Гістарычныя формы беларускага этнасу

Даследавання асаблівасцяў фарміравання беларускай народнасці з славянскіх, славяна-балцкіх супольнасцей і іншых груп насельніцтва. Характарыстыка асноўных гістарычных форм этнасу. Аднабаковасць крывіцкай канцэпцыі, балцкай тэорыі этнагенезу беларусаў.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 09.10.2012
Размер файла 21,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru/

Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч. еіішоз - народ) -- устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу -- род, племя, народнасць, нацыя -- характарызуюцца і пэўнымі сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі. Галоўныя прыкметы этнасу - мова, самасвядомасць, кўльтура, побыт, псіхіка і інш. Адной з галоўных прыкмет этнасу з'яўляецца этнічная тэрыторыя -- тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа.

Продкі беларусаў. Хто яны

Адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з'яўляецца пытанне: як і калі з славянскіх, славяна-балцкіх супольнасцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народнасць, як узнікла Беларусь? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга. Справа ў тым, што ў навуцы няма адзінай думкі наконт гэтых праблем. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў XIII ст., а працэс фарміравання беларускай народнасці пачаўся яшчэ ў VII - VIII стст. (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Паводле У.Сядова, беларуская этнічная супольнасць склалася ў XIII - XIV стст. М.Грынблат.лічыць, што фарміраванне беларусаў адбывалася ў XIV -- XVI стст. Ёсць іншыя меркаванні.

Няма адзінага погляду і на пытанні аб продках беларусаў. Узнікла мноства канцэпцый, якія ўзаемавыключаюць адна адну. У XIX ст. з'явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на тон падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў -- часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі (А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь -- частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова - дыялект рускай мовы.

Памылковасць гэтых канцэпцый выяўлена даследаваннямі па бела-рускай мове. Яшчэ ў пачатку XX ст. выдатны беларускі славіст Я.Карскі ў фундаментальнай працы “Беларусы” (Варшава; Петраград.1903 -- 1922. Т.1 -- 3) пераканаўча даказаў, што беларуская мова з'яўляецца самастойнай славянскай мовай, якая паводле свайго лексічнага складу, сінтаксісу, фанетыкі і марфалогіі ўваходзіць у групу ўсходнеславянскіх моў нароўні з велікарускай і ўкраінскай.

У пачатку XX ст. з'явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з'яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць беларусаў крывічамі, а Беларусь - Крывіяй. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўночную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. А як жа ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва? На гэта пытанне крывіцкая канцэпцыя адказу не дае. Няма ў данай канцэпцыі тлумачэння і таго, чаму на частцы тэрыторыі, якую займалі крывічы, пазней сфарміравалася велікаруская народнасць. Аднак самая вялікая памылка крывіцкай канцэпцыі выяўляецца ў храналагічнай неадпа-веднасці знікнення крывічоў і з'яўлення беларускага этнасу. Крывічы зніклі да сярэдзіны XII ст., а беларусы як этнас да гэтага часу яшчэ не сфарміраваліся.

Аднабаковасць крывіцкай канцэпцыі вырашылі пераадолець вядомы беларусазнаўца Я.Карскі, гісторык-славіст У.Пічэта, даследчык этнічнай гісторыі Беларусі М.Грынблат, вядомы гісторык М.Доўнар-Запольскі. Яны ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але таксама дрыгавічоў і радзімічаў. Адсюль і назва канцэпцыі - крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая. Аднак і гэта кан-цэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны XII ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся.

Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу бела-русаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам -- балтамі - прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю субстрату (падасновы) у этнаге-незе беларусаў. Аўтар гэтай тэорыі археолаг У.Сядоў робіць выснову на падставе таго, што шмат элементаў беларускай культуры і мовы маюць балцкае паходжанне. Аднак У.Сядоў не ўлічыў таго, што гэтыя элементы ўласцівы як славянам, так і балтам. Яны індаеўрапейскага паходжання. Балты з'явіліся продкам, субстратам не непасрэдна бела-русаў, а ўсходнеславянскіх супольнасцей -- крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.

Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з'яўляецца пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых падстаў. Фінамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі жыло ў глыбокай старажытнасці і было асімілявана не славянамі, а старажытнымі балтамі, якія рассяліліся ў Панямонні, Падзвінні і Падняпроўі ў бронзавым веку. Фіны на тэрыторыі Беларусі з'явіліся субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў.

У 50-я гады XX ст. савецкі этнограф С.Токараў абгрунтаваў новую канцэпцыю. Яе сутнасць заключаецца ў наступным.

У канцы IX - пачатку Х ст. узмацніліся працэсы нівеліроўкі этна-культурных асаблівасцей усходніх славян. Гэта было абумоўлена эканамічнай, палітычнай, культурнай і канфесійнай інтэграцыяй.

Пачалося далейшае развіццё феадальных адносін, класаў і гарадоў, распаўсюджванне хрысціянства. Стала складвацца агульная тэрыторыя ўсходніх славян. Цэнтрам збірання ўсходніх славян было Сярэдняе Падняпроўе, дзе знаходзіўся г.Кіеў, які стаў сталіцай новай дзяржавы -Кіеўскай Русі. У выніку змешвання розных супольнасцей -- крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, драўлян, палян, вяцічаў і іншых - у Сярэднім Падняпроўі ў IX -- Х стст. сфарміравалася новая, усходнеславянская этнічная супольнасць -- старажытнаруская народнасць. У другой па-лове Х ст. зацвердзілася і агульная назва гэтай тэрыторыі -- Русь. Сярэдняе Падняпроўе стала звацца Рускай зямлёй, кіеўскія князі -- рускімі князямі. `Згодна з гэтай канцэпцыяй, моцная Старажытна-руская дзяржава абараняла ўсходнеславянскія землі ад нападаў іншаземных рабаўнікоў, вызваліла іх жыхароў ад уплаты даніны хазарам і варагам. У гэтай дзяржаве існавала адзіная культура і мова. Затым у выніку палітычнага раз'яднання, распаду Кіеўскай Русі раз'ядналася і старажытная народнасць. У выніку ўтварыліся тры роднасныя народы: рускі, беларускі і ўкраінскі.

Аднак у гэтай канцэпцыі з'явілася шмат апанентаў (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Яны поўнасцю адмаўляюць сам факт існавання старажытнарускай народнасці і фарміравання на яе аснове беларусаў, украінцаў і рускіх. Згодна са сцвярджэннямі М.Ермаловіча, ніякай старажытнарускай народнасці не існавала. А калі гэта так, дык і не магло быць ніякага падзелу неіснуючай агульнарускай народнасці на тры галіны - рускую, украінскую і беларускую. Гэткая выснова робіцца на той падставе, што Кіеўская Русь, куды ўваходзілі ўсходнеславянскія землі, не з'яўлялася та-кой дзяржавай, як яе апісваюць у нашай гістарычнай і вучэбнай літаратуры. Яна, на думку Ермаловіча, зусім не з'яўлялася збіральнікам славянскіх народаў. Пры гэтым ён нават спасылаецца на К.Маркса. Апошні назваў Кіеўскую Русь імперыяй, якая была недарэчнай, няскладнай, скараспелай, “шматковай”. Гэта дзяржава, дапаўняе Ермаловіч, была штучным і таму нетрывалым ваенна-адміністрацыйным аб'яднаннем. У ёй паспешліва і насуперак волі і інтарэсам народаў аб'ядноўваліся племянныя землі, і таму яна не мела агульнай эканамічнай базы. Галоўная мэта дзяржавы -- здзяйсняць ваенныя паходы на Візантыю. Для гэтага і збіралася з заваяваных тэрыторый шматлікае і рознаплемянное войска. А калі гэта так, дык, піша Ермаловіч, становіцца праблематычным узнікненне старажытнарускай народнасці ў такой дзяржаве, як Кіеўская Русь. Аб неіснаванні старажытнарускай народнасці сведчыць і той факт, што Кіеўская дзяржава ў XII ст. распалася на часткі, якія адпавядалі першапачатковым племянным тэрыто-рыям.

У сувязі з такімі развагамі ўзнікае і яшчэ адно пытанне: калі не было агульнарускай народнасці, як тады, на думку аўтараў гэтай канцэпцыі, адбылося фарміраванне беларускага, рускага і ўкраінскага этнасаў, а потым і адпаведных народнасцей. Ермаловіч мяркуе, што справа ўся ў тым, на якой тэрыторыі пасяліліся плямёны і з якім карэнным насельніцтвам (субстратам) адбылося змяшэнне. Так, рускі этнас фарміраваўся на аснове фіна-угорскага субстрату, украінскі -- цюркскага, беларускі -- балцкага.

Ермаловіч лічыць, што доля балцкага субстрату ў фарміраванні беларусаў была значна меншая, чым угра-фінскага ў этнасе велікарусаў. Тлумачыцца гэта тым, што Беларусь з прычыны яе геаграфічнага становішча была месцам, дзе асабліва інтэнсіўна кан-цэнтраваўся славянскі элемент, таму ён мог лёгка перамагаць балцкі. Асобныя рэгіёны Беларусі наогул не былі заселены балтамі. Ермаловіч адзначае яшчэ адну асаблівасць фарміравання беларускага этнасу. Гэта тое, што на тэрыторыі Беларусі адбываліся велыді інтэнсіўныя працэсы змяшэння, зрошчваяня славянскіх этнічных супольнасцей -- крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў. Вынікам гэтага было ўзмацненне славянскага элемента, што спрыяла хутчэйшай асіміляцыі балтаў.

Як вынікае з вышэйадзначанага, паводле тэарэтычнага падыходу кан-цэпцыі паходжання, беларусаў можна падзяліць на дзве групы. Пер-шую складаюць погляды вучоных на беларускі этнагенез як на спрош-чаную эвалюцыю, другую - погляды даследчыкаў, якія тлумачаць па-ходжанне беларускага народа выключна міграцыяй славян на тэры-торыю сучаснай Беларусі і змешваннем іх з мясцовым даславянскім насельніцтвам.

Паходжанне і ўсталяванне назвы “Белая Русь”

народнасць гістарычный этнас славянскій

У пачатку 90-х гадоў новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М.Піліпенка (Піілііпенко М.Ф. Воз-ннкновенне Белорусснн: новая концепцня. Мн. , 1991). Аўтар гэтай канцэпцыі адмовіўся ад уяўлення аб беларускім этнагенезе як спрош-чанай эвалюцыі, а таксама ад тлумачэння яго толькі вялікай міграцыяй. Даследчык лічыць, што ў фарміраванні беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія, якія цесна ўзаемадзейнічалі і дапаўнялі адна другую ў гэтым працяглым і складаным працэсе. .. Піліпенка па-новаму падышоў да пытання аб продках беларусаў. Ен лічыць, што ў выніку шырокага рассялення славян і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся не беларусы, а першапачатковыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Гэта адбылося ў IX - Х стст. Затым у канцы Х - пачатку

XI ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую этнічную супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўсходнесла-вянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. 3 транс-фармацыяй гэтых першапачатковых этнічных славянскіх супольнасцей у агульнаславянскую старажытную супольнасць іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву “Русь”. Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва “Русь”, а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі.

3 часу свайго фарміравання этнічная тэрыторыя “Русь” не была адаа-стайнай. Яна падзялялася на рэгіёны, якія не супадалі з ранейшымі этнічнымі тэрыторыямі першапачатковых усходнеславянскіх этнічных сулольнасцей. Тэрыторыя сучаснай Беларусі па лакальных асаблівасцях мовы і культуры ўваходзіла ў дзве дыялектна-этнаграфічныя зоны агуль-наўсходнеславянскай этнічнай супольнасці -- палескую і падзвінска^-дняпроўскую. Акрамя агульнай назвы “Русь”, за паўднёвай часткай тэрыторыі Беларусі замацавалася назва “Палессе”, за цэнтральнай і паўночнай - “Белая Русь”. У паўднёвай папрыпяцкай зоне на аснове трансфармацыі дрыгавічоў, драўлян і паўднёвай часткі радзімічаўішоў працэс складвання новай этнічнай супольнасці - палешукоў, у паўноч-ным (падзвінска-дняпроўскім) рэгіёне ў выніку трансфармацыі крывічоў, вяцічаў і паўночных радзімічаў - старажытных беларусаў. Піліпенка лічыць, што менавіта яны і сталі непасрэднымі продкамі беларусаў.

3 цягам часу, адзначае М.Піліпенка, у выніку інтэнсіўных этнічных працэсаў на аснове ўзаемадзеяння, згуртавання дзвюх значных груп (папрыпяцкай і падзвінска-дняпроўскай) усходнеславянскага насельніцтва, з аднаго боку, і кансалідацыі іх з асобнымі групамі неўсходнеславянскага населыгіцтва -- заходнеславянскага (польскага), балцкага і цюркскага (та-тарскага), з другога, на шырокай тэрыторыі, размешчанай паміж Прыпяццю на поўдні і Заходняй Дзвіной на поўначы, Нёманам на захадзе і Дняпром на ўсходзе, да сярэдзіны XVI ст. сфарміраваліся новы комплекс культуры і звязаная з ім сістэма мовы. Усё гэта сведчыла аб з'яўленні новай, усход-неславянскай этнічнай тэрыторыі, якая атрымала з таго часу сваю назву “Белая Русь”.

Якое паходжанне гэтай назвы? У розныя часы яе тлумачылі па-рознаму. Яе звязвалі з прыгажосцю зямлі (Макарый, XVI ст.), мно-ствам снегу (С.Герберштэйн, XVI ст.), вольнасцю (В.Тацішчаў, XVIII ст.), незалежнасцю ад татара-манголаў (М.Любаўскі, XIX ст.), са светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыха-роў (М.Янчук, пачатак XX ст.). У наш час з'явіліся іншыя тлумачэнні:

назва “Белая Русь” звязваецца з болып раннім прыняццем хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (Я.Юхо), з шырокім распаў-сюджваннем у тапаніміцы назваў са словам “белая” (П.Крапівін).

У гістарычных дакументах XII ст. тэрмін “Белая Русь” ужываўся ў дачыненні да Уладзіміра-Суздальскага княства, а ў XIII - XIV стст. -да Маскоўскіх, Смаленскіх і Пскоўскіх зямель. На італьянскіх, нямецкіх, шведскіх картах і ў хроніках XV -- XVI стст. многія замежныя аўтары Белай Руссю называлі ўсходнебеларускія землі, а таксама ўжывалі гэту назву ў дачыненні да Наўгародскіх, Пскоўскіх, Кіеўскіх, Чарнігаўскіх зямель, часам пашыралі на Валынь, Задоншчыну, Падмаскоўе. У дачыненні да Беларусі гэты тэрмін спачатку адносіўся толькі да падзвінска-дняпроўскага рэгіёна. 3 сярэдзіны XVI ст. ім сталі абазначаць таксама тэрыторыю Міншчыны, Гродзеншчыны, а потым і паўднёвую зону палрыпяцкага рэгіёна аж да р. Прыпяць. У XVII -- сярэдзіне XVIII ст. назва “Белая Русь” усталявалася і замацавалася пераважна за землямі Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага, часткова Мінскага і Смаленскага ваяводстваў. Адначасова з XVII ст. у гістарычных дакументах у дачыненні да ўсходняй часткі этнаграфічнай Беларусі ўжываецца і назва “Беларусь”, якая ў канцы XIX ст. распаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі.

Ад назвы падзвінска-дняпроўскага рэгіёна “Белая Русь” паходзіць і назва яго жыхароў - “беларусы” ці “беларусцы”. Услед за пераменай значэння назвы “Белая Русь” змяняецца і сэнс вытворнага ад яе тэрміна “беларусцы”, які з другой паловы XVII -- пачатку XVIII ст. стаў абазначаць тых, хто адносіўся ўжо да новага, усходнеславянскага этна-су -- беларускага. Ім пачалі называць усходнеславянскае насельніцтва, якое жыло ў арэале распаўсюджвання беларускай мовы і комплексу традыцыйнай беларускай культуры. Побач з формай “беларусцы” з сярэдзіны XVI ст. сустракаецца і сучасная назва беларускага этнасу -беларусы. (Падрабязйей аб паходжанні назвы “Беларусь” гл.: Імя тваё Белая Русь. Мн., 1991.)

Заходнюю частку беларускай этнічнай тэрыторыі доўгі час называлі “Чорная Русь”. Паводле звестак В.М.Тацішчава, граніца Чорнай Русі на поўначы даходзіла да р.Віліі, на ўсходзе -- прыкладна да Бярэзіны, на поўдні -- да Прыпяці, на захадзе - да Буга. Назва “Чорная Русь” у айчынных крыніцах упамінаецца не раней апошняй чвэрці XIII ст. (1284). Першапачаткова гэта назва не адносілася да заходняй часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі. Так называлася паўднёва-заходняя частка тэрыторыі сучаснай Украіны, тагачасная Галіцкая зямля. У заходнееўралейскіх пісьмовых помніках назва “Чорная Русь” сустра-каецца не раней XIV -- XV стст. і ўжываецца для абазначэння самых заходніх зямель Русі, якія гранічылі з Лівоніяй, Літвой і Полыпчай. Як назва заходняй часткі беларускай этнічнай тэрыторыі (у прыватнасці, Беларускага Панямоння) тэрмін “Чорная Русь” пачы-нае замацоўвацца ў канцы XVI -- XVII ст. Як сцвярджае В.М.Тацішчаў, назва “Чорная Русь” для абазначэння заходняй часткі сучаснай Беларусі сустракаецца ў граматах цара Аляксея Міхайлавіча пасля таго, як ён авалодаў часткай Рэчы Паспалітай. У граматах Аляксей Міхайлавіч называецца “гасударам усёй Вялікай, Белай, Чорнай і Чырвонай Русі”.

Назва заходняй беларускай этнічнай тэрыторыі “Чорная Русь” тлумачыцца парознаму. Часцей за ўсё яе разглядалі як супрацьпастаўленне назве “Белая Русь”. Некаторыя вучоныя (С.Салаўёў) лічылі, што першапачаткова назва “Чорная Русь” абазначала залежную тэрыторыю. Чорны колер разглядаецца прыхільнікамі гэтай канцэпцыі як сімвал залежнасці, белы -- як сімвал самастойнасці.

У адносінах да Беларускага Панямоння такое тлумачэнне нельга прызнаць унушальным. Назва гэтага краю “Чорная Русь” замацава-лася тады, калі ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўжо знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага, а затым і Рэчы Паспалітай, і з палітычнага пункту погляду значнай розніцы паміж заходняй і ўсходняй часткамі гэтых тэрыторый не было.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што з'яўленне назвы “Чорная Русь” выклікана тым, што для Верхняга Панямоння было характэрна язычніцтва, а для Падняпроўя -- хрысціянства. Але і з такім пунктам погляду нельга поўнасцю пагадзіцца таму, што ў перыяд замацавання гэтага тэрміна амаль ўсё насельніцтва, як усходнеславянскае, так і балцкае, было ўжо хрысціянскім. Хрысціянскія цэрквы ў гарадах Верхняга Панямоння былі пабудаваны не пазней, чым у гарадах су-часнага Беларускага Падняпроўя. Што датычыцца некаторых груп нехрысціянскага, язычніцкага балцкага насельніцтва, якое пражывала ў Верхнім Панямонні, то яно Руссю не называлася. Для іх наймення ўжываўся іншы тэрмін -- “Литва”.

Заслугоўвае ўвагі наступнае тлумачэнне гэтай назвы. Назва “Чорная Русь” была дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер сімвалізуе Захад, а белы - Усход. У сувязі з гэтай традыцыяй самую заходнюю частку Русі, г. зн. Верхняе Панямонне, сталі называць Чорнай Руссю, а ўсходнюю, г. зн. Падняпроўе, -- Белай Руссю. Пер-шапачаткова гэтыя назвы абазначалі геаграфічныя напрамкі. 3 цягам часу яны сталі азначаць два арэалы беларускай этнічнай тэрыторыі і сімвалізаваць этнаграфічныя асаблівасці паміж яе заходняй і ўсход-няй часткамі. 3 канца XVIII ст. з распадам Вялікага княства Літоўскага і далучэннем беларускіх зямель да Расійскай імперыі назва “Чорная Русь” перастала ўжывацца, а “Белай Руссю” сталі называць усю беларускую этнічную тэрыторыю. Прычым гэта назва набыла ў рускай мове сваю заходнееўрапейскую форму -- “Белоруссня”. У бела-рускай мове захавалася старая ўсходнеславянская форма гэтай назвы. Яна стала вымаўляцца і пісацца разам -- “Беларусь”.

Як фарміравалася мова “Белай Русі”, г. зн. беларуская мова? Яе ўзнікненне было вынікам змяшэння, перапляцення паўночных (падзвінска-дняпроўскіх) і паўднёвых (папрыпяцкіх) элементаў гутар-ковай мовы ўсходнеславянскага насельніцтва. Гэта мова многімі асаблівасцямі фанетычнай сістэмы, граматычнага ладу і слоўнікавага складу адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай. Да гэтых асаблівасцей належыць спалучэнне такіх элементаў, як цвёрдае “р” і “ч”, мяккае “д” (дзеканне), аканне. З'явіліся т. зв. сярэднебеларускія гаворкі, якія ўвабралі ў сябе паўночныя і паўднёвыя элементы. Што датычыцца мовы паўночнай зоны падзвінска-дняпроўскага рэгіёна (Пскоўшчына, Цвярскі край, Смаленшчына), дык яна ў значнай ступені склалася пад уплывам суседніх паўночных і ўсходніх гаворак, распаўсюджаных у межах Маскоўскай дзяржавы. Тут у XV - XVI стст. пачалі фарміравацца гаворкі велікарускай мовы. Ва ўсходніх раёнах Беларусі разам з мяккім “д”, з'явілася і цвёрдае “д”, а дзе-нідзе і “оканне”. У паўднёвай зоне вялікі ўплыў на беларускую мову зрабіла ўкраінская мова.

Такім чынам, у XV - XVI стст. у паўночнай частцы папрыпяцкага (палескага) рэгіёна, цэнтральным рэгіёне і паўднёвай зоне падзвінска-дняпроўскага рэгіёна аформілася сістэма новай, усходнеславянскай мовы, якая атрымала назву “беларуская”, г. зн. узнікла адна з най-важнейшых рыс беларускага этнасу.

Размещено на Allbes.ru


Подобные документы

  • Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў.

    реферат [13,2 K], добавлен 22.03.2002

  • Падрахункі даследавання беларускіх земляў як перадумовы і прычыны фарміравання "западнарусізма". Асноўныя тэндэнцыі, якія склаліся гістарычна фарміравання этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Кансерватыўныя вялікадзяржаўны шавіністычны кірунак.

    курсовая работа [61,1 K], добавлен 20.05.2014

  • Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.

    реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011

  • Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

    курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016

  • Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.

    реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011

  • Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.

    курсовая работа [68,2 K], добавлен 08.01.2014

  • Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014

  • Гаворка як тэрытэрыяльна абмежаваная мова жыхароў з уласцівым ёй адзінствам фанетычных, граматычных, лексічных сродкаў. Назвы плеценага і палатняняга посуду (тары) ў гаворках Гомельшчыны: лексіка-семантычны та словаўтваральны аспект даследавання.

    курсовая работа [39,8 K], добавлен 06.01.2014

  • Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.

    реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011

  • Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі. Функцыянальнае прызначэнне КДБА. Раздзелы картатэцы. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве: чытальнай залы, мультымедыйны цэнтр, вддзел бібліятэчнага маркетынгу.

    контрольная работа [9,9 K], добавлен 14.06.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.