Асаблівасці асноўных этапаў фарміравання краязнаўчага фонда

Мадэліраванне краязнаўчага фонда. Адбор і планамернае набыццё бібліятэчных дакументаў для стварэння і папаўнення фонда. Адасобленае захавання дакументаў у краязнаўчым аддзеле і сектары дэпазітарнага захоўвання. Асноўныя паказчыкі матэматычнай мадэлі КФ.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 29.06.2015
Размер файла 39,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Асаблівасці асноўных этапаў фарміравання краязнаўчага фонда

1. Мадэліраванне краязнаўчага фонда. Віды мадэляў

краязнаўчы бібліятэчны захоўванне дакумент

Краязнаўчы фонд з'яўляецца структурнай адзінкай агульнага фонда бібліятэкі. Таму фарміраванне КФ ажыццяўляецца на аснове агульнафондавых прынцыпаў і агульнапрынятай тэхналогіі.

Фарміруючы краязнаўчы фонд, камплектатар павінен вывучыць асаблівасці сацыяльна-эканамічнага, гістарычнага, культурнага, гаспадарчага профіля рэгіёна; краязнаўчых патрэбнасцей, інтарэсаў і запытаў абанентаў. Разам з тым, фарміраванне краязнаўчых фондаў мае свае асаблівасці, якія абумоўлены рассейваннем краязнаўчай інфармацыі па дакументах некраязнаўчага зместу; асаблівай каштоўнасцю краязнаўчых дакументаў сёння і ў будучым; задачамі гарантаванага захавання і эфектыўнага выкарыстання абанентамі.

Фарміраванне бібліятэчнага фонда -- сукупнасць працэсаў і аперацый, звязаных з яго камплектаваннем і арганізацыяй, а таксама з кіраваннем фондам. Фарміраванне бібліятэчнага фонда складаецца з 4 асноўных этапаў:

1. Мадэліраванне фонда (гэта вызначэнне з дапамогай мадэляў якасцей і іншых характарыстык бібліятэчнага фонда для іх даследавання і прагназавання развіцця).

2. Камплектаванне фонда ўключае:

першасны адбор (адбор і планамернае набыццё бібліятэчных дакументаў для стварэння і папаўнення фонда);

другасны адбор (аналіз выкарыстання бібліятэчнага фонда, выключэнне невыкарыстоўваемай літаратуры, якая не карыстаецца запытам чытачоў, не суадносіцца з тыпам (відам) бібліятэкі).

3. Арганізацыя бібліятэчнага фонда ўключае:

а) улік бібліятэчнага фонда;

б) бібліятэчную апрацоўку (навуковую і тэхналагічную);

в) размяшчэнне і расстаноўку бібліятэчнага фонда;

г) захаванне бібліятэчнага фонда;

д) праверку бібліятэчнага фонда.

4. Кіраванне бібліятэчным фондам.

Фарміраванне краязнаўчага фонда як часткі агульнага бібліятэчнага фонда ажыццяўляецца па такой жа тэхналогіі як і ўсяго фонда, але мае свае асаблівасці.

Мадэліраванне краязнаўчага фонда.

Якія мадэлі краязнаўчага фонда (КФ) будуць распрацоўвацца, залежыць ад тыпа бібліятэкі, склада і аб'ёма КФ.

Віды мадэляў:

Апісальная (вербальная) мадэль КФ. Як самастойны дакумент яна складаецца, калі КФ выдзяляецца для адасобленага захавання ў краязнаўчым аддзеле або сектары дэпазітарнага захавання, калі КФ не выдзяляецца. Апісальная мадэль уваходзіць састаўной часткай у агульную мадэль фонда. Але і ў адным і ў другім выпадку яна дае агульныя напрамкі фарміравання КФ. У апісальную мадэль уваходзяць: кароткая гісторыя стварэння КФ; склад, структура, аб'ём, крыніцы і спосабы набыцця дакументаў; прынятая схема расстаноўкі і размяшчэння фонду; рэжым захавання і выкарыстання КФ; магчымасці каардынацыі камплектавання і выкарыстоўвання ў межах края; фіксуецца прынятае рашэнне па абмежаванні "свайго" края, змястоўна-тэрытарыяльных меж КФ, прыарытэтныя краязнаўчыя тэмы, храналагічная глыбіня фонда; прынцыпы адлюстравання ў краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце і г.д.

У матэматычнай мадэлі КФ фіксуюцца асноўныя паказчыкі па КФ: аб'ём, склад КФ, кнігавыдача, абарачальнасць фонда, чытальнасць, дакументазабяспечанасць, аб'ём паступленняў і выбыцця краязнаўчых дакументаў. Пры разліку асноўных паказчыкаў матэматычнай мадэлі КФ выкарыстоўваюць як агульныя, так і прыватныя метады: каэфіцыент укамплектаванасці галіновага падфонда; каэфіцыент выкарыстання гэтага падфонда, каэфіцыент адпаведнасці; вызначэнне аптымальнага аб'ёму краязнаўчага фонда і г.д.

Найбольш распаўсюджана ў практыцы КДБ структурная (тэматыка-тыпалагічная) мадэль КФ. Яна рэгламентуе тэматычныя, тыпалагічныя, відавыя, моўныя параметры КФ; экземплярнасць набываемых дакументаў; размеркаванне па структурнымх адзінках бібліятэкі. У публічных масавых бібліятэках краязнаўчая частка бібліятэчнага фонда ўваходзіць састаўной часткай у агульную структурную мадэль фонда, у якой выдзяляецца спецыяльная рубрыка “Краязнаўства”. Яна звязана сістэмай адсылак да іншых рубрык мадэлі, якая адлюстроўвае звесткі краязнаўчых дакументаў комплекснага характара. Ва універсальных абласных бібліятэках, калі КФ адасоблен ад агульнага фонда, ствараецца самастойная структурная мадэль краязнаўчага падфонда. Ствараюцца і зводныя профілі камплектавання краязнаўчага фонда. Для дэталізацыі краязнаўчых тэм выкарыстоўваюць табліцы ББК для краязнаўчых каталогаў. У структурнай мадэлі фіксуюцца краязнаўчыя дакументы, якія цалкам прысвечаны краю або дакументы, комплексныя па зместу.

Дакументы, якія адносяцца да края па фармальных прыметах, (аўтарства, месца выдання і г.д.) у структурнай мадэлі не фіксуюцца. Вырашаецца гэта праблема 2 шляхамі: рашэнне адлюстроўваецца ў тлумачальнай запісцы, або ў картатэцы метадычных рашэнняў.

Ствараюцца дадаткі да структурнай мадэлі: картатэка мясцовых перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца; картатэка мясцовых дзеячоў і ўраджэнцаў края з кароткімі біяграфічнымі звесткамі і пералікам асноўных работ; паказальнік назваў тэрыторый, якія ўваходзяць у склад азначанага края; спіс юрыдычных асоб края; пералік асноўных бібліяграфічных дапаможнікаў для камплектавання краязнаўчага фонда; картатэка крыніц папаўнення КФ; картатэка бібліятэк - удзельніц стварэння сукупнага КФ края, зводнага краязнаўчага каталога і інш.

Ствараецца і бібліяграфічная мадэль КФ, якая ўключае пералік найбольш каштоўных і рэдкіх краязнаўчых дакументаў. Мадэль реалізуецца ў форме: бібліяграфічнага паказальніка, спіса ядра КФ, паказальніка мясцовых перыядычных выданняў і інш. Так, рэальнай бібліяграфічнай мадэлью КФ, якая набліжана да яго існуючай структуры, з'яўляецца зводны краязнаўчы каталог.

У сукупнасці пералічаныя мадэлі садзейнічаюць аб'яднанню асобных краязнаўчых дакументаў у сістэму “Краязнаўчы фонд”, бо яны ўзнаўляюць рэальную і прагнозную структуру фонда.

2. Віды камплектавання краязнаўчага фонда

Камплектаванне краязнаўчага фонда ажыццяўляецца ў суадносінах з агульнай методыкай аналіза патока дакументаў, выяўлення, адбора і заказа краязнаўчых дакументаў з улікам крытэрыя краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Калі ўлічваць мэты камплектавання -- трэба выдзеліць 4 віда камплектавання:

пачатковае камплектаванне (калі ствараецца новая бібліятэка, а адпаведна і пачатковы фонд бібліятэкі. Пачынаюць з фарміравання ядра фонда);

бягучае камплектаванне (гэта папаўненне фонда дакументамі, якія былі выдадзены на працягу двух апошніх гадоў). Разнавіднасцю бягучага камплектавання з'яўляецца дакамплектаванне (гэта папаўненне фонда дакументамі, якіх не хапае чытачам -- мала экземпляраў, або наогул не набылі ў фонд);

рэтраспектыўнае камплектаванне (папаўненне фонда выданнямі, якія адсутнічаюць, або іх нехапае колькасна, і якія былі выдадзены тры і больш гадоў таму назад);

рэкамплектаванне (калі з фонда выключаюцца выданні, якія згубілі сваю каштоўнасць для фонда гэтай бібліятэкі і невыкарыстоўваюцца абанентамі).

Камплектаванне краязнаўчага фонда ажыццяўляецца ў суадносінах з агульнай методыкай камплектавання фонда бібліятэкі. Бягучае камплектаванне краязнаўчымі дакументамі ажыццяўляецца праз бібліятэчны калектар і мясцовы абавязковы экземпляр твораў друку. Супрацоўнік, які адказвае за краязнаўчую работы, знаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі: планамі мясцовых і цэнтральных рэспубліканскіх (дзяржаўных і камерцыйных) выдаведстваў, кнігагандлёвых арганізацый, паліграфічных прадпрыемстваў, іншых арганізацый, навучальных устаноў, музеяў, якія выдаюць краязнаўчыя дакументы. Для кантроля за бягучым камплектаваннем трэба знаёміцца:

з дапаможнікамі дзяржаўнай бібліяграфіі, якія забяспечваюць рэгістрацыю выданняў: “Кніжны летапіс”, “Картаграфічны летапіс”, “Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца”, “Летапіс нот”, “Летапіс выяўленчых выданняў”, “Беларусь у сусветным друку”;

штогоднікамі: "Кнігі Беларусі", "Паказальнік бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі";

з бібліяграфічнай інфармацыяй на старонках газет, часопісаў, з рэкламнымі плакатамі, лістоўкамі, закладкамі.

Мэтазгодна выкарыстоўваць паказальнікі бягучай літаратуры, якія складаюцца рэспубліканскімі і абласнымі бібліятэкамі. Рассейванне інфармацыі аб выданні краязнаўчых дакументаў робіць дзейнасць камплектатара па выяўленні краязнаўчых дакументаў даволі складанай.

Дакамплектаванне КФ ажыцяўляецца шляхамі выкарыстання: абменна-рэзервовых фондаў бібліятэк; букіністычных магазінаў; аукцыёнаў; знаёмства з прыватнымі зборамі краязнаўцаў і кнігалюбаў; архівамі навуковых і навукова-даследчых устаноў і арганізацый, навучальных устаноў, прадпрыемстваў і г.д.

Краязнаўчыя фонды дапаўняюцца копіямі краязнаўчых дакументаў на розных носьбітах: ксеракопіі, мікрафільмы. Рэтраспектыўнага камплектавання патрабуюць фонды мясцовых перыядычных выданняў (асноўны сродак -- рэпрадуцыраванне).

Кантроль за паступленнем краязнаўчых дакументаў у фонд бібліятэкі ажыццяўляецца з дапамогай: картатэкі бягучага камплектавання, картатэкі рэтраспектыўнага камплектавання.

Асобныя картатэкі па КФ не ствараюць, а ў агульных картатэках (на ўвесь фонд бібліятэкі) выдзяляюць раздзел “Краязнаўства”. КФ універсальных абласных бібліятэк фарміруецца па прынцыпу максімальна магчымай паўнаты ў разліку на шматгадовае (вечнае) захаванне. Акрамя таго, УНАБ выконваюць функцыю дэпазітарнага захавання краязнаўчых і мясцовых дакументаў і таму атрымліваюць ад іншых бібліятэк края краязнаўчыя і мясцовыя дакументы. Мясцовыя публічныя бібліятэкі максімальна поўна камплектуюцца і садейнічаюць выкарыстанню краязнаўчага фонда сваёй зоны абслугоўвання, але яна абмежавана, таму бібліятэкі, пры неабходнасці выключаюць краязнаўчыя дакументы і передаюць іх у дэпазітарны фонд УНАБ.

3. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў

Каб набыць краязнаўчыя дакументы ў фонд, трэба зрабіць экспертызу краязнаўчай каштоўнасці дакумента.

Краязнаўчая каштоўнасць дакумента -- сукупнасць зместавых і фармальных характарыстык, якія дазваляюць бібліятэкару аддаць перавагу таму або іншаму краязнаўчаму дакументу, ажыццявіць яго асэнсаваны выбар як аб'екта фарміравання краязнаўчага фонда. Камплектатар пры аналізе каштоўнасці краязнаўчага дакумента (КД) грунтуецца на агульныя прыметы (або крытэрыі) і дапаможныя прыметы (або крытэрыі). Агульныя прыметы дазваляюць вызначыць каштоўнасць КД для яго захавання:

змястоўная сувязь з азначаным краем;

узровень суадносін задачам, тыпу або віду, профілю бібліятэкі;

наколькі КД адпавядае краязнаўчым патрэбнасцям абанентаў бібліятэкі;

актуальнасць, навізна;

навуковая або мастацкая каштоўнасць.

Каб вызначыць прыярытэт аднаго КД перад іншым у мэтах яго набыцця ў краязнаўчы фонд бібліятэкі, каб была магчымасць адрозніць каштоўны КД ад малакаштоўнага (у краязнаўчым сэнсе), трэба ўлічваць дапаможныя прыметы (крытэрыі) краязнаўчай каштоўнасці дакумента:

шырокае сацыяльнае прызначэнне дакумента;

функцыянальнае прызначэнне для пазнання края;

мясцовае паходжанне і выданне дакумента;

комплексны характар яго зместа;

гуманітарны сэнс інфармацыі, якая прысутнічае ў дакуменце;

аб'ём краязнаўчай інфармацыі;

аўтарства;

мова дакумента;

час стварэння і выдання дакумента.

Такім чынам, ідэальны (эталонна) каштоўны краязнаўчы дакумент валодае сукупнасцю краязнаўчых якасцей: ён звязаны зместам з краем; шырокага сацыяльнага прызначэння; функцыянальна прызначан для вывучэння края; створан і выдадзен у краі; напісаны мясцовым аўтарам; комплекснага характару; гуманітарнага зместу; цалкам прысвечан краю; выдадзены на дзяржаўнай мове або мове карэннага насельніцтва; супадае па часу стварэння, выдання і апісання мясцовых падзей. Камплектатар грунтуецца на прыметы ідэяльна каштоўнага КД, параўноўвае з ім новы КД і толькі тады прымае рашэнне аб набыцці яго ў фонд бібліятэкі, вызначае колькасць экземпляраў, месца захавання, спосаб выкарыстання, вырашае і пытанне аб адлюстраванні КД у краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце, у бібліяграфічным дапаможніку, на выставе і інш. Краязнаўчая каштоўнасць дакумента -- гэта інтэгральны крытэрый, які дазваляе адрозніць больш каштоўны ў краязнаўчым сэнсе дакумент ад менш каштоўнага.

Найбольш каштоўныя краязнаўчыя дакументы складаюць ядро КФ. Спецыяліст улічвае ўсе характарыстыкі дакумента і прымае рашэнне:

набыць КД у: фонд дэпазітарнага захавання, фонд аператыўнага абслугоўвання ў краязнаўчым аддзеле, для іншых структурных падраздзяленняў бібліятэкі;

выдаваць на: дом, па МБА, кнігаабмену;

адлюстраваць: у краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце, у бібліяграфічных паказальніках, на выставе;

вызначаецца экземплярнасць КД УНАБ: мінімальная экземплярнасць КД - 2-3 экземпляры, мясцовых выданняў - 1-2 экземпляры; максімальная экземплярнасць - кожная бібліятэка вызначае сама. Пры гэтым улічвае абставіны: час стварэння КД, цяжкасці набыцця страчаных экземпляраў, кошт дакамплектавання фонда КД, улік мясцовых умоў, структуры бібліятэкі, неабходнасць забеспячэння КД іншых бібліятэк края і г.д.

Асноўныя крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі:

бібліятэчныя калектары;

кніжныя магазіны;

органы па распаўсюджванні перыядычных выданняў;

бібліятэкі, якія маюць абменныя фонды;

аукцыёны;

установы, арганізацыі, НДІ, вучэбныя ўстановы, якія ствараюць і распаўсюджваюць КД;

прыватныя асобы, якія перадаюць КД у бібліятэкі за плату або бясплатна і г.д.

Асноўныя спосабы папаўнення КФ краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі:

пакупка;

атрыманне абавязковага экземпляра;

падпіска;

атрыманне дакументаў у дар;

па дагаварам з мясцовымі ўстановамі, якія выдаюць КД;

кнігаабмен;

аднаўленне выданняў, якіх нехапае або яны наогул адсутнічаюць у КФ сродкамі капіравальна-множнай тэхнікі.

4. Улік і апрацоўка краязнаўчых дакументаў

Улік і апрацоўка падфонда краязнаўчых дакументаў. Як і з усімі дакументамі, якія паступаюць або выбываюць з фонда бібліятэкі, з краязнаўчымі дакументамі ажыццяўляюць: інтэграваны або сумарны ўлік - партыі кніг; дыферанцыраваны або індывідуальны ўлік. Тэхнічная і навуковая апрацоўка ажыццяўляецца ў тым парадку, які ўстанавіў аддзел камплектавання і апрацоўкі бібліятэкі.

Сумарны ўлік. У большасці бібліятэк сумарны ўлік КД не ажыццяўляецца: гэтыя бібліятэкі не маюць магчымасцей улічваць велічыню фонда, яго састаў, паступленне і выбыццё КД, а гэта значыць, у гэтых бібліятэках немагчыма навукова кіраваць фарміраваннем і выкарыстаннем фонда. Іншыя бібліятэкі (УНАБ і ЦБС) у кнізе сумарнага ўліку у свабодных графах выдзяляюць КД, што дазваляе ведаць агульны аб'ём КФ, колькасць паступленняў і выбыццё КД. У аддзелах (сектарах) краязнаўства або сектары дэпазітарнага захоўвання вядуцца спецыяльныя кнігі сумарнага ўліка краязнаўчых і мясцовых выданняў, дзе адбываецца рэгістрацыя дакументаў па прыметах: зместу, відаў, мове выдання, крыніцы паступлення, месцазнаходжання ў бібліятэцы. Адасобленым сумарным улікам ахоплена толькі нейкая частка КФ (якая ў аддзеле, або сектары).

Індывідуальны ўлік КД ажыццяўляецца ў агульных для ўсяго фонда бібліятэкі формах індывідуальнага (дэферэнцыраванага) уліка, але гэта не выключае вядзенне аддзеламі краязнаўства асабістых улікавых форм. Парадак тэхнічнай апрацоўкі КД той жа, што і іншых дакументаў, якія складаюць агульны фонд бібліятэкі.

Навуковая апрацоўка КД. У адных універсальных бібліятэках аналітыка-сінтэтычную апрацоўку КД ажыццяўляюць толькі ў аддзеле апрацоўкі; у іншых УНАБ, аддзелы краязнаўства робяць аналітыка-сінтэтычную "даапрацоўку". Гэта робіцца, каб у розных аспектах адлюстраваць змест КД у краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце бібліятэкі.

Зараз у УНАБ выкарыстоўваюць 3 асноўных спосабы выдзялення КД:

1. Да індэксу аддзела далучаецца тэрытарыяльнае тыпавое дзяленне ў суадносінах з табліцамі ББК для краязнаўчага каталога бібліятэк.

2. На дакументах, якія нельга камплексіраваць па тэрытарыяльнай прыкмеце, перад індэксам аддзела ставіцца ўмоўнае азначэнне "К", якім вызначаецца КД.

3. Дакументы, якія толькі часткова прысвечаны краю (бо звесткі аб краі прысутнічаюць у відзе глаў, або абзацаў) замест "К" перад індэксам ставяць "ДП" (дэпазітарнае захоўванне), а прыналежнасць да краязнаўства вызначаецца праз "плюс" на тытульным лісце выдання.

Для нагляднага выдзялення КД выкарыстоўваюць каляровыя ярлыкі.

5. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда

Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда. Вынікам рацыянальнага размяшчэння КФ з'яўляецца ўзровень яго выкарыстання і захавання. Праблема размяшчэння КФ, у тэарэтычным плане, не выражана, не распрацавана, бо адсутнічаюць абгрунтаваныя метадычныя рэкамендацыі і арганізацыйна-тэхналагічныя прыёмы. У практыцы назіраецца: шматварыянтнасць арганізацыйнай структуры КФ; мноства спосабаў размяшчэння і расстаноўкі КД; працэс драблення КФ.

Бібліятэкі па рознаму вырашаюць пытанне структуравання КФ:

а) кніжны збор (краязнаўчы) -- асобна захоўваецца ў краязнаўчым аддзеле;

б) КФ не выдзяляецца, але ў інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле збіраецца падсобны КФ і даведачны апарат;

в) КФ не выдзяляецца з агульнага фонда, большая яго частка (да 70%) размяшчаецца ў фондасховішчы, у структуры якога арганізуецца дэпазітарны фонд КФ і калекцыя мясцовых выданняў.

Іншыя дакументы размяркоўваюцца па аддзелах абслугоўвання фонда па іх профілю.

Такім чынам, пад арганізацыйнай структурай КФ разумеюць фонд: аддзела (сектара) краязнаўства, сектара або групы дэпазітарнага захоўвання, групу выдзеленых па сцелажах краязнаўчых дакументаў.

Вызначыць аптымальную структуру КФ вельмі складана, бо фізічна немагчыма сканцэнтраваць у адным месцы ўсе КД (у кожным аддзеле ёсць па свайму профілю КД). Таму неабходна мець комплекс прыёмаў і сродкаў забеспячэння ўзаемасувязі розных частак КФ, якія змешчаны ў розных аддзелах бібліятэкі.

КФ па функцыянальным прызначэнні дзеліцца на дейнічаючы фонд і запасны, чытацкі і службовы, аператыўны і дэпазітарны, асноўны і дапаможны.

Універсальныя навуковыя абласныя бібліятэкі.

1. КФ аддзела краязнаўства абласных бібліятэк -- дзейнічаючы фонд, які выкарыстоўваюць абаненты.

-- Каб захаваць унікальную, рэдкую частку дзейнічаючага фонда, ствараюць запасны фонд (рэзервовы, страхавы).

-- Дзейнічаючыя фонды дзеляцца на: чытацкія фонды (фонд аддзела краязнаўства, аддзела абслугоўвання), службовыя - бібліятэкары кожны дзень звяртаюцца да іх (падсобны фонд сектара краязнаўчай бібліяграфіі).

-- Чытацкі КФ дзеліцца на: аператыўны (фонд аддзела краязнаўства), дэпазітарны (дэпазітарны фонд КД у структуры фонда асноўнага захавання).

-- Аператыўныя фонды дзеляцца: асноўныя фонды, яны прызначаны для забеспячэння пастаяннага (доўгага па часу) захоўвання КД. Аператыўнасць дасягаецца шляхам фарміравання падсобных фондаў чытальных залаў краязнаўчай літаратуры. Дапаможныя фонды ствараюць для аператыўнага фізічнага і інтэлектуальнага доступа да дакументнай інфармацыі, якая прысутнічае ў асноўных фондах (інтэлектуальны доступ шляхам стварэння даведачна-бібліяграфічнага фонда ў сектары краязнаўчай бібліяграфіі).

Такім чынам, КФ уяўляе сабой складаную структурную з'яву, якая дазваляе захоўваць і выкарыстоўваць КД.

2. У падсобным фондзе сектара краязнаўчай бібліяграфіі інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела абласной бібліятэкі збіраюць: статыстычныя даведнікі; штогоднікі, бібліяграфічныя дапаможнікі; манаграфічныя выданні (аб'ём 100-300 экземпляраў). Карыстаюцца супрацоўнікі і часткова абаненты бібліятэкі.

3. Дэпазітарны фонд (ДФ) УНАБ захоўвае КД і мясцовыя выданні, якія паступілі незалежна з якіх крыніц. У ДФ КД пастаянна захоўваюцца ў 2-4 экземплярах, мясцовыя выданні -- 1-2 экземплярах. ДФ з'яўляецца састаўной часткай фонда асноўнага захоўвання і выдзяляецца на асобных сцелажах. КД, якія ўключаюцца ў фонды і іншых аддзелаў бібліятэкі, згодна іх профіля, з'яўляюцца, у асноўным, дублетнымі і прызначаны для выкарыстання абанентамі ў гэтых аддзелах.

4. Спецвіды тэхнічнай дакументацыі, нотныя выданні, выяўленчыя выданні, кінафотафонадакументы, выданні на замежных мовах, неапублікаваныя дакументы, рэдкія, рукапісныя матэрыялы размяшчаюцца ў фондах суадносных аддзелаў УНАБ.

5. Мясцовыя перыядычныя выданні захоўваюцца па-рознаму: у аддзеле краязнаўства (апошніх год выдання); у аддзеле асноўнага захоўвання (за мінулыя гады); а можна незалежна ад года выдання ў адным з гэтых аддзелаў сканцэнтраваць падфонд перыядычных выданняў.

КФ знаходзіцца ў розных аддзелах бібліятэкі, таму для яго выкарыстання і папулярызацыі трэба стварыць краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат, і перш за ўсё, зводны краязнаўчы каталог: ён аб'ядноўвае КД; забяспечвае прадметную сувязь краязнаўчых выданняў, указвае месцазнаходжанне КД.

Цэнтральныя бібліятэчныя сістэмы публічных бібліятэк.

У ЦБС КФ у найбольш поўным складзе фарміруецца ў ЦБ: у чытальнай зале збіраюцца каштоўныя КД, якія карыстаюцца попытам; у галіновыя і спецыялізаваныя аддзелы ідуць дублетныя экземпляры краязнаўчых галіновых выданняў; на абанеменце збіраюцца КД, якіх у бібліятэцы ў дастатковай колькасці. КД размяшчаюцца на асобных паліцах, выставах "Наш горад (сяло)".

Бібліятэкі-філіялы збіраюць агульныя выданні аб вобласці, горадзе, раёне; выданні, прысвечаныя сваёй зоне абслугоўвання (сяло, мікрарайон горада). У ЦБС ствараюць тэматычныя альбомы, папкі выразак з газет, летапісы краю. З мэтай выдзялення КД бібліятэкі выкарыстоўваюць "малыя" лакальныя формы арганізацыі КФ: кніжныя выставы; тэматычныя папкі газетных выразак; калекцыі КД, якія былі падараны мясцовым краязнаўцам; падборкі краязнаўчых дакументаў па вызначанай тэме; набор фатаграфій мясцовых славутасцей; камплекты слайдаў, створаных карыстальнікамі бібліятэкі і інш.

Размеркаванне КФ на адносна самастойныя структурныя часткі дае магчымасць свабодна манеўрыраваць зборамі КД для прадстаўлення іх абанентам і гарантаванага захавання.

КД расстаўляюцца па паліцах згодна спосабу расстаноўкі ўсяго фонда бібліятэкі: сістэматычная расстаноўка, тэматычная, прадметная, у прыватнасці, па табліцах ББК. У памяшканнях, дзе захоўваецца КФ, падтрымліваецца аптымальная тэмпература, вільготнасць паветра, суадносны санітарна-гігіенічны рэжым, забяспечваюцца проціпажарныя і сацыяльныя мерапрыемствы аховы КД. Краязнаўчыя матэрыялы рэдка перавыдаюцца і лепшыя з іх хутка фізічна зношваюцца, таму ў бібліятэках пераводзяць краязнаўчыя дакументы з бумажных на іншыя формы носьбітаў, ствараюць і страхавы КФ на мікра і электронных носьбітах.

Аптымальнае фарміраванне краязнаўчага фонда дазволіць арганізаваць навукова абгрунтаванае кіраванне гэтым фондам і забяспечыць максімальна поўнае задавальненне рэальных і патэнцыяльных запытаў карыстальнікаў.

Вывады

1. Узровень стварэння розных відаў мадэляў на краязнаўчы фонд (вербальнай, структурнай, матэматычнай, бібліяграфічнай) залежыць ад тыпа і віда бібліятэкі, складу і аб'ёму краязнаўчага фонда.

2. Свае асаблівасці маюць этапы і віды камплектавання краязнаўчага фонда, адпрацавана і сістэма дакументазабеспячэння краязнаўчых фондаў універсальных абласных бібліятэк і ЦБС.

3. Для правядзення экспертызы краязнаўчай каштоўнасці дакумента, неабходна ўлічваць агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці, што дазваляе аптымізаваць камплектаванне КФ.

4. Пэўныя асаблівасці мае ўлік, апрацоўка краязнаўчых дакументаў, а таксама размяшчэнне і захаванасць КФ.

Ключавыя паняцці: “фарміраванне краязнаўчага фонду”, “мадэліраванне краязнаўчага фонду”, “камплектаванне краязнаўчага фонду”, “сістэма дакументазабеспячэння краязнаўчага фонду”, “экспертыза краязнаўчай каштоўнасці дакумента”, “арганізацыя краязнаўчага фонду”.

Заданне для СПС: па прапанаванай літаратуры вызначыць асаблівасці фарміравання і выкарыстання краязнаўчых дакументных рэсурсаў у бібліятэках Беларусі.

Літаратура

1. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НБ Беларусі; склад. Р.М. Чыгірова, М.У. Сокал. - Мн., 1994. - С. 38-42.

2. Вольберг, Г.М. Краеведческая работа библиотек как основа возрождения национальной памяти / Г.М. Вольберг // Бібліятэка і нацыянальная праграма "Спадчына". - Мн., 1992. - С. 14-23.

3. Зыгмантовіч, С.В. Краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк: камплектаванне і выкарыстанне / С.В. Зыгмантовіч, В.І. Саітава // Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк і іх кадравае забеспячэнне: матэрыялы Міжнарод. навук.-практ. канф. (23-26 мая 2000г., Мінск). - Мн., 2000. - С. 91-94.

4. Стрыжонак, І.М. Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы ўніверсальных абласных бібліятэк Беларусі ва ўмовах новых інфармацыйных тэхналогій / І.М. Стрыжонак // Роль библиотек и информации в устойчивом развитии общества: материалы Междунар. научно-практ. конф. (Минск, 2005). - Мн.: Красико-Принт, 2006. - С. 123-127.

5. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. - СПб., 1998. - 85 с.

6. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НБ Беларусі; склад. Р.М. Чыгірова, М.У. Сокал. - Мн., 1994. - 102 с.

7. Мамонтов, А.В. Библиотечное краеведение: учеб. пособие. Вып. 2. Краеведческий библиотечный фонд. - СПб.: Акад. культуры, 1998. - 38 с.

8. Шаталова, Н. Информационные ресурсы краеведения: определение понятия / Н. Шаталова // Библиотечно-библиографическая деятельность: межвуз. сб. науч. тр. / Тамбов. гос. ун-т им. Г.Р. Державина; отв. ред. Соболева А.А. - 2003. - Вып. 2. - С. 85-90.

9. Гридчина, Ю. Комплексное решение проблем обеспечения сохранности и доступности краеведческих изданий в ОУНБ / Ю. Гридчина // Инф. бюл. РБА. - 2003. - № 24. - С. 175-176.

10. Коган, Е.И. Назревшие вопросы библиотечного краеведения: теоретико-методические, организационные проблемы / Е.И. Коган, Б.Т. Уткин // Сов. библиотековедение. - 1982. - № 1. - С. 78-83.

11. Краеведческая работа современных библиотек: сб. науч. тр. / РНБ. - СПб., 1997. - 247 с.

12. Милоста, Н.Н. Бібліятэчнае краязнаўства - дзейнасны сродак дакументнага і бібліяграфічнага забеспячэння краязнаўчага руху Гродзеншчыны / Н.Н. Милоста, Л.І. Турмасава // 60-летие образования Гродненской области: материалы междунар. науч. конф. - Гродно, 2004. - С. 227-234.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014

  • Падрахункі даследавання беларускіх земляў як перадумовы і прычыны фарміравання "западнарусізма". Асноўныя тэндэнцыі, якія склаліся гістарычна фарміравання этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Кансерватыўныя вялікадзяржаўны шавіністычны кірунак.

    курсовая работа [61,1 K], добавлен 20.05.2014

  • Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі. Функцыянальнае прызначэнне КДБА. Раздзелы картатэцы. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве: чытальнай залы, мультымедыйны цэнтр, вддзел бібліятэчнага маркетынгу.

    контрольная работа [9,9 K], добавлен 14.06.2011

  • Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

    курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016

  • Особенности развития природно-заповедного фонда Крыма, который является важнейшим показателем эталонно-научного и природно-ресурсного потенциала полуострова, а также играет большую роль в сохранении ландшафтного и биологического разнообразия региона.

    реферат [50,5 K], добавлен 11.12.2010

  • Состояние культурной сферы муниципального образования Приморско-Ахтарского района. Сферы привлекательности для туристов, особенности края. Экспозиция историко-краеведческого музея. Система библиотечного фонда. Виды доступного отдыха, курортные базы.

    курсовая работа [38,2 K], добавлен 12.06.2011

  • Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.

    реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011

  • Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.

    курсовая работа [68,2 K], добавлен 08.01.2014

  • Абрад вяселля адзін з драўнейшых абрадаў усходніх славян. Першай адпраўной кропкай ў прадвясельным этапе яўляецца сватаўство. Вяселле: провады нявесты, вянчанне, вясельны стол, каравай. Паслявясельны. Па праходзе года заканчваецца паслявясельны этап.

    реферат [17,4 K], добавлен 01.02.2008

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.