар. Рамантычныя матывы ў гістарычным і пейзажным жывапісе, папулярнасць графікі.

    реферат [24,4 K], добавлен 03.12.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.