Духі локусаў у народнай дэманалогіі

Хата, жытло чалавека, у народнай аксіялогіі беларусаў. Сувязь Дамавіка з Дзядамі-продкамі. Сопуха, верагодна - адзін з найстаражытных персанажаў беларускай міфалогіі. Духі гаспадарчых пабудоў. Шкодныя духі: ведзьма, вупьір. Духі поля, леса, вады і балота.

Рубрика Религия и мифология
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 26.11.2009
Размер файла 69,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

ВАЎКАЛАК, ваўкалака, чалавек, ператвораны ў ваўка, пярэварацень. Паводле ўяўленняў беларусаў ператварэнне можа адбыцца як па ўласнай волі з пэўнымі эгаістычнымі мэтамі чалавека-чараўніка, так і па яго чарах, скіраваных на аднаго ча-лавека або групу людзей. Чалавек можа трапіць выпадкова на закляцце, нават уласнае, і стаць В. Ператварэнне па ўласнай волі адбываецца шляхам перакульвання праз уторкнутыя вастрыём уверх у зямлю нажы (іх колькасць у розных падан-нях падаецца ад аднаго да дванаццаці -- 1, 5, 7, 12). Гэтай жа мэце можа паслужыць асінавы пень, які, ссекшы дрэва, не перахрысцілі. Калі скарыстоўваліся 5 нажоў, то на зямлі іх размяшчалі так, каб яны ўтварылі як бы абрыс ваўка: дзве нагі пярэднія, дзве заднія і адзін хвост. Перакульваючыся паступова праз гэтыя нажы, чалавек з кожным разам набываў рысы звера. Вярнуць чалавечы выгляд можна было толькі адкуліўшыся назад праз тыя ж нажы. Калі парадак прад-метаў будзе парушаны ці будуць кімсьці забраныя самі прадметы, то адчараванне становіцца немагчымым. Таму лічылася, што працэдура пераварочвання ў В. павінна адбывацца ў глухім месцы без сведкаў.

Існавала перакананне, што моцны чараўнік можа ператварыць у В. цэлае вяселле, калі ў ім сабрана 12 асобаў. Тады чараўнік перакіне праз іх гарошыну, узятую са струка з 12 зернямі, прамовіць таемнае закляцце, і людзі пабягуць ваўкамі. Ператварыць вясел-ле ў В. чараўнік можа і з дапамогай за-клятай ніткі, працягнутай праз дарогу, хамута ды інш. Выпадкам можна трапіць на заклятае месца. Так, чалавек, пачаўшы будаваць хлеў, секануў тры разы па парозе і прамовіў (закляў): «Хто пераступіць гэтае месца, той скінецца ваўком на ўсё жыццё!», маючы на ўвазе злодзея, рабаўніка. Аднак, забыўшыся, сам ступіў на тое месца і стаў В., прытым на ўсё жыццё.

Паводзіны В. вельмі адрозні-ваюцца ад паводзінаў звычайных ваўкоў: яны жаласна выюць, нібы плачуць ці стогнуць, выюць на ўсход сонца ці ў напрамку сваіх вёсак -- гэта іх малітва, яны робяць сабе ўзгалоўі, раніцай мыюцца, водзячы мордамі па роснай траве, вясной капаюцца ў раллі -- нібы аруць. В. трымаюцца бліжэй да жытла людзей, не баяцца іх, калі тыя маюць пры сабе толькі палкі, і могуць цярпець іх удары. Не ядуць звычайную ежу ваўкоў -- сырое мяса, падлу, нячыстых жывёл, нават галадаючы, а падбіраюць рэшткі людской ежы, косткі, выкінутыя кавалкі скураной вупражы і інш. В. можа загінуць ад кулі паляўнічага, тады на ім могуць выявіцца рэшткі вопраткі, крыжык, пярсцёнак ці іншыя знакі яго чалавечай прыроды. В. захоўваюць здольнасць думаць і перажываць па-людску, яны пакутуюць. Калі мінаецца тэрмін чараў, В. становіцца чалавекам. Лічылася, што В. можна дапамагчы хутчэй стаць зноў чалавекам. Дзеля гэтага трэба кінуць на яго пояс, накрыць абрусам, на якім асвячалі велікодную ежу, кінуць на яго сваю скінутую і разадраную адным узмахам кашулю, парваць ільняную нітку, пад якой В. прабег, і інш. Калі ўдзельнікі вяселля сталі В., то ім трэба зайграць на скрыпцы вясельныя песні, пры гэтым угаворваць: «Ці ня досыць вам хадзіць, людзей смяшыць, сабак дражніць? Ідзіце лепей дамоў!» Як толькі музыка зайграе песню, што ігралі ў момант іх зачаравання, В. радасна крычаць і становяцца людзьмі. Дзеці, народжаныя ў ваўкалацтве, таксама В. аж да ператварэння ў людзей іх бацькоў. Але нават ахрышчаныя, яны маюць адмоўныя рысы, акрамя выпадкаў, калі іх ахрысціў святар, які сам пабываў у ваўкалаках. Стаўленне да В. у народзе было дваістым, аднак пераважае ўсё ж спачуванне, літасць, жаданне дапамагчы вярнуць ранейшы выгляд. Уяўленні пра В. шырока распаўсю-джаныя ў славянскіх народаў, дзе яны маюць блізкія па гучанні назвы і надзяляюцца падобнымі рысамі. В. стаяць у адным шэрагу з іншымі пярэваратнямі, але паданні пра іх распрацаваныя лепей. Паводле беларускіх народных уяўленняў чалавек можа перакінуцца ў птушку, паўзуна, нават малую казурку ды кожную жывёліну -- лісу, мядзведзя, тхара, ласку, у свойскую жывёлу і розныя неадушаўлёныя прадметы, што часта бачым у казках, баладах ды іншых творах.

Міф пра В. мае пад сабой розны грунт -- найперш старажытную і.-е. культавую, сацыяльную традыцыю, успамін пра існаванне архаічных сацыяльных групаў «ваўкоў», а таксама жывыя штодзённыя назіранні за жыццём ваўкоў, з якімі нашым продкам давялося жыць у непасрэднай блізкасці, улічваючы прыродна-экалагічныя асаблівасці нашага рассялення ў лясной зоне. У выніку склаліся пэўныя ўяўленні, правілы паводзінаў, замацаваныя ў сакраль-ных тэкстах і рэальных прыкметах. Сур'ёзнае стаўленне да ваўка як да годнага суперніка пераадольвалася ў казках, дзе яму адведзеная зніжаная роля. Юраўскія звычаі і абрады сведчаць пра існаванне агульнапрызнаных правілаў добрасуседства ці суіснавання чалавека і ваўка ў адной прасторы («Воўк каля гнязда не бярэ», «Якую скацінку воўк намеціў, тая яму і дастанецца» ды інш.). Існуе шмат успамінаў пра сустрэчы з ваўкамі, калі чалавек і воўк мірна разыходзяцца. Спачувальнае стаўленне да В., якія, паводле народных пераказаў, больш пакутавалі, чым прыносілі шкоду, магло быць падказана назіраннем за састарэлымі ваўкамі, што не маглі ўжо здабываць ежу паляваннем і таму цягнуліся да жытла ў пошуках спажытку. Паданняў пра людзей, што нараджаюцца са здольнасцю ператварэння ў ваўка і такімі застаюцца да смерці, у нас не зафіксавана.

Вобраз В. выкарыстоўваўся ў беларускай паэзіі ў розных аспектах. Так, Янка Купала звярнуўся да яго, малюючы чалавека-пярэваратня: «Як змеркне, як ноч дзень зваюе // І зораў паявіцца знак, // Па нівах, па сёлах шнуруе // Туды і сюды ваўкалак. // У поўнач на пні і на сталі // Знімае, ўздзявае свой від; // Не кеміць ні крыўды, ні жалю, // Ні наспаў магільных, ні пліт... » (23)

ЛАЗАВІК, лясны дух, які жыве ў лазе (параўн. з Лознікамі). Народнае ўяўленне малявала яго старэнькім аднавокім карлікам, велічынёю не большым за пазногаць, аднак з доўгай аршыннай барадою і з доўгаю, у сем сажняў, пугаю ў руцэ. Маленькі домік Л. атуляюць балоты, у ім няма ні вокнаў, ні дзвярэй -- толькі маленькая адтуліна ў страсе, праз якую залазіць сам гаспадар. Дом Л. недаступны для людзей: пры набліжэнні чалавека ён увесь час аддаляецца ад яго. Калі Л. расхаджвае па балотах, яго адразу можна пазнаць: адзінае яго вочка бліскае, як агеньчык. Аналагічны ці блізкі міфічны персанаж быў вядомы ў беларусаў пад імем Балотніка, Вадовіка.(24)

ПУШЧАВІК, міфічны ўладар абмежаваных абшараў у некранутым лесе («пушчы-дрымушчы»). Уяўляўся калматым, зарослым доўгім мохам па ўсім целе, не выключаючы носа і вачэй, веліканам. Ростам ён вышэйшы за самае высокае дрэва, што дапамагае яму далёка бачыць наваколле. Праз людзей, што ўвесь час высякаюць лес, П. давялося сысці ў векавыя дубровы, і таму ён робіць адно толькі ліха і не шкадуе ні старых, ні дзяцей, ні жанчын, ні знямоглых, ні нават ча-лавечых памочнікаў -- свойскіх жывёлаў. Калі ж нейкая істота зайшла ў пушчу, яе пагібель непазбежная, бо адным сваім выглядам П. здольны забіць ахвяру. Калі мэта была дасягнутая, П. не рагатаў, як Лесавік, не здзекаваўся з ахвяры, а спакойна ішоў далей, нібы зрабіў звычайную справу, выканаў абавязак. Аднак непаваротлівы, лядашчы П. кепска бачыць, што ў яго пад нагамі. Усё гэта дапамагае чалавеку ўцякаць ад П. Калі сустрэча з ім немінучая, трэба рабіць крутыя павароты ў розныя бакі і хутчэй пакідаць пушчу, за межы якой П. не адважыцца ступіць. На шчасце, П. даволі рэдкія, і шмат у якіх пушчах гаспадарылі адны толькі Лесавікі. (25)

Духі вады

ВАДЗЯНІК, Вадзяны, Вадзяны дзед, Вірнік, Амўтнік, Ціхоня, дух, увасабленне разбуральнай, варожай чалавеку стыхіі вады ў выглядзе міфічнага гаспадара канкрэтнага вадаёма. Паводле ўяўленняў беларусаў В. меў выгляд старога сярэдняга росту з даўгою кліністай барадою, гладкай ільсняной скурай і перапонкамі паміж пальцамі на нагах, што сімвалізавала ягоную сувязь з воднай стыхіяй. У забагненых азёрах мог уяўляць гарбатага і барадатага старога з нагамі і хвастом, як у каровы.

Будучы агрэсіўным у дачыненні да людзей, В. мог «забіраць» тых, хто купаецца (асабліва апоўдні і апоўначы, на Купалле ці Іллю -- перыяды найбольшай актыўнасці В.), тапіць чоўны, ламаць вадзяныя млыны. Аднак В. мог быць і ўдзячным чалавеку, калі той, напрыклад, укінуў яго з сушы ў ваду і тым самым выратаваў яму жыццё. Тады В. усяляк спрыяў ва ўсіх справах, звязаных з вадой, асабліва ў рыбалцы. Каб заручыцца падтрымкай В. у рыбацкай справе, трэба было заключыць з ім хаўрус: кінуць нацельны крыжык у ваду і вырачыся радні, платай В. служыла душа. Асабліва паслугамі В. карысталіся млынары, якія ў якасці ахвяры кідалі ў плаціну млына жывую курыцу або закідвалі пад першы лёд сала ці сцягно свінні. Па звестках Я. Раманава, у Гарадзенскай губерні ў даўніну маглі прыносіць у ахвяру нават жывых дзяцей-сірот.

Гэтаксама маглі заключаць хаўрус з В. і пчаляры.

Абярэгам ад В. лічыліся попел, свіст, а таксама хлеб з мукі, змолатай на Купалле: з'еўшы яго, чалавек не мог патануць. Аднак, казалі, за крыўду, нанесеную В. чалавекам, мог адпомсціць «сухапутны нячысцік».

Жонкамі В. з'яўляюцца дзяўчаты-самагубкі, або русалкі, якія нараджаюць «вадзянёнкаў». Напярэдадні Вадохрышча В. вымуша-ны прасіць ці красці ў людзей сані, каб вывезці і тым самым вырата-ваць «вадзянёнкаў» ад смерці ў хрышчонай вадзе.Кожны вадаём меў свайго В., ма-гутнасць якога залежала ад памераў і небяспечнасці ракі або возера. У тым выпадку, калі вадаёмы штучна злучалі, В. гінулі.(26)

РУСАЛКІ, дэманічныя істоты жаночага роду, насельнікі азёраў і рэк. Р. узнікаюць у выніку ператварэнняў маладых тапельніц-самазабойцаў, дзяцей, праклятых яшчэ ў мацярынскім улонні, немаўлят, што нарадзіліся мёртвымі, ці загубленых (задушаных, утопленых) адразу пасля нараджэння. Адрозніваліся Р. няхрышчаныя і пахрышчаныя, на апошніх з адлегласці дзевяці крокаў можна было заўважыць знак крыжа на грудзях.

Паводле народных уяўленняў, душы мёртванароджаных альбо памерлых да хрышчэння немаўлят на працягу сямі гадоў лётаюць па паветры з жаласнай просьбай, каб іх пахрысцілі. Калі хто, пачуўшы іх, прамовіць: «Крэшчаю вас у імя Айца і Сына і Святога Ду-ха», то гэтыя душы ўзносяцца ў неба, у адваротным выпадку на зыходзе сямі гадоў яны ператвараюцца ў Р.

На выгляд Р. у народнай традыцыі малююцца досыць аднастайна: неапранутыя дарослыя дзяўчаты і малыя дзяўчынкі з распушчанымі доўгімі валасамі, русымі ці зялёнымі накшталт водарасцяў ці асакі, амаль празрыстым пяшчотным целам, вялікімі грудзямі, блакітнымі прыгожымі вачыма, якімі яны завабліваюць ахвяру, толькі тая трапіць да іх, вочы Р. становяцца нерухомымі, ашклянелымі, як у нябожчыкаў. Жывуць Р. у празрыстых палацах пад вадой пад уладай ненавіснага Вадзяніка. 3 вады могуць вылезці на кароткі час, пакуль высахнуць іх валасы. Толькі на восьмым тыдні пасля Вялікадня, на русалчын тыдзень, гэта абмежаванне здымаецца, і Р. могуць хадзіць па лугах, па нівах, гаях, гушкацца на галінках бяроз, прыходзіць у паселішчы. У канцы гэтага тыдня ладзілі спецыяльны абрад «провадаў русалкі», калі праводзілі русалку «з двору да бору», з гэтага часу яны не турбавалі ўжо людзей: «Правяду русалачку да бору, // А сама вярнуся дадому, // Штоб русалачка па жыту не хадзіла // Да нашага жыцеч-ка не ламіла. // Наша жыцечка танень-ка, // А ў каласочку жаўценька».

3лоўленая і прыведзеная ў хату Р. можа служыць гаспадару цэлы год, не размаўляючы і не ўжываючы ежы, жывячыся толькі парай з гаршкоў (як і ўсе дзяды-нябожчыкі). Р. можа аддзячыць жанчыне, што падорыць ёй сарочку ці хоць прыкрые русалчына дзіця пялюшкай («На граной нядзелі русалкі сядзелі, // Рана-рана, русалкі сядзелі! // Прасілі русалкі у дзевак са-рочак, // Рана-рана, у дзевак сарочак! // У дзевак сарочак, у маладзіц намётак, // Рана-рана, у маладзіц намё-так...»). Да каго дакранецца ўдзячная Р., таму будзе спор у працы і ва ўсім.Р. завабліваюць у ваду людзей усіх узростаў, але найперш маладых хлопцаў. Пакаханага тапельца Р. песціць, ахоўвае, а старога, непрыгожага выпіхвае на бераг. Абараніцца ад нападу гурта Р. вельмі проста, дастаткова мець пры сабе жалезную булаўку, шпільку: варта ўкалоць адну Р., як усе з крыкам разбягаюцца і знікаюць. Нязведаўшы ў жыцці шчасця кахання і мацярынства, Р. зайздросцяць закаханым парам, што гуляюць ля рэчак ці іншых вадаёмаў, і стараюцца ім нашкодзіць. Усё гэта не замінала спачувальнаму стаўленню людзей да Р., бо яны -- вынік злога лёсу ці людской жорсткасці, слабасці, яны прадукт чалавечай недасканаласці.(27)

Духі балота

АРЖАВЕНЬ, Аржавённік, нячысцік, які жыве ў аржавеннях -- багністых мясцінах, быццам пакрытых іржою. Нават узімку яму не ўдаецца закрыць свайго жытла -- бура-жоўтыя плямы з-пад снегу і лёду выда-юць знаходжанне А. Уяўляўся брудна-рудым, пакрытым іржавымі прыліпамі, з надзвычай тоўстым жыватом і тонкімі, як сцябліна хвашча, нагамі. Увесь час ён адрыгвае і выклікае агіду ва ўсіх нячысцікаў і ў жывых істотаў. Рэдкаю яго здабычаю можа стаць жывёла, якая, ратуючыся ад драпежнікаў, забягае ў балота, або чалавек, што забрыў у глуш у нецвярозым стане. А. спакайнейшы за сваіх братоў -- Багніка і Балотніка. Лета не высушвае аржавенні, а людзям не трэба неўрадлівая зямля, і нячысцік, лежачы на дне, абрастае ліпучымі слаямі і падтрымлівае каламуць у аржавенні.(28)

БАГНІК, нячысцік, што жыве ў тарфяным балоце, якое мае выгляд чорнай бруднай лужыны, не пакрытай расліннасцю. Вонкава нават бруднейшы за Балотніка. Ен ніколі не выходзіць на паверхню нават тады, калі ахвяра трапіла ў багну і гіне ў гразі, бо ўпэўнены, што нікуды яна не дзенецца, а апусціцца да яго. Ен нагадвае пра сябе бурбалкамі, ды зрэдку -- дробненькімі агеньчыкамі. У абодвух выпадках назіраецца лёгкае ўздрыгванне паверхні -- яна дыхае і пыхкае. Людзі і жывёлы асцерагаюцца багны, якая парою забівае атрутнымі газамі, што час ад часу выпускае Б. Цёплае пыхканне Б. абагравае багну і не дае ёй замерзнуць. У адрозненне ад іншых нячысцікаў Б. не баіцца перуновых стрэл, якія страчваюць сваю сілу пры дотыку да паверхні балота. Найбольш ён баіцца асушэння, калі вычэрпваюць багністую гразь на паліва ці ўгнаенне. У сухое лета, калі багна дзе-нідзе гарыць, паўмёртвы Б. мучыцца на дне свайго жытла ў чаканні дажджу і ручаінаў. Улюбёная зёлка Б. -- багун, п'янкі пах якога можа задурманіць галаву чалавеку. Выгляд Б. (таўстун без вачэй, брудны, сляпы) адпавядае вобразу балота як не засвоенай чалавекам прасторы.(29)

БАЛОТНІК, самы пачварны з усіх нячысцікаў, якія жывуць у балоце. Ен уяўляўся страшэнным таўстуном, зусім без вачэй, увесь у тоўстым пласце гразі, да якой наліпла ў беспарадку багавінне, мохавыя валокны, смаўжы, жукі і іншая вадзяная жамяра. Б. не здольныя да пяшчоты і ласкі. Панурыя, няўклюдныя, нерухомыя, яны жывуць поруч са сваімі братамі Багнікам і Аржавеннікам, а таксама Лознікам (Лазавіком), дапамагаюць адзін аднаму пераследаваць ахвяру -- чалавека ці свойскую жывёлу. Пры-гожымі вобразамі і гукамі яны заманьваюць ахвяру, якую пад зваблівай раслінаю чакае дрыгва. Калі ахвяра, блытаючыся ў каранях і ствалах лазняку, пачынае тануць, нячысцік хапае яе за ногі і паволі, але ўчэпіста цягне да сябе. Паверхня багны сыходзіцца, не пакідаючы слядоў пагібелі. Усе разнавіднасці нячысцікаў, што жывуць у балоце, не баяцца грамовых стрэлаў, якія трацяць смяротную сілу ад судакранання з паверхняю. Найвялікшая небяспека -- асушэнне балота каналамі. Калі сы-ходзіць вада, нячысцік гіне, не ў стане выбрацца, і жытло робіцца яму магілаю. Парэшткі Б. зліваюцца з зямлёю і служаць угнаеннем -- адным нячысцікам робіцца меней, бо ўсе яны вечна самотныя кавалеры. Б. цешыцца раслінным і жывёльным жыццём на паверхні свайго жытла. Раніцою і ўвечары ён крычыць на розныя галасы: раве, як птушка бугай, крача па-качынаму, булькоча, нібы цецярук, каб завабіць паляўнічага ці драпежніка. Калі прырода расквечвае паверхню жытла Б. кветкамі, ягаднікамі, грыбамі, нячысцік патаемна вырошчвае між іх багун, які задурманьвае чалавеку галаву. Б. прабівае там і тут балотныя вакенцы, атуляе іх здрадніцкай расліннасцю, падганяе туды рыбу. Гэтыя сатанінскія пасткі загубілі не аднаго чалавека. Надта злуе Б. чалавечая выдумка хадзіць па багне на балотных лыжах: паверхня трасецца, а чалавек рухаецца і не тоне. Яшчэ больш злуецца Б. у спякотнае лета, калі чалавек праводзіць па балоце нават каня з возам. Баіцца Б. вымерзнуць ад зімовых маразоў. З яго бярлогі час ад часу падымаецца цёплае дыханне, утвараючы балотную палонку.(30)

ЛОЙМА, Чарціха, злы дух, які выступае ў жаночым абліччы. Мела страшны выгляд: раскудлачаныя косы, вялікія адвіслыя грудзі. Месцам жыхарства Л. называлі балота, лазняк, дзе яны страшылі баб, чапляліся да мужчын. Асабліва народнае ўяўленне звязвала постаць Л. з выкраданнем ёю малых прыгожых дзяцей, паколькі яе ўласныя чарцяняты былі брыдкія. Л. падхоплівала па дарозе, на мяжы ці нават у хаце дзіця, якое маці, адыходзячы, забыла перахрысціць, і пакідала на яго месцы сваё. Падмененае дзіця раілі пакласці на захадзе Сонца на парозе і біць асінавымі дубцамі (асіна -- чортава дрэва, і, выкарыстоўваючы яго, як бы выбівалі «клін клінам»), пакуль чарціха не прыйдзе па сваё чарцяня. Аддаючы назад чалавечае дзіця, яна дакарала жанчыну: «Я тваё так пеленгавала, а ты маё б'еш».На Беласточчыне Л. называлі блізкіх да русалак незвычайнай кра-сы і прывабнасці лясных дзеў, якія з'яўляліся маладым, ладным і дужым мужчынам, што выпальвалі ў лясных нетрах вугаль. Варта такому стомленаму пры вырубе дрэваў і ладкаванні іх у капец прылегчы на мяккім імху, як падыходзіла Л., спавівала вэлюмам сваіх шаўкавістых косаў, абсыпала гарачымі пацалункамі, песціла пругкімі, бы лясныя яблычкі, грудзьмі і, распаліўшы мужчыну да кахання, выслізгвала з абдымкаў і знікала ў гушчары. На Гарадзеншчыне Л. набывала зааморфны выгляд: яе малявалі ў абліччы вялізнай, як курыца, хунтаў на пяць, зялёнай жабы. (Ператварэнні ведзьмаў у жабу асабліва характэрныя для купальскіх павер'яў.) Жывучы ў рэчцы і назіраючы за тым, як бабы перылі кіянкамі палотны, жаба-Л. выходзіла на кладку і таксама біла па ёй лапамі. Людзі асцерагаліся быць укушанымі такой жабаю і таму баяліся біць яе.(31)

Бібліяграфія

1 - Валодзіна Т. Хата / Валодзіна Т. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 527-528.

2 - Лобач У. Хатнік / Лобач У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 528-530.

3 - Васілевіч У. Дамавуха / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 133.

4 - Санько С. Сопуха / Санько С. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 480-481.

5 - Васілевіч У. Гуменнік / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 128.

6 - Васілевіч У. Еўнік / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 160.

7 - Санько С. Вазіла / Санько С. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 61.

8 - Санько С. Клетнік / Санько С. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 247.

9 - Лобач У. Лазнік / Лобач У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 277.

10 - Васілевіч У. Пуннік / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 398-399.

11 - Васілевіч У. Хлеўнік / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 533-534.

12 - Сержпутоўскі А. К./Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў/Прадм. У. К. Касько; Маст. В. Р. Мішчанка.- Мн.: Універсітэцкае, 1998.-301 с. - с. 266.

13 - Салавей Л. Ведзьма/ Салавей Л. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 73-75.

14 - Васілевіч У. Ведзьмы малочныя / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 75-76.

15 - Васілевіч У. Воспа / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 89.

16 - Васілевіч У. Чума / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 559.

17 - Лобач У., Санько С. Вупыр/ Лобач У., Санько С. / / Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 97-98.

18 - Сержпутоўскі А. К./Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў/Прадм. У. К. Касько; Маст. В. Р. Мішчанка.- Мн.: Універсітэцкае, 1998.-301 с. - с. 254.

19 - Салавей Л. Кадук / Салавей Л. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 208-209.

20 - Васілевіч У., Санько С. Начніца / Васілевіч У., Санько С. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 339-340.

21 - Васілевіч У. Палявік / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 360-361.

22 - Лапацін Г., Васілевіч У. Дабрахожы / Лапацін Г., Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 129-130.

23 - Салавей Л. Ваўкалак / Салавей Л. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 70-72.

24 - Васілевіч У. Лазавік / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 277.

25 - Васілевіч У. Пушчавік / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 399.

26 - Лобач У. Вадзянік / Лобач У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с.59.

27 - Салавей Л. Русалка / Салавей Л. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 434-435.

28 - Васілевіч У. Аржавень / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 25.

29 - Васілевіч У., Лобач У. Багнік / Васілевіч У., Лобач У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 38-39.

30 - Васілевіч У. Балотнік / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 42.

31 - Васілевіч У. Лойма / Васілевіч У. // Беларуская Міфалогія. - 2004. - с. 293-294.


Подобные документы

  • Иследование агульнаславянскія каранёў і асобных персанажаў беларускай міфалогіі: Перуна, Ярыла, Велеса, Зюзі, Баламуценя, Зазовки. Паходжанне неба, зямлі і падземнага міру. Духі лясоў, палёў, агародаў, вады, балот, Сонца, зорак, дрэў, жывёл, раслін.

    реферат [40,9 K], добавлен 17.01.2012

  • Справы беларусізацыі і правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Праграма дзейнасьці Беларускай Народнай Самапомачы. Гістарычныя факты правядзення сабора Беларускай Праваслаўнай Царквы. Вынікі правядзення Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору.

    реферат [28,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Вадзянік як дух, увасабленне разбуральнай, варожай чалавеку стыхіі вады ў выглядзе міфічнага гаспадара канкрэтнага вадаёма. Міф пра ваўкалака. Лазнік як дух - жыхар і гаспадар лазні. Хут як паліморфны дэман з рысамі Хатніка, Хлеўніка і русалчынага брата.

    реферат [41,7 K], добавлен 30.03.2015

  • Ранняя еўрапейская літаратура. Міфалагічная аснова. Творчасці гэтага старажытнага народу. Кельцкая міфалогія. Спроба рэканструяваць пантэон багоў. Прасторавая карціна свету. Міфы аб боскіх жывёлах. Міфы аб культурных героях. Спадчына кельцкай міфалогіі.

    реферат [27,7 K], добавлен 28.11.2008

  • Людзі, што мелі пры жыцці сувязь з нячыстай сілай: вупыр, ваўкалак, дзікія людзі. Ваўкалак - пярэварацень, чалавек, ператвораны кім-небудзь ці па сваім жаданні ў ваўка. Ваўкалакі-знахары ў сувязі з чортам. Дзікі народ за морамі ў чужом краю, без адзення.

    доклад [17,8 K], добавлен 07.11.2011

  • Іслам - маладой сусветна рэлігія. Узнікненне ісламу. Даісламскія арабы – адзін са шматлікіх народаў. Веравывучэнне і культ, кірункі ў ісламе. Два асноўныя кірункі у ісламе: сунізм і шыізм. Іслам на Беларусі - прышлая рэлігя, прынесеная іншым народам.

    реферат [31,3 K], добавлен 15.12.2010

  • Асаблівасці каланіяльнай палітыкі на заваяваных прасторах усходу Еўропы перад пачаткам Другой сусветнай вайны. Наступствы экстрэмальнай палітыкі немцаў восенню 1941 года. Гісторыя аднаўлення і арганізацыі праваслаўнай царкоўнага жыцця ў Беларусі.

    курсовая работа [36,1 K], добавлен 23.03.2011

  • Монархия и церковь. Ход реформы. Противники Никона. Попытки восстановления древнеправославной веры. Гонения на древнеправославных христиан. Бегство церкви в леса и пустыни. Старообрядчество за рубежом. Церковное правление. Духовные центры.

    курсовая работа [153,4 K], добавлен 10.01.2006

  • Начало раскола. Монархия и церковь. Ход реформы. Противники Никона. Решения собора. Попытки восстановления древлеправославной веры. Гонения на древлеправославных христиан. Бегство церкви в леса и пустыни. Старообрядчество за рубежом. Жизнь церкви.

    курсовая работа [696,0 K], добавлен 14.01.2006

  • Математика как единый источник мировых религий. "Программа" сотворения мира. Сокровенное Слово. Древо Познания. Древо имён. Нерасшифрованный Нострадамус. Картины заповедного леса. Каменное дерево. Заговор посвящённых, внутренняя структура Библии.

    книга [656,9 K], добавлен 14.11.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.