Да гісторыі фразеалогіі як навукі

Ўзнікненне фразеалогіі як самастойної лінгвістычної дысцыпліни. Паняцце і прадмет фразеалогіі як раздзела мовазнаўства. Структурна-семантычныя асаблівасці фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў паводле злітнасці їх кампанентаў стылістычнаго значэння.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 15,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

  • Да гісторыі фразеалогіі як навукі
  • Паняцце фразеалагізму
  • Тыпы фразеалагізмаў паводле злітнасці кампанентаў
  • Спіс літаратуры
  • Да гісторыі фразеалогіі як навукі

Фразеалогія як самастойная лінгвістычная дысцыпліна ўзнікла ў в 40-я г.г. XX в. у савецкім мовазнаўстве. Пачаткі тэорыі фразеалогіі былі заложаны ў працах А.А. Пацябні, І.І. Сразнеўскага, А.А. Шахматава і Ф.Ф. Фартунатава. Пытанне аб вывучэнні ўстойлівых словазлучэнняў у асаобных раздзеле мовазнаўства - фразеалогіі быў прадстаўлены ў навукова-метадычнай літаратуры яшчэ ў 20-40 г.г. ў працах Я.Дз. Паліванава, С.І. Абакумава, Л.А. Булахоўскага.

У 50-я ж гады галоўная ўвага надзялялася пытанням падабенства і адрозненняў фразеалагізмаў са словам і словазлучэннямі; праблематыка фразеалогіі вычэрпвалася ў асноўным вызначэннем прыкмет фразеалагічнасці і асноў класіфікацыі фразеалагізмаў.

З канца 50-х гадоў вызначылася тэндэнцыя сістэмнага падыхода да праблем фразеалогіі, распрацоўваюцца пытанні, звязаныя з апісаннем фразеалагізмаў як стурктурных адзінак мовы (А.І. Смірніцкі, А.С. Ахманава).

60-70-я гады характарызуюцца інтэнсіўнай распрацоўкай уласна фразеалагічных метадаў даследавання фразеалагізмаў (У.Л. Архангельскі, М.М. Амосава, У.П. Жукаў і інш.), вывучэннем сістэмнай арганізацыі фразеалагінага складу (І.І. Чарнышова, М.М. Шанскі) і ягонага развіцця (У. М. Макіенка, Ф.М. Папоў, А.І. Федараў).

Асаблівая ўвага надаецца супастаўляльна-тыпалагічнаму вывучэнню фразеалагічнага склада (Ю.Ю. Аваліані, Л.І. Разейзон), а таксама распрацоўцы апісання фразеалагізмаў у слоўніках (А.М. Бабкін, А.І. Малаткоў).

Першыя ўласна беларускія фразеалагічныя даследаванні належаць А.Базыленка. Яе праца “Устойчивые словосочетания в языке Якуба Колоса” (1962) лічыцца першай навуковай працай у галіне беларускай фразеалогіі. А. Базыленка вызначае такія фразеалагічныя адзінкі, як устойлівыя непадзельныя адзінствы, ідыёмы (фразеалагічныя зрашчэнні) і фразеалагізмы.

Да фразеалагізмаў яна адносіць прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы, называючы ўсё гэта словазлучэннямі. А. Базыленка належаць і іншыя працы: ”Да пытання аб фразеалагічных адзінках у беларускай мове”, ”Роля асноўнага слоўнікавага фонду ва ўтварэнні і развіцці фразеалагічных словазлучэнняў у беларускай мове” і іншыя.Яе працы адыгралі станоўчую ролю ў тэарэтычных пошуках і развіцці беларускай фразеалогіі.

У 50-я гады асаблівую ўвагу беларускія фразеолагі надавалі сістэмнай арганізацыі даследуемага матэрыялу, яны імкнуліся вылучыць ядро фразелагічнага складу беларускай мовы па ўсіх даступных крыніцах -літаратурных, дыялектных, фальклорных.

У 60-я гады пачынаецца распрацоўка дыялектнай фразеалогіі. Ф.М. Янкоўскі зрабіў спробу вызначыць межы распаўсюджання і крыніцы паходжання дыялектных фразеалагізмаў, указваў на актыўны характар узаемадзеяння паміж сучаснай беларускай літаратурнай мовай і жывымі народнымі гаворкамі.

У 1978 годзе Ф. М. Янкоўскі напісаў кнігу, дзе закранае многія пытанні і праблемы фразеалогіі, падае гістарычны агляд літаратуры па фразеалогіі, характарызуе першыя слоўнікі, у якія былі ўключаны фразеалагізмы.

У 1958 годзе публікуе свае працы па фразеалогіі А.С. Аксамітаў “Лексіка беларускіх прыказак XIX стагоддзя, у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі”, якая складаецца з трох раздзелаў (“ Бытавая лексіка прыказак “), (“Сацыяльная лексіка прыказак”, ”Прыказкі як адзін з вытокаў утварання фразеалагізмаў “). А.С. Аксамітаў разглядае ў сваіх працах асобныя пытанні фразеалогіі:утварэнне фразеалагізмаў, іх класіфікацыю, аналізуе літаратуру па гэтай тэме.

Кніга “Беларуская фразеалогія” (1978) з'яўляецца першай спробай сістэматызаванага апісання фразеалагічнага складу беларускай мовы. У ёй разгледжаны галоўныя этапы развіцця беларускай фразеалогіі, яе асноўныя паняцці, даецца кароткі нарыс беларуска-іншамоўных фразелагічных сувязей.

У 1993 годзе І.А. Лепешавым была напісана і выдадзена кніга “Фразеалагічны слоўнік сучаснай беларускай мовы”. У слоўнік аўтар уключыў каля 6000 фразеалагізмаў. І.А. Лепешаў дае стылістычную і граматычную характарыстыку кожнага фразеалагізма.

Фразеалагічныя слоўнікі ўключаюць у сабе ўстойлівыя адзінкі мовы, змешчаныя ў алфавітным парадку паводле слова-апорнага кампанента. Важнай асаблівасцю фразеалагічных слоўнікаў з'яўляецца абавязковае адлюстраванне ў іх магчымых варыянтаў форм фразеалагізмаў. Таксама прадстаўленыя фразеалагізмы праілюстраваныя прыкладамі ўжывання ў мастацкіх творах.

Даследчык не ўключыў у свой слоўнік прыказкі і прымаўкі, крылатыя выразы. І.А. Лепешаў у кнізе “Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы” (1984) даследуе ў стылістычным плане фразеалогію сучаснай беларускай літаратурнай мовы, закранае праблемы фразеалагічнай нормы.

У манаграфіі “Фразеалогія ў творах К. Крапівы” І.А. Лепешаў зрабіў дэталёвы і кваліфікаваны аналіз ужывання пісьменнікам фразеалагізмаў, прасачыў і раскрыў аўтарскія змены ў фразеалагізмах. Адзначым таксама даслеваданне Трыпуцінай Т.М. “Аналіз слова і фразеаўжыванне ў мастацкім тэксце: з нарысаў пра мову Янкі Брыля”.

Такім чынам, да вывучэння фразеалагізмаў звяртаецца вялікая колькасць даследчыкаў.

Паняцце фразеалагізму

На сённяшнім этапе прадметам фразеалогіі як раздзела мовазнаўства з'яўляеца даследаванне катэгарыяльных прыкмет фразеалагізмаў, на аснове якіх вылучаюцца асноўныя адзнакі фразеалагічнасці і вырашаецца пытанне аб суттнасці фразеалагізмаў як асаблівых адзінак мовы.

Існуюць розныя погляды ў лінгвістаў і на конт аб'ёму фразеалогіі. І.А. Лепешаў падраздзяляе фразеалагізмы на дзве групы: на ўласнафразеалагізмы і на прымаўкі, крылатыя выразы. Ф. Янкоўскі падзяляе фразеалагізмы на ўласнафразеалагізмы (у вузкім сэнсе слова) і прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы, устойлівыя параўнанні і фразеалагізмы (у шырокім сэнсе слова). Даследчыкі А.М. Бакін і В.П. Жукаў лічаць, што прыказкі і прымаўкі належаць да фразеалагічных сродкаў мовы, але яны маюць і свае ўласныя спецыфічныя рысы. Застаецца спрэчным пытанне і аб крылатых выразах.

Такім чынам, асноўным паняццем нашага даследавання з'яўляецца фразеалогія. «Фразеалогія - гэта раздзел навукі аб мове, які вывучае фразеалагічную сістэму мовы ў яе сучасным стане і гістраынчм развіцці. Аб'ектам даследавання фразеалогіі з'яўляюцца фразеалагічныя абароты - устойлівыя словазлучэнні, аналагічныя словам па сваёй ужывальнасці ў якасці гатовых і цэласных адзінак».

Фразеалагізмы - сінтаксічна непадзельныя адзінкі. Яны не з'яўляюцца часцінамі мовы, але па значэнні і сінтаксічнай функцыі адпавядаюць пэўным часцінам мовы: назоўнікам (грушы на вярбе - хлусня, небыліцы; кракадзілавы слёзы - прытворнае шкадаванне), прыметнікам (лісам падшыты - вельмі хітры; кроў з малаком - здаровы, моцны), дзеясловам (задраць нос - зазнацца; крывіць душой - паступаць няшчыра, падманваць) і г.д.

Фразеалагізм - гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў. Фразеалагізмы значна ажыўляюць мову, робяць яе вобразнай, эмацыянальнай, сакавітай, дапамагаюць пазбегнуць паўтораў.

Фразеалагізмы маюць шмат агульнага са словам: як і словы, яны з'яўляюцца адноўленымі адзінкамі, гэта значыць, што гаворачы не стварае іх сам у працэсе гаворкі, а ўжывае ў мове гатовымі. З асобным словам іх набліжае і наяўнасць пэўнага лексічнага значэння. Падобна да слова, фразеалагізм можа быць шматзначным, уступаць у сінанімічныя ці антанімічныя адносіны.

Вонкава фразеалагізмы падобныя да свабодных словазлучэнняў ці простыя сказы. Аднак сутнасная розніца паміж імі заключаецца ў тым, што словы, якія ўтвараюць фразеалагізм, ужываюцца не ў прамым, а ў пераносным значэнні, яны ўтвараюць сэнсавае адзінства (з'яўляюцца несвабоднымі словазлучэннямі), таму выступаюць як адзін член сказа. У большасці выпадкаў паміж кампанентамі фразеалагізма нельга ўставіць якое-небудзь слова ці член сказа.

Такім чынам, галоўнае адрозненне фразеалагізмаў ад свабодных нефразеалагічных устойлівых словазлучэнняў заключаецца ў цэласнасці, ідыаматычнасці іх значэнняў, іх сінтаксічнай монафункцыянальнасці (фразеалагізм можа выконваць функцыю толькі аднаго члена сказа).

У гэтым фразеалагізм збліжаецца са словам, выстыпаючы звычайна ў якасці яго семантычнага і сінтаксічнага эквівалента. Аб функцыянальна-семантычнай блізасці фразеалагізма і слова гаворыць і тое, што фразеалагізмы ўваходзяць у лексіка-семантычныя апазіцыі, якія ляжаць у аснове розных сістэм групіравання лексікі (сінанімічныя, антанімічныя, тэматычныя і інш.).

З'яўляючыся часткай слоўнікава складу, ФА утвараюць некалькі стылістычных пластоў, таму вылучаюцца міжстылявыя, кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы. Шырока выкарыстоўваюцца фразеалагізмы ў мове персанажаў як сродак іх моўна-стылістычнай характарыстыкі.

Фразеалагічная стылістыка - гэта раздзел фразеалогіі, у якім фразеалагізмы разглядаюцца ў стылістычным аспекце. Праблема стылістычнай характарыстыкі фразеалагізмаў не мае адназначнага рашэння, але больш грунтоўна гэту праблему ў беларускай фразеалогіі распрацаваў І.А. Лепешаў у кнізе “Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы.” І.А. Лепешаў лічыць, што стылістычнае значэнне фразеалагізмаў складаецца з двух кампанентаў:

1) экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі;

2) функцыянальна-стылявой.

Таму кожны фразеалагізм мае дзве стылістычныя афарбоўкі. Галоўнымі кампанентамі экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі з'яўляецца ацэначнасць, эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць. Існуюць разнастайныя віды экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі: адабрэння, неадабрэння, іранічнасці, жартаўлівасці, пагардлівасці і іншыя. Наяўнасць у стылістыцы экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі вельмі важная, бо экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка з'яўляецца адрозненнем фразеалагізма ад слова.

Зыходзячы з пазіцый, выкладзеных Л. Ф. Кахоўскай у артыкуле «Коннотативное значение славянских изофразем», бачым, што па меркаванню аўтара, большасць размоўных ФА адносіцца да агульнаславянскага пласта мовы.

Выкарыстанне фразеалагізмаў у мастацкіх творах дазваляе пісьменніку больш выразна і дакладна перадаваць свае думкі. І зараз часта з'яўляюцца працы лінгвістаў, у якіх аб'ектам даследавання становяцца ўстойлівыя выразы (ці фразеалагізмы), якія ўжываюцца ў творах розных пісьменікаў.

Тыпы фразеалагізмаў паводле злітнасці кампанентаў

Структурна-семантычныя асаблівасці фразеалагізмаў, якія і ляжаць у асновы для выдзялення іх тыпаў, фарміруюцца ў працэсе пераасэнсавання зыходных злучэнняў слоў у цэлым ці хаця б аднаго з лексічных кампанентаў злучэння.

У першым выпадку ўтвараюцца фразеалагізмы, якія валодаюць уласцівасцю ідыаматычнасці (уласцівасць адзінак мовы, якое заключаецца ў непадзельнасці іх значэння на значэнне адзінак, што вылучаюцца ў іх фармальнай будове і адпаведна, немагчымасці вывесці значэнне цэлага са значэння частак у дадзенай структурна-семантычнай сувязі).

Для іх характэрнае злітнае значэнне, якое не раскладаецца на значэнні іх лексічных кампанентаў. Таму ў слова, якое пераасэнсоўваецца, фарміруецца фразеалагічна звязанае значэнне, якое можа рэалізоўвацца толькі ў злучэнні з пэўным словам ці шэрагам слоў. І гэта ў сваю чарку прыводзе да ўтварэння ўстойлівых моўных кампанентаў з аналітычным (расчлененым) значэннем.

Пачатак тыпалогіі фразеалагічных адзінак у лінгвістыцы паклаў акадэмік В. Вінаградаў. На думку Н. Амосавай, дзякуючы Вінаградаву, “фразеалагічныя адзінкі атрымалі больш абаснаванае азначэнне менавіта як лексічныя комплексы з асаблівай семантычнай разнавіднасцю” [2, с. 5].

Вінаградаў, як вядома, вылучаў тры тыпы фразеалагічных адзінак:

1. фразеалагічныя зрашчэнні, ці ідыёмы - нематываваныя адзінкі, якія выступаюць эквівалентамі слова.

2. Фразеалагічныя адзінствы - матываваныя адзінкі з адзіным цэласным значэннем, якое ўзнікае з аб'яднання значэнняў лексічных кампанентаў.

3. Фйразеалагічныя злучэнні - звароты, у якіх у аднаго з кампанентаў фразеалагічна звязанае значэнне, якое праяўляецца толькі ў сувязі з пэўным колам паняццяў і іх моўных абазначэнняў.

Такім чынам,у Вінаградава дзве першыя групы - зрашчэнні і адзінствы - аддзяляюцца адно ад другога па прымеце матываванасці фразеалагічнай адзінкі, трэцяя група - фразеалагічныя злучэнні - па прымеце абмежаванай злучальнасці слова.

Н.М. Шанскі дадаў яшчэ адзін тып - фразеалагічныя выражэнні.

Пад фразеалагічнымі выражэннямі разумеюцца ўстойлівыя ў сваім складзе і ўжыванні звароты, якія не толькі з'яўляюцца семантычна непадзельнымі, але і складаюцца цалкам са слоў са свабодным значэннем. Напрыклад: не ўсё тое золата, што блішчыць.

Такім чынам, разгледзем больш падрабязна вылучаныя адзінкі.

Фразеалагічныя знашчэнні - гэта семантычна непадзельныя ўстойлівыя словазлучэнні, значэнні якіх зусім не выводзяцца са значэнняў іх кампанентаў-складнікоў: бібікі біць. Фразеалагічныя зрашчэнні таксама называюцца ідыёмамі (ад гр. idioma - своеасаблівае выражэнне). Ідыёмы не дапускаюць літаральнага паслоўнага разумення фразеалагізма, бо адзін з ягоных кампанентаў абавязкова з'яўляецца выпаўшым з сучаснага словаўжывання. Нярэдка фразеалагічныя зрашчэнні змяшчаюць у сабе архаічныя граматычныя формы.

Фразеалагічныя адзінствы - семантычна непадзельныя ўстойлівыя словазлучэнні, цэласнасць якіх матываваная словамі, якія ўваходзяць у ягоны склад: страляны варабей. Розніца паміж фразеалагічнымі адзінствамі і фразеалагічнымі зрашчэннямі заключаецца ў тым, што адзінства маюць і прамое значэнне, і матываванае пераноснае, якое ўсведамляецца гаворачым і без гістарычных тлумачэнняў.

Фразеалагічныя злучэнні - найбольш свабодныя па ступені семантычнай звязаннасці кампанентаў устойлівыя словазлучэнні, у якіх разуменне значэнне асобных слоў абавязкоевае для разумення цэлага, а таксама магчымыя замены кампанентаў: жах бярэ (сум, зайздрасць). У фразеалагічных злучэннях адзін з кампанентаў ужываецца ў звязаным, а другі - у свабодным значэнні, таму можа замяняцца.

фразеалогія лінгвістычний семантычный

Спіс літаратуры

1. Абабурка М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. Мн., 1994.

2. Абаева М.К. Фразеологическая семантика как часть языковой картины мира // Национально-культурный компонент в тексте и языке. Ч.2. Мн., 1999. С. 3-4.

3. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн., 1978.

4. Виноградов В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины // Труды юбилейной сессии ЛГУ. - Л., 1946.

5. Лепешаў І.А. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. Мн., 1984.

6. Лепешаў І.А. Фразеалогічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. Мн., 1993.

7. Лепешаў І.А. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. Мн., 1998.

8. Маслова В.А. О роли этнокультурных факторов в формировании семантики славянской фразеологии // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства. Ч.2. Віцебск, 1997. С. 323-327.

9. Мокиенко В.М. Славянская фразеология. М., 1980.

10. Терехова Л.И. Историческое изучение устойчивых сравнений восточнославянских языков // Актуальные проблемы славянской фразеологии. Гомель, 1999. С. 41-43.

11. Трыпуціна Т.М. Аналіз слова і фразеаўжыванне ў мастацкім тэксце: з нарысаў пра мову Янкі Брыля. Мн., 1984.

12. Фразеологический словарь русского языка / Под ред. А.И. Молоткова. М., 1967.

13. Шанский Н.М. Фразеология современного русского языка. М., 1985.

14. Янкоўскі Ф. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне. Мн., 1968.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.

    дипломная работа [106,7 K], добавлен 16.10.2013

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.

    курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.

    курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013

  • Прадмет, задачы і значэнне курса "Гісторыя беларускага мовазнаўства". Развіццё граматычнай думкі ва ўсходніх славян старажытнай пары, перадумовы кнігадрукавання. Старажытныя ўсходнеславянскія лексікаграфічныя дапаможнікі. Развіццё мовазнаўства ў ХІХ ст.

    курс лекций [44,9 K], добавлен 08.06.2009

  • Структура, сэнсавыя і сінтаксічныя функцыі параўнальных зваротаў, якія выступаюць у ролі членаў сказа. Заканамернасці граматычнага выражэння галоўнага кампанента параўнальнага звароту – аб'екта параўнання. Адрозненне мадальных злучнікаў ад немадальных.

    курсовая работа [52,4 K], добавлен 07.02.2013

  • Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.

    курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014

  • Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.

    творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.