Вобраз дома ў беларускай культуры

Раскрыццё семантыкі традыцыйнай хаты-жылля ў філасофіі прашчураў, якая выявілася ў вуснай народнай творчасці. Адлюстраванне працэсу фалькларызацыи культуры. Увасабленне ідэі Радзімы ў вобразе хаты ў беларускім выяўленчым мастацтве XIX стагоддзя.

Рубрика Культура и искусство
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 13.12.2011
Размер файла 519,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Чалавек адчувае сябе прыніжаным, калі застаецца сам-насам са сваёй беднай хацінкай, са сваім гаротным лёсам. Але варта вырвацца на волю, на прыроду, дзе людзі, дзе грамада, як зноў ён у добрым настроі[26;101]. Верш "Як я полем іду" скіраваны на тое, каб задумацца над тым, што чалавек адчувае сябе чалавекам, калі ён не пазбаўлены грамадскіх сувязей, калі ён актыўна дзеючая асоба.

Тут таксама зродненасць чалавека з навакольным светам. Чалавеку добра, калі ён адчувае сваю еднасць з прыродай: калі ён полем ідзе, і лугам, і лесам. Тады і колас гнецца, адбіваючы яму паклоны, і траўка сцелецца ля ног, і думкі зважна снуюцца. Ён, чалавек, - цар прыроды, повен пашаны, павагі, славы дагэтуль, пакуль не пераступіць свой родны парог... [26;101]

І, канешне, тое, што старая хата Зяблікаў была разбурана, мае сімвалічны характар. Драматург заклікае народ і інтэлігенцыю да змагання за вяртанне спадчыннага права на сваю зямлю і хату. Заклік да тых, хто здольны прыняць яго. Гэта як штуршок, які не пакідае альтэрнатывы: змагацца ці пайсці з торбай па свеце. Моцны прымае першае.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У агульным выніку трэба яшчэ раз узгадаць, што вобраз дома ўвасобіў у сабе як міфічны і сакральны, так зямны і рэальны змест.

У архаічнай свядомасці кожнае жытло надавала свету прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад космаса. У доме як бы суіснавалі чалавек і Сусвет, унутранае і вонкавае, таму станавіліся магчымымі перакадзіроўкі паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу і дэталямі хаты. "Дом можа быць "разгорнуты" ў Сусвет і "згорнуты" ў чалавека"[1;15].

Сам сусвет асэнсоўваўся на пэўным этапе як велізарны дом з належнымі яму атрыбутамі: цэнтрам, які часцей уяўляўся ў выглядзе Сусветнага дрэва, неба-столлю і г.д. Семантычны комплекс дома акумуляваў у сабе такія істотныя ідэалагічныя канстанты, як сацыяльнасць, сакральнасць унутраннай прасторы, паказ грамадскай арганізацыі, сям'і, тэхналагічны код, псіхатэрапеўтычную функцыю ды інш[4;17].

Вобраз дому ў беларускай культуры мае не толькі ролю пэўнай архітэктурнай пабудовы, жытла, а разглядаецца значна шырэй.

Цяпер, на пачатку ХХІ стагоддзя многае змянілася ў жыцці беларускага народа. Змянілася і сялянская хата, яе абсталяванне. Адыйшлі ў мінулае многія са згаданых старажытных абрадаў, што адбываліся ў хаце. Сёння хата ўжо не ўспрымаецца паменшанай мадэллю сусвету. Гэта хутчэй тое, што знакаміты архітэктар мінулага стагоддзя Ле Карбюзье назваў "машынай для жытла". Але не варта абмінаць традыцый мудрасці прашчураў. Не, не да твару нашаму дому быць толькі "машынай" для жылля[14;15].

Але калі прашчуры мелі сваю філасофію жылля, што адлюстравалася ў розных абрадах, звычаях, павер'ях, то і ў нас мусіць скласціся свая філасофія жылля, якая б увабрала ў сябе ўсё лепшае з мінулага і поруч з тым засведчыла сённяшні светапогляд.

Як глыбока можна пайсці, як шмат новага знайсці для сябе... Зайздроснае становішча выкладчыка дазваляе яму даносіць вучням вобраз хаты-дома ў тым накірунку, які бліжэй яму самому ці больш зразумелы вучням. Ёсць магчымысць спалучыць літаратурныя творы і мастацкія - разам яны ствараюць цэласнасць дадзенага вобраза.

У гэтай працы я закранула творцаў пачатку ХХ стагоддзя - сучаснікаў істотных гістарычных падзей у нашай краіне. І, канешне, вобраз хаты-дома нясе адбітак гэтых падзей і ў іх творах. Гэта яшчэ больш пашырае сімвалічную ролю хаты ў мастацтве.

Нельга рабіць дакладныя межы: як трэба і як рабіць. Ёсць нейкі грунт, якога трэба прытрымлівацца, ёсць стрыжань ведаў, вакол якога будуюцца, нараджаюцца свае думкі і разважанні. Усё залежыць ад тэмы ўрока і мэты, якую ставіць выкладчык.

На мой погляд, спалучэнне літаратуры і жывапісу дае больш глыбокі аналіз вобразу дома ў беларускай культуры, натхняе кожнага на свае асабістыя разважанні. Той жа альбом Бялыніцкага-Бірулі - даволі даступны сродак, у той час, калі не заўсёды ёсць магчымасць дэманстрацыі слайдаў ці фільмаў.

На першы погляд, тэма "Вобраз хаты ў беларускай мастацкай культуры" здаецца аднабаковай. Што новага, цікавага можна дадаць? Але сувязь літаратуры і мастацтва могуць зрабіць разгляд такой тэмы даволі дынамічным, дапамагаюць спасцігнуць не толькі вобраз хаты як асобнай будыніны, а больш шырока зірнуць на гэты вобраз. Бо наш дом не трэба абмяжоўваць чатырма сценамі, а неабходна заўжды ўсведамляць, што сапраўдны вялікі дом - гэта і ўсё тое, што па-за межамі драўляных сцен. Наш дах - блакітнае неба, падлога - зямля, сцены - усе дрэвы вакол. І ўсяму жыццё дае паветра, якое ўдыхае наш Першатворца.

Патрыятычная накіраванасць падкрэлівае выхаваўчы патэнцыял тэмы. Разнабаковасць трактоўкі вобразу дае магчымасць дакладна яго данесці.

Кожная глава працы мела на мэце супрацьставіць ідэю "роднасці" імперскай казарменай ідэалогіі.

Ёсць магчымасць прасачыць за тым, што творцы і мысліцелі Беларусі выкарыстоўваюць адзінуюпершакрыніцу - беларускую традыцыйную культуру. Адбываецца працэс фалькларызацыі культуры, які актыўна распачаў у эпоху Рэнесансу Францыск Скарына, а за тым падхапіў беларускі ідэолаг Аарон Алізароўскі.

Комплекс "роднасці" паказан у розных варыянтах. Была зроблена спроба прасачыць працэс ад матэрыяльнага да духоўнага, які ажыцяўляўся са станаўленнем пачуцця "роднасці". І жыллё -як узор матэрыяльнай культуры; і інтэр'ер жылля, яго ўнутраны змест - як нешта роднае, утульнае, асабістае. Усё гэта знайшло сваё ўвасабленне ў вуснай народнай творчасці. "Плясаць ад печчы" - рабіць нешта спачатку, звярнуцца да першакрыніцы. Па гэтых радках відаць як нашы продкі шанавалі культ печчы, лічылі, што яна дае жыццё ўсёй хаце.

Выяўленчае мастацтва, на прыкладзе твораў мастакоў ХІХ стагоддзя, надало магчымасць убачыць "родны кут" іх вачыма. Складаны час, туга па Радзіме, і, канешне, любоў - усё гэта знайшло сваё месца ў іх творах.

Творчасць Купалы мае вялікае значэнне ў раскрыцці сутнасці тэмы. Таму радкі Якуба Коласа, якія сталі песней, здаецца будут вельмі дакладнымі:

Мой родны кут,

Як ты мне мілы,

Забыць цябе не маю сілы...

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Байбурин А.К. Жилище в обрядах и представлениях восточных славян. - Ленинград, 1983.

2. Беларускае народнае жыллё. - Мінск, 1989.

3. В. Бялыніцкі- Біруля. Альбом-каталаг. "Беларусь", Мн., 1974.

4. Валодзіна Т. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў. - Мінск, "Тэхналогія", 1999.

5. Васючэнка Пятро. Драматычная спадчына Я. Купалы. "Навука і тэхніка", Мн., 1994.

6. М. Гарэцкі. Гісторыя беларускае літаратуры, Мн., 1986.

7. Гісторыя беларускага мастацтва. Трэці том. - Мінск, "Навука і тэхніка", 1989.

8. Гніламёдаў Ул.. Я. Купала. Новы погляд. "Народная асвета", Мн., 1995.

9. Дробаў Л.М. Мастакі ХІХ стагоддзя. - Мінск, "Беларусь", 1971.

10. Загадкі. - Мінск, "Навука і тэхніка", Мінск, 1972.

11. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. - Мінск, "Ураджай", 2001.

12. Купала Янка. Адвечная песня. Вершы і паэмы. "Мастацкая літаратура", Мн., 2001

13. Купала Янка. Поўны збор твораў. Том 7, драмтычныя паэмы, п'есы. "Мастацкая літаратура", Мн., 2001.

14. Ленсу Я. Хата - мой сусвет. //Мастацтва. - 1995. - №4. - с. 14-

15. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. - Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 1993.

16. Навуменка І.Я.. Янка Купала. Духоўны воблік героя. "Вышэйшая школа", Мн., 1967.

17. Наровская А.Н. Жилище в космогонических представлениях белорусов // Славяне. Адзінства і шматстайнасць: Міжнародная канферэнцыя 24-27 мая 1996, Мн., 1990.

18. Памятники философской мысли Беларуси XVII - первой половины XVIII веков. - Минск, "Навука і тэхніка", 1991.

19. Пешына Т. Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы//Беларусь, 1997, №8, с. 32-33.

20. Прыказкі і прымаўкі. - Мінск, "Навука і тэхніка", 1976.

21. Скарына і яго эпоха. - Мінск, "Навука і тэхніка", 1990.

22. Скарыніч. - Мінск, "Мастацкая літаратура", 1993.

23. Тычына М. Адыходная мелодыя//Беларусь, 1992, №9, с. 16.

24. Франциск Скорина. Белорусский гуманист, просветитель, первопечатник. - Минск, "Вышэйшая школа", 1989.

25. Францыск Скарына. Прадмовы і пасляслоўі. - Мінск, "Навука і тэхніка", 1962. дом народная творчасць беларускае искуство

26. Юрэвіч Ул. Я. Купала. Нарыс жыцця і творчасці. "Народная асвета", Мн., 1983.

27. Янка Купала. Энцыклапедычны даведнік. "Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі", Мн., 1986.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Гістарычныя звесткі асаблівасцяў арнаменту славянскіх народаў. Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве ўкраінскага народа. Паняцце арнаменту і яго класіфікацыя. Русалка сімвал трагічнай непадзеленага кахання. Песня як вобраз выказвання любові.

    курсовая работа [60,9 K], добавлен 21.11.2010

  • Проблемы развития корпоративной культуры в современной России. Виды, типы и специфика корпоративных культур организаций. Анализ развития корпоративной культуры детского дома № 3 г. Екатеринбурга. Интеллектуальные корни понятия корпоративной культуры.

    дипломная работа [56,6 K], добавлен 10.03.2009

  • Анализ дискуссионного вопроса строения и структуры культуры, как неотделимой категории от идеи культуры и от понимания культуры, как неструктурированного целого, предшествующего частям. Основы политической культуры. Достижения и потери древней культуры.

    контрольная работа [24,7 K], добавлен 11.10.2010

  • Многообразие структуры современной культуры: типы, виды и формы культуры. Носители традиционной народной и элитарной культуры. Современная массовая культура. Особенности информационной культуры как нового и прогрессивного вида современной культуры.

    реферат [25,1 K], добавлен 24.11.2009

  • История возникновения массовой культуры. Классификация сфер проявления массовой культуры, предложенная А.Я. Флиером. Подходы к определению массовой культуры. Типы культуры по принципу внутрикультурной иерархии. Виды культуры и признаки субкультуры.

    реферат [25,8 K], добавлен 13.12.2010

  • Развіццё капіталістычных адносін, спробы рэформаў другой паловы XVIII стагоддзя. Уплыў еўрапейскага асветы на развіццё грамадска-палітычных традыцый. Духоўная культура Італіі эпохі Рисорджименто. Асноўныя мастацкія плыні: неакласіцызм, рамантызм, рэалізм.

    дипломная работа [54,2 K], добавлен 12.06.2012

  • Понятие, значение и основные виды культуры. Роль и место культуры в жизни человека. Развитие культуры в совокупности с религией, наукой и искусством. Сущность художественной культуры. Смысл науки и научной деятельности. Миф как особая форма культуры.

    контрольная работа [31,7 K], добавлен 13.04.2015

  • Признаки этнической культуры. Специфическая форма этнонациональной белорусской культуры. Национальная и общенациональная культуры. Роль человеколюбия в формообразовании белорусского национального духа. Стержневые закономерности развития мировой культуры.

    реферат [31,2 K], добавлен 25.03.2011

  • Культурная антрапалогія: ўсе аспекты чалавечага перакананні, паводзіны і ідэі. Традыцыйнай ролі жанчыны ў грамадстве у В'етнаме і Пакістане. Жаночых палавых мутацый, якія раней вядомай як жаночае абразаньне. Барацьба супраць гэтай практыкі ў Судане.

    реферат [33,5 K], добавлен 08.03.2010

  • Развитие античной культуры в рамках истории "вечного Рима" как типа европейской рациональной культуры. Антропоцентризм греческой культуры. Основные этапы развития эллинской художественной культуры. Пластические искусства и архитектура в Древнем Риме.

    реферат [1,0 M], добавлен 24.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.