Літаратурны аналіз камедыі Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім"

Вывучэнне жыцця і творчай дзейнасці Кандрата Крапівы - беларускага савецкага пісьменніка і грамадскага дзеяча. Кароткі змест камедыі Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім", вобраз Тулягі, Гарлахвацкага, Зелкiна. Станоўчыя і адмоўныя героі камедыі.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 09.10.2012
Размер файла 45,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахватычыны ў камедыі Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім"

Драматычныя творы Кандрата Крапівы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Творчасць пісьменніка складае залаты фонд гісторыі тэатральнай культуры, з'яўляецца школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў. Найбольш вядомай і папулярнай п'есай К. Крапівы стала камедыя "Хто смяецца апошнім", якая адлюстроўвае атмасферу, што панавала ў краіне ў 1937--1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца "сябры", выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. І вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна -- распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус -- здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пагроза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад. Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канціы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы від дагістарычнай жывёліны". З сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз "свінтуса грандыёзуса", праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін -- падхалім і пляткар. Ён з'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа неймаверна раздзьмуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найбольш ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім "навуковай працы". У прадмове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: "Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі". Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані яе ў былым жыцці Тулягі, прывучанага слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць паўз дырэктара. Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы -- Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). У п'есе "Хто смяецца апошнім" выявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана "вымаляваў" іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.

Праблема дабра і зла ў камедыі Кандрата Крапівы "Брама неўмяручасці"

Сатырычная камедыя "Брама неўміручасці" з'яўляецца вялікім дасягненнем Крапівы-драматурга. У ёй моцна праявілася сацыяльная пранікнёнасць К. Крапівы, яго ўменне арыентавацца ў складаных праблемах сучаснасці. Персанажы п'есы працягваюць галерэю сатырычных тыпаў, выведзеных у ранейшых п'есах драматурга. Сатыра ў камедыі скіравана супраць адмоўных з'яў у грамадскім жыцці -- абывацельшчыны і кар'ерызму. У ёй востра ставяцца пытанні жыцця і смерці, дабра і зла, сэнсу чалавечага жыцця наогул, месца чалавека на зямлі. Галоўным героем камедыі з'яўляецца прафесар Дабрыян. У лабаторыі, дзе ён працуе, быў адкрыты сакрэт неўміручасці. Хутка пра адкрыццё веку даведаліся амаль усе. Дабрыян стаў наваяўленай зоркай, і ў яго з'явілася шмат сяброў, аб якіх ён раней не здагадваўся. Цэлую ноч у кватэры прафесара не змаўкаў тэлефон. Прагнучых сустрэцца з ім не было магчымасці падлічыць. Раніцай у кватэру з'яўляецца супрацоўніца Наташа і прапануе сябе ў вечныя спадарожніцы жыцця. Загадчык базы Караўкін гарантуе прафесару поўнае матэрыяльнае забеспячэнне за мандат на неўміручасць для сябе і ўсёй радні -- ад дзевяностагадовай бабкі да шасцігадовага ўнука. Неўміручымі хочуць быть штатныя супрацоўнікі Мякішава і актывіст Сідаровіч, былы аднакурснік Дабрыяна Скараспей. Амерыканскі карэспандэнт Волдвін прапануе прафесару заняцца бізнесам і прадаваць за мільёны долараў ліцэнзіі на неўмірачасць за мяжу. Жыхарка з падшэфнага калгаса Алена Максімаўна хадайнічае аб неўміручасці не для сябе, а для сваёй старой кароўкі. Але ўсе неўміручымі быць не могуць. І таму на набыццё неўміручасці ўводзяцца цвёрдыя ліміты. Кандыдаты павінны мець не толькі добрае здароўе, але і чыстае сумленне. Жадаючыя неўміручасці абавязаны прадставіць чыстыя аналізы крыві, мачы, страўнікавага соку, даведку аб стане эндакрынных залоз, а таксама характарыстыку з месца працы. У чарзе на плошчы ідзе гандаль мачою (як пазней высветліцца, конскай). Каля прыёмнай Дабрыяна бурліць натоўп. Неўміручасць раздзяліла бацькоў і дзяцей, мужоў і жонак, сяброў, каханых. Найвялікшае адкрыццё прынесла многім крыўду і абразу. На навуковым пасяджэнні наконт неўміручасці разгараюцца спрэчкі. Аказваецца, не ўсякі навуковы прагрэс нясе карысць чалавеку. Якія практычныя вынікі атрымаюцца з адкрыцця Дабрыяна? Навошта рабіць неўміручым зло, якога і так нямала на зямлі. А можа, лепш апраўдаць смерць як неабходную ўмову вечнага абнаўлення? І калі дыскусія зайшла ў тупік, навуковы супрацоўнік Наташа прынесла здохлага пацука, паведаміўшы, што паддоследныя здыхалі і раней, але яна іх падменьвала жывымі. Ад такога паведамлення многія прыйшлі ў разгубленасць, роспач, многія ж радаваліся такому зыходу справы, як бы гара ў іх з плеч звалілася. Калі ж спала напружанасць, Наташа расказала Дабрыяну, што пацук жыве, а такі падман яе абумоўлены жаданнем выратаваць вучонага ад націску людзей і даць яму магчымасць прадоўжыць доследы. "Людзі няхай тым часам падумаюць, што рабіць з неўміручасцю". Гэта пытанне ставіць перад чытачамі аўтар з надзеяй, што людзі здолеюць правільна адказаць на яго. Пад неўміручасцю К. Крапіва разумеў не фізічнае існаванне, а добрыя справы, учынкі чалавека. Пражыць жыццё і пакінуць добрую памяць аб сабе -- значыць застацца неўміручым.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Біяграфія Самуіла Іванавіча Маскевіча - беларускага пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча. Асоба Маскевіча ў гістарычным кантэксце. Развіцця культури Вялікага Княства Літоўскага ў XVI - пачатку XVII ст. Тэматыка і змест мемуараў С.І. Маскевіча.

    реферат [25,1 K], добавлен 29.04.2011

  • Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.

    реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.

    презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013

  • Азнаямленне з гадамі дзяцінства і юнацтва Васіля Быкава - беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча; яго ўдзел у ваенных дзеяннях. З'яўленне друкаванага творы "Дапякло". Публікацыя зборнікаў "Ход канём", "Жураўліны крык", "Доўгая дарога дадому".

    презентация [962,2 K], добавлен 28.11.2013

  • Перыяды творчай дзейнасці Рыгора Мурашкі у 20—30-я гады і ў Айчынную вайну. "Папоўскі шлюб" - літаратурны дэбют пісьменніка ў газеце "Савецкая Беларусь" і творы, прасякнутыя пафасам абароны, дакладныя звесткі пра рабаўніцтва і вываз культурных багаццяў.

    реферат [28,8 K], добавлен 24.02.2011

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча ў ацэнках беларускіх даследчыкаў. Жанрава-стылёвыя асаблівасці і характарыстыка персанажаў камічнай оперы "Ідылія". прыёмы і спосабы дасягнення камічнага эфекту ў "пінскай шляхце". Адметнасць сатыры ў камедыі "Залёты".

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 16.05.2015

  • Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.

    курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.