Гiсторыя Беларусi

Старажытнае грамадства на терыторыi Беларусi. Першыя раннефеадальныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на этнічныя і культурныя працэсы. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Асаблівасці развіцця капіталізму ў Беларусі.

Рубрика История и исторические личности
Вид шпаргалка
Язык белорусский
Дата добавления 20.11.2011
Размер файла 74,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

1. Прадмет, мэты і задачы дысцыпліны “Гiсторыя Беларусi” (у кантэксце сусветнай цывiлiзацыi). Перыядызацыя гiсторыi Беларусi. Асноўныя крынiцы

Чалавек iмкнуўся захаваць звесткi аб падзеях, якiя здавалiся яму лёсавызначальнымi. Абапiраючыся на свае мiфы i легенды, старажытныя грэкi ужо ў 6 ст. да н.э. пачалi складаць эпiчныя паэмы аб паходжаннi асобных храмаў i гарадоў i абазначаць iх словам “гiсторыя”, што ў перакладзе на родную мову азначае - звесткі аб мiнулым, аб перажытым.

Ва ўмовах сучаснай цывiлiзацыi тэрмiн “гiсторыя” выкарыстоўваецца ў некалькiх выпадках: па-першае, калi iдзе размова аб гiсторыi ўсяго свету цi гiсторыі кантынентаў і па-другое, - пра навуку, якая даследуе мінулае асобных краін ці народаў, у тым ліку мінулае нашай Бацькаўшчыны. Таму прадметам гістарычнай навукі з'яўляецца гістарычны працэс, які тычыцца развіцця гаспадаркі, знешняга і ўнутранага жыцця краіны, міжнародных адносін, дзейнасці гістарычных асоб.

Гісторыя адносіцца да грамадазнаўчых, гуманітарных навук, паколькі выконвае важныя сацыяльныя функцыі: пазнавальную і інтэлектуальна-развіццёвую, якія ўласцівы любой навуцы.

Гісторыя - навука шматгаліновая і складаецца з шэрагу самастойных галін гістарычных ведаў: гісторыі эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай, цывільнай, ваеннай, дзяржавы і права, рэлігіі, этнаграфіі, археалогіі і інш. Адным словам, гісторыя - гэта фундамент , на якім будуецца жыццё народу і хто не ведае гісторыі, той не мае будучыні.

Мэты і задачы вывучэння курса “Гісторыя Беларусі” ў ВНУ:

1.Паглыбіць тэарэтычныя веды студэнтаў, каб бачыць наша грамадства ў дынаміцы развіцця і свабодна арыентавацца ў сучаснай палітыцы.

2.Узбудзіць у іх цікавасць да гістарычных каранёў свайго роду, продкаў, выклікаць нацыянальны гонар за ўклад беларусаў ў скарбонку сусветнай гісторыі.

3.Пашырыць гуманітарную падрыхтоўку будучых спецыялістаў, зацвердзіць у іх мараль гуманізму і станоўчых адносін да агульначалавечых каштоўнасцяў.

4.Узброіць студэнтаў глыбокімі ведамі гераічнай гісторыі беларускага народа і на іх аснове сфарміраваць высокародныя патрыятычныя пачуцці, нацыянальную самасвядомасць, гонар за сваю Радзіму.

З часу узнікнення і развіцця гісторыі як навукі грамадазнаўцамі, гісторыкамі распрацавана вялікая колькасць падыходаў да яе перыядызацыі.

1.Дагістарычны перыяд - ад з'яўлення першага чалавека на беларускай зямлі да 5-6 ст. н.э., калі тут з'явіліся крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

2.Узнікненне першых дзяржаўных утварэнняў на Беларусі (7 ст. да 9 ст.).

3.Знаходжанне беларускіх зямель у складзе Кіеўскай Русі (кан. 10-пач. 13 ст.).

4.Узнікненне і развіццё Вялікага княства Літоўскага, Рускага(1306 г.), Жамойцкага(1410 г.) - (1239-1569 гг.).

5.Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай(1569-1795 гг.).

6.Беларусь у складзе Расійскай імперыі(1795-1917 гг.).

7.Савецкі перыяд у гісторыі Беларусі(1917-1990 гг.).

8.Нацыянальнае адраджэнне Беларусi (1990- да нашых дзён).

Усе крыніцы па гісторыі Беларусі падзяляюцца на дзве групы:

1.Да ўзнікнення пісьменнасці: а) матэрыялы археалагічных раскопак; б) лінгвістычныя матэрыялы, беларуская і стараславянскія мовы і тапаніміка (назвы вёсак, мястэчак, гарадоў, рэк, азёр і г.д.); в) вусная народная творчасць - казкі, быліны, прымаўкі, легенды, песні.

2.Пасля ўзнікнення пісьменнасці: заканадаўчыя акты, матерыялы справаводства, эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарная, навуковая і публіцыстычная літаратура, матэрыялы перыядычнага друку, кіна-фота- i фонадакументы.

З пісьмовых, лінгвістычных, археалагічных, антрапалагічных і этнаграфічных крыніц вядома, што Беларусь прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця.

2. Старажытнае грамадства на терыторыi Беларусi. Гiсторыя засялення. Балты i славяне

Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету каля 2,5 мiльёнаў гадоў таму назад. На тэрыторыю Еўропы ўпершыню пранiк каля 600 тыс. гадоў таму назад. Мяркуецца, што на беларускай зямлi людзi з'явiлiся значна пазней, таму што яе тэрыторыя была пакрыта ледавіком. Першым вядомым было бярэзiнскае аледзяненне. Яно цягнулася ад 500 да 350 тыс. гадоў таму назад. Пасля адыходу ледавіка тэрыторыя беларускiх зямель у перыяд 350-300 гадоў таму назад пакрылася лясамi, у якiх вадзiлiся розныя вiды жывёлы. З'явiлiся ўмовы для пражывання чалавека.

Другiм аледзяненнем было дняпроўскае. Яно працягвалася ад 300 да 100 тыс. год да н.э. Пасля адыходу ледавіка зноў з'явiлiся ўмовы для пражывання чалавека у перыяд ад 100 да 40 тыс. год да н.э. Аб гэтым сведчаць знаходкi асобных мусцьерскiх прылад працы, знойдзеныя каля вёсак Свяцiлавiчы Веткаўскага, Абiдавiчы Быхаўскага, Клеевiчы Кастюковiчскага і Падлужжа Чэчэрскага раёнаў Гомельскай вобласцi. Лічыцца што гэтыя прылады працы належаць неандэртальцам.

Але зноў наступiла аледзяненне - валдайскае, якое цягнулася ад 40 да 26 тыс. год да н.э. Пасля зноў наступiла пацяпленне, расквiтнеў раслiнны i жывёльны свет, з'явiўся першабытны чалавек - краман'ёнец. Ён ужо навучыўся вырабляць прылады працы з адшчэпаў крэмня, будаваць жыллё, паляваць загоным спосабам. Ад гэтага перыяду археолагi знайшлi дзве стаянкi першабытнага чалавека - каля вёсак Бердыж i Юравiчы ў Гомельскай вобласцi. Знаходкi у гэтых стаянках даюць магчымасць уявiць, як жылi, чым займалiся нашы продкi у тыя часы.

Пазней ледавiк зноў напомнiў аб сябе. Поўнасцю ледавіковы перыяд на Беларусi скончыўся каля 10 тыс. год да н.э. Пачалося iнтэнсiўнае, апошняе засяленне беларускiх зямель першабытным чалавекам. Ад гэтага перыяду знойдзена звыш 120 стаянак.

Усю эпоху ад з'яўлення першабытнага чалавека да трэцяга тысячагоддзя да н.э. гiсторыкi называюць каменным векам. Яго дзеляць на тры перыяды:

1.Палеалiт (2,5 млн. г.- IX тыс. да н.э.), у час якога чалавек пачаў вырабляць прымiтыўнымi спосабамi прылады працы з крэменю, займаўся збiральнiцтвам, паляваннем, рыбалоўствам.

2.Мезалiт (IX-V тыс. г. да н.э.), калi ўдасканальвалiся прылады працы былі вынайдзены і шырока выкарыстоўвалiся лук i стрэлы, каменныя сякеры, цеслы, кiркi, коп'і i г.д.

3.Неалiт (V-III тыс. г. да. н.э.), калi распаўсюдзiліся прымiтыўнае земляробства i жывёлагадоўля, з'явiўся глiняны посуд, а ў якасцi прылад працы - сякера, матыга, серп, якiя апрацоўвалiся больш дасканалымi спосабамi - пiлаваннем i свiдраваннем.

За каменным пачаўся бронзавы век (канец III -пач. I тыс. г. да н.э.), якi характарызаваўся з'яуленнем медных i бронзавых вырабаў, шырокiм распаўсюджваннем земляробства i жывёлагадоўлi.

Затым жалезны век (пач. I тыс. да н.э. - сяр. I тыс. н.э.), калi людзi навучылiся здабываць i апрацоўваць жалеза.

Агульнагiстарычная перыядызацыя ў асноўным адпавядае археалагiчнай. Каменны век адпавядаў першым двум этапам развiцця першабытнага грамадства - праабшчыне (у раннiм i сярэднiм палеалiце) і ранняму роду (у мезаліце і неалiце). Бронзавы век - час познеродавай патрыярхальнай абшчыны, якая ў жалезным веку ператварылася ў суседскую, а рода-племянны лад, дасягнуўшы сталасцi, пачаў распадацца. У бронзавым веку на змену матрыярхату прыйшоў патрыярхат. У бронзавым веку адбываецца пераход ад прысвойваючай (паляванне і збіральніцтва) да вытворчай (жывёлагадоўля і земляробства) гаспадаркі.

У этнiчнай гiсторыi беларусаў, можна выдзялiць два вялiкiх перыяды: даiндаеўрапейскi, якi адпавядаў каменнаму веку (да III тыс. да н.э.), i iндаеўрапейскi ( ад III тыс. да н.э. да нашых дзён), якi ў сваю чаргу гiсторыкi падзяляюць на балцкi (III-II тыс. да н.э. - сярэдзiна I тыс. н.э.) i славянскi (сяр. I тыс. н.э. - наш час).

Iндаеўрапейскi перыяд звязаны з рассяленнем розных народаў, у тым лiку балтаў i славян. Старжытныя iндаеўрапейцы жылi ў Пярэдняй Азii, а затым пачалi рассяляцца на прасторах Еўропы i Азii. Iх мiграцыя суправаджалася змешваннем з мясцовым насельнiцтвам, у вынiку чаго распалася адзiнства i сфармiравалiся непасрэдныя продкi большасцi сучасных еўрапейскiх этнасаў. Iндаеўрапейская сям'я налiчвала звыш 40 народаў, многiя з якiх знiклi ў мiнулым.

У III-II тыс. да н.э. аўтахтоннае насельнiцтва беларускіх зямель было асiмiлявана балтамi, што не прайшло бясследна i для самiх народаў. Яны распалiся на групы сваяцкiх плямён са своеасаблiвымi культурамi. Тэрыторыя Беларусi акрамя Сярэднедняпроўскай увайшла ў склад гiсторыка-археалагiчных культур Шнуравой керамiкi на паўднёвым захадзе, Вiсла-Нёманскай на паўночным захадзе i Паўночна-беларускай. На беларускiх землях пражывалi лацьгалы (латыголы) i земгалы - продкi сучасных латышоў, эсты i герулы - продкi сучасных эстонцаў. Акрамя гэтых балцкiх плямён пражывалi селы, куршы, скалвы (прусы), яцвягi i iнш.

У сярэдзiне I тыс. адбываецца падзея, яка вызначыла лёс беларускiх зямель на увесь пазнейшы перыяд. На тэрыторыю Беларусi прыйшлi славянскiя плямёны - крывiчы, дрыгавiчы і радзiмiчы. На думку прафесара Э.М. Загарульскага, найбольш верагоднымi месцамi, адкуль прыйшлi славяне, былi Вiсла-Одэрская мiжрэчча, Балканскi паўвостраў, паўночна-ўсходняя частка Еўропы i Iндыйскi паўвостраў. На працягу трох перыядаў славянскага засялення тэрыторыi Беларусi, прышэльцы ўступалi ў цесную сувязь з мясцовым балцкiм насельнiцтвам, набывалi нейкiя iхнiя культурна-этнiчныя асаблiвасцi, перадавалi iм свае. Дрыгавiчы аселi на поўднi i сярэдняй паласе i ўтварылi Турава-Пiнскае княства. Радзiмiчы пасялiлiся на ўсходзе памiж Дняпром i Дзясной у бассейне рэк Сож i Iпуцi. Крывiчы занялi тэрыторыю на поўнач ад дрыгавiчоў i радзiмiчаў i ўтварылi Полацкае i Смаленскае княствы. Такiм чынам, у перыяд з V-XI ст. балты адыгралi ролю субстрата (падасновы) у паходжаннi беларусаў i славяне сталi галоўнымi жыхарамi на беларускiх землях.

3. Старажытная Русь. Першыя раннефеадальныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі (ІХ - ХІІІ ст.)

Дзяржава Кіеўская Русь утварылася ў сярэдзіне ІХ ст. у басейнах рэк, якія з'яўляюцца водным шляхам з Балтыйскага мора ў Чорнае: Нява, Волхаў, Заходняя Дзвіна, Днепр, Нёман, Сож, Прыпяць, Буг і інш. Пераважная большасць насельніцтва Кіеўскай Русі - гэта шматлікія ўсходне-славянскія плямёны: паляне, драўляне, вяцічы, улічы, севяране, наўгародскія славене, крывічы, радзімічы і дрыгавічы. Апошнія тры славянскія плямёны засялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі. У ІХ ст. ва ўсходнеславянскіх плямёнах распадаўся родаплемянны лад і фарміраваліся феадальныя адносіны. Кожнае ўзгаданае племя ў гэты час ужо ўяўляла сабой раннефеадальную дзяржаву - княства, ў якім былі гарады, развіваліся рамёствы і гандаль, меліся князі і дружыны. У канцы Х - пачатку ХІ ст. кіеўскаму князю Уладзіміру Святаславічу ўдалося аб'яднаць пад сваёй уладай усе землі Кіеўскай Русі, таму з часоў яго праўлення яе можна лічыць адзінай дзяржавай.

Большую частку сучаснай тэрыторыі Баларусі займалі дзве раннефеадальныя дзяржавы - Полацкае і Тураўскае княствы. Полацкае княства ўзгадваецца ўпершыню ў 862 г. У 907 княства ўжо падпарадкоўвалася кіеўскаму князю і выступала саюзнікам Кіева ў войнах з Візантыяй. Пры князях Брачыславе Ізяславічы (1003 - 1044 г.г.) і Усяславе Брачыславічы (1044 - 1101 гг.) Полацкае княства дабілася незалежнасці ад Кіева. Тураўскае княства ўпершыню ўзгадваецца ў 980 г. У гэты час там правіў напаўлегендарны князь Тур. Прыкладна ў гэты ж час кіеўскі князь Уладзімір захапіў Тураўшчыну і далучыў яе да Кіеўскай Русі. З 980 г. па 1158 у Тураве княжылі старэйшыя сыны кіеўскіх князёў, якія потым станавіліся князямі ў Кіеве. У 1158 г. тураўскі князь Юры Яраславіч адваяваў незалежнасць для Тураўскай зямлі. У ХІІ ст. Полацкае і Тураўскае княствы, як і іншыя княствы Кіеўскай Русі ўступілі ў эпоху феадальнай раздробленасці, а ў пачатку 14 ст. яны былі ўключаны ў склад ВКЛ.

Сацыяльнае і эканамічнае развіццё Полацкага і Тураўскага княстваў было тыповым для ўсіх княстваў Кіеўскай Русі. Князь не быў абсалютным гаспадаром княства і тым больш старажытнага горада. Яго ўладу моцна абмяжоўвала веча - сход усіх паўнапраўных мужчын горада. Веча магло нават выгнаць князя і запрасіць на княжанне іншага. Князь у старажытнарускім княстве ўзначальваў войска, вяршыў суд, збіраў даніну з падначаленых яму тэрыторый. Улада князя абапіралася на дружыну. Старэйшыя дружыннікі называліся баярамі, малодшыя - дзяцьмі баярскімі або отракамі. Старэйшая дружына і частка малодшай за службу ад князя атрымлівала зямельныя ўладанні розных памераў, на якіх жылі і працавалі залежныя ад феадалаў сяляне, якія называліся закупамі і радовічамі. Былі ў князя, дружыннікаў, багатых гараджан і рабы, якія называліся халопамі або чэлядзінамі. Асноўная ж маса насельніцтва Кіеўскай Русі - гэта людзі або людзіны - асабіста вольныя сяляне абшчыннікі, якія плацілі даніну князю.

4. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на этнічныя і культурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі. Культура Беларусі (ІХ - ХІІІ ст.)

Распаўсюджанне хрысціянства было выклікана тым, што на землях Кіеўскай Русі ўзніклі першыя дзяржаўныя ўтварэнні, пачынала ўсталёўвацца княжацкае адзінаўладдзе, ўзнікала неабходнасць у цесных сувязях з іншымі дзяржавамі, якія тады станавіліся хрысціянскімі. Датай хрышчэння Кіеўскай Русі лічыцца 988 г., таму што менавіта ў гэтым годзе вялікі князь кіеўскі Уладзімір Святаславіч прымусіў кіеўлян хрысціцца. Услед за Кіевам былі пахрышчаны іншыя падуладныя Уладзіміру землі. Неабходна адзначыць, што часта хрышчэнне праводзілася з дапамогай агню і мяча, як гэта было на Тураўшчыне. Летапіс узгадвае, што у час хрышчэння Тураўскага княства Прыпяць на некалькі дзён афарбавалася ў чырвоны колер ад крыві. У 992 годзе ў Полацкім княстве ўтварылася Полацкая епархія, а ў 1005 годзе - Тураўская. Менш чым праз 100 год хрысціянства ва ўсходніх славян стала дамінуючай рэлігіяй.

Распаўсюджанне новай рэлігіі мела вельмі істотныя гістарычныя вынікі. Вера ў вечнае жыцце, імкненне трапіць у рай натхнялі людзей рабіць дабро, дапамагаць бедным, цярпліва пераносіць пакуты зямнога жыцця. Хрысціянства паляпшала маральны стан грамадства. Хрысціянскія запаведзі садзейнічалі ўсталяванню добрых адносін паміж людзьмі. З прыходам хрысціянства знікла мнагажэнства. Распаўсюджанне хрысціянства садзейнічала развіццю пісьменства і адукацыі. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі. На беларускіх землях разгарнулася каменнае будаўніцтва. Саборы, цэрквы і манастыры сталі самымі велічнымі і прыгожымі будынкамі свайго часу.

Пад уплывам хрысціянства на тэрыторыі Беларусі пачалі сваю дзейнасць рэлігійна-асветніцкія дзеячы Е. Полацкая, К. Тураўскі, К. Смаляціч. Былі пабудаваны сабор Святой Сафіі і Спаская царква ў Полацку, Барысаглебская царква ў Гародні і яшчэ мноства выдатных помнікаў мураванага дойлідства. Хрысціянства давала магчымасць развівацца выяўленчаму мастацтву, распаўсюджваўся іканапіс і фрэскавы жывапіс. Шэдэўрам дэкартыўна-прыкладнога мастацтва стаў крыж Ефрасінні Полацкай, створаны ў сярэдзіне ХІІ ст. На тэрыторыі Беларусі пачалі перапісваць кнігі і пісаць летапісы. Самай ранняй сярод рукапісных кніг, створанай ва ўсходнеславянскіх землях, было Тураўскае евангелле ХІ ст. Шырокія слаі насельніцтва навучыліся чытаць і пісаць, аб чым сведчаць знаходкі берасцяных грамат у Віцебску і Мсціславе і шматлікія прадметы побыту з надпісамі (прасліцы, грэбні, збаны).

Разам з тым царква багацела за кошт вернікаў, набывала землі разам з сялянамі і паступова ператваралася ў феадала, якому насельніцтва плаціла царкоўную дзесяціну.

5. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV-першай палове XVI стст. Крэўская унія і яе ўплыў на этнакультурную сітуацыю ў Беларусі

ВКЛ утварылася ў сярэдзіне XIII ст. шляхам аб'ядання балцкіх і славянскіх земляў у выніку 2-х прычын: а) знешняя пагроза (агрэсія з боку крыжакоў і татара-манголаў); б) пераход балцкіх (лета-літоўскіх) плямёнаў ад родавага ладу да феадалізму і неабходнасць для іх стварэння асабістай дзяржавы. Тэрытарыяльным ядром ВКЛ сталі землі сучаснай паўднёвай Літвы (летапіснай Літвы) і Панямоння (Чорнай Русі). Першай сталіцай з'яўляўся Навагрудак, а з 1323 - Вільня. З 1316 па 1572 г. на чале дзяржавы стаяла дынастыя Гедымінавічаў.

Гісторыя ВКЛ як самастойнай дзяржавы падзяляецца на 3 перыяды:

1. Сяр. 1230-ых гг. - 1295 г. - Гэта перыяд зараджэння і станаўлення тэрытарыяльнага ядра ВКЛ, час уваходжання першых беларускіх земляў (сучасная Гродзеншчына) у яго склад. Вялікія князі: Міндоўг (1235-1263), Трайнята, Войшалк, Шварн, Трайдэн. У гэты перыяд галоўнымі ворагамі княства з'яўляліся крыжакі (1202 г. - стварэнне ордэна Мечаносцаў, 1237 - Лівонскага ордэна) і Галіцка-Валынскае княства. Ішла пастаянная міжусобная барацьба за вярхоўную уладу. Міндоўг у палітычнай барацьбе выкарыстоўваў рэлігію (1246 - прыняцце праваслаў'я, 1251 - каталіцтва, у канцы жыцця вяртаецца да язычніцтва). 1253 - Міндоўг каранаваўся як кароль Літвы. Пасля забойства Міндоўга - палітычная анархія, частая гвалтоўная змена ўладароў.

2. 1295-1430 гг. - Перыяд узмацнення ВКЛ, найбольшага пашырэння яго межаў і палітычнага ўплыву. Усе беларускія землі уваходзяць у склад княства (шляхам перамоў, шлюбных адносін ці непасрэднага заваявання). Таксама далучаюцца ўкраінскія і некаторыя рускія землі. Асноўную частку Беларусі далучылі князі Віцень (1295-1316) і Гедымін (1316-1341), у асноўным мірным шляхам, астатнія землі ўвайшлі пры Альгердзе (1345-1377) шляхам заваёў. У гэты час большасць жыхароў ВКЛ - славяне, што пражывалі на тэрыторыі беларускіх земляў. Дзяржаўная мова - русінская (з элементамі старабеларускай). Галоўнымі ворагамі з'яўляюцца крыжакі (Лівонскі і Тэўтонскі ордэны), татара-манголы (Залатая Арда, Крымскае Ханства) і Маскоўскае княства.

З часоў Ягайлы (1377-1392) змяняецца знешняя палітыка ВКЛ, яно збліжаецца з Польскім каралеўствам. 1385 г. - паміж ВКЛ і Польшчай заключаецца Крэўская ўнія, пачынаецца актыўнае распаўсюджванне ў літоўскіх і ўсходнеславянскіх землях каталіцтва, Ягайла становіцца адначасова князем ВКЛ і польскім каралём. Уплыў каталіцкай рэлігіі узмацняецца пасля заключэння ў 1413 г. Гарадзельскай уніі. Пачынаюцца працэсы апалячвання і акаталічвання беларускага этнасу. Барацьбу за захаванне самастойнасці княства працягвае Вітаўт (1392-1430). У 1410 г. пад Грунвальдам польска-літоўскае войска разбіла Тэўтонскі ордэн і на 500 гадоў спыніла нямецкую агрэсію ў славянскія землі. У процівагу каталіцтву Вітаўт спрабаваў стварыць незалежную праваслаўную Літоўскую мітраполію. Ён умацаваў сваю асабістую ўладу шляхам ліквідацыі удзельных княстваў і стварэння намесніцтваў. ВКЛ пры Вітаўце уключала землі Літвы, Беларусі, Украіны, заходняй і паўночнай Расіі (ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад Польшчы да вярхоў'яў Акі).

3. 1430-1569 гг. - Перыяд паступовага аслаблення княства, страты часткі тэрыторый і палітычнай самастойнасці. Пры Казіміры IV (1440-1492) замацоўваецца прыгонны лад, мясцовыя феадалы атрымліваюць імунітэт (Прывілей 1447 г., Судзебнік 1468 г.), адбываецца паўстанне праваслаўнай шляхты (змова 1481 г.). Пры Аляксандры (1492-1506) пачынаюцца войны з Маскоўскім княствам, яны працягваюцца пры Жігімонце I (1506-1548) і Жыгімонце II Аўгусце (1548-1572) і прыводзяць да страты рускіх, часткі беларускіх і украінскіх земляў. У час Лівонскай вайны (1558-1583) заключаецца Люблінская ўнія (1569) і ВКЛ страчвае палітычную самастойнасць, стаўшы часткай Рэчы Паспалітай.

6. Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне беларусаў: асноўныя канцэпцыі. Культура Беларусі XIV-XVI стст. Канфесійная сітуацыя ў ВКЛ. Рэфармацыйны рух на Беларусі. Контррэфармацыя

Брэсцкая царкоўная унія.

У XIII-XVI стст. адбываецца фарміраванне беларускай народнасці - моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая была характэрна для эпохі феадалізму. Яе асноўнай прыкметай з'яўляецца беларуская мова з характэрнымі рысамі: асаблівае вымаўенне гукаў “г”, “а”, “дз”, “ц”, “р”; наяўнасць асабістай лексікі і вялікай колькасці запазычанняў з польскай, літоўскай, нямецкай моў. Існуе некалькі тэорыяў паходжання беларускага этнасу: 1) у XIX ст. - вялікапольская і вялікаруская тэорыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу і беларускай мовы, лічылі іх часткамі адпаведна польскай ці рускай этнічнай і моўнай супольнасцей - не маюць навуковага абгрунтавання; 2) у пачатку ХХ ст. - крывіцкая (В. Ластоўскі) і крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая (М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі, Ул. Пічэта і інш.) - лічылі беларусаў нашчадкамі усходнеславянскіх плямёнаў крывічаў, ці крывічаў, дрыгавічаў і радзімічаў; 3) у сяр. ХХ ст. - старажытнаруская тэорыя (С. Токараў, Дз. Ліхачоў, Б. Рыбакоў, Е. Карнейчык і інш.) - лічыла з'яўленне рускай, беларускай і украінскай народнасцяў у XIII-XVI стст. вынікам распаду старажытнарускай народнасці, што скалался у перыяд існавання Кіеўскай Русі. 4) у ІІ палове ХХ ст. - балцкая тэорыя (В. Сядоў, Г. Штыхаў і інш.) - адносіла з'яўленне ўмоў для зараджэння беларускага этнасу да перыяду славянскай каланізацыі тэрыторыі Беларусі ў сяр. І тысячагоддзя н.э. і лічыла беларусаў нашчадкамі адначасова усходнеславянскай і старажытнабалцкай культур.

Культура Беларусі XIII-XVI стст. знаходзілася пад уплывам еўрапейскай культуры, у канцы XV-пачатку XVI стст. пранікаюць рысы Адраджэння (Рэнесансу) з яго гуманістычнай накіраванасцю. Найбольш вядомыя асветнікі таго часу: Ф. Скарына (1490-1551) - першадрукар, навуковец, пісьменнік, перакладчык, выдаў першую друкаваную кнігу кірылічным шрыфтам (“Біблія”, Прага, 1517 г.); М. Гусоўскі- напісаў на лацінскай мове паэму “Песня пра зубра”; С. Будны - выдаў “Катэхізіс” (1562); В. Цяпінскі - на свае сродкі заснаваў друкарню і выдаў тры Евангеллі. Развіваецца летапісанне (“Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Пахвала Вітаўту”, “Хроніка Быхаўца”), з ІІ паловы XVI ст. гісторыка - мемуарная літаратура (“Лісты Кміты-Чарнобыльскага”, “Дзённік Ф. Еўлашэўскага” і інш.), лацінамоўная паэзія (паэты А. Рымша, Я. Вісліцкі). У архітэктуры спалучаліся раманскі, гатычны і элементы старажытнавізантыйскага стылю. З'яўляецца “беларуская готыка” - абарончыя храмы (Сынкавічы, Мала-Мажэйкава, Супрасль, Заслаўль). З канца XVI ст. усталёўваецца стыль барока (першая пабудова - касцёл езуітаў у Несвіжы, архітэктар Д. Бернардоні). Развіваецца будаўніцтва крэпасцяў і замкаў (Мірскі замак, замкі ў Навагрудку, Лідзе, Гродна, крэве і інш.). У выяўленчым мастацтве развіваецца іканапіс, фрэскавы жывапіс, кніжная мініяцюра, з XV ст. - свецкі пратрэт.

З сярэдзіны XVI ст. на Беларусь пранікае Рэфармацыя - рух за перабудову каталіцкай царквы. У ВКЛ Рэфармацыю падтрымалі магнаты (М. Радзівіл Чорны) для барацьбы за захаванне самастойнасці княства. Тут дзейнічалі пратэстанты - кальвіністы, антытрынітарыі, лютэране. Супраць каталіцызму таксама выступілі праваслаўныя шляхам стварэння брацтваў і на іх аснове - школ, друкарняў. Для барацьбы з рэфарамацыяй ствараецца каталіцкі ордэн езуітаў (з 1569 г. дзейнічае ў ВКЛ і на Беларусі), у ІІ палове XVI ст. пачынаецца працэс Контррэфармацыі. У 1596 г. заключаецца Брэсцкая царкоўная унія (яе аўтары - езуіт П. Скарга, праваслаўны мітрапаліт К. Цярлецкі) і ствараецца новая царква - грэка-рымская (уніяцкая), у якой змешваюцца праваслаўныя і каталіцкія рысы. Узмацняюцца працэсы акаталічвання і паланізацыі беларускага этнасу.

7. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у сярэдзіне XVI ст. Лівонская вайна. Люблінская ўнія 1569 г. і ўтварэнне Рэчы Паспалітай

Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у сярэдзіне XVI ст. было складаным. Польскай шляхце стала цесна ў каралеўстве і яна хатела захапіць беларускія землі. Шляхту ВКЛ прываблівалі польскія шляхецкія вольнасці. Падтрымліваючы ідэю ўніі, яна імкнулася заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваей дзяржаве, як і польская шляхта ў сваёй. У Княстве вялася моцная палітычная прапаганда за зліцце ВКЛ і Польшчы. Ускладняла сітуацыю і тое, што рускі цар Іван ІV пачаў Лівонскую вайну (1558-1583гг) за выхад да Балтыйскага мора. ВКЛ падтрымала ў ёй Лівонію, але і лівонія і ВКл пацярпелі паражэнне ад рускіх. Вайна падарвала ўсе сілы княства.

У такіх умовах у г. Любліне 1 ліпеня 1569г. была падпісана ўнія - пагадненне аб дзяржаўна - палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якой утварылася федэратыўная дзяржава - Рэч Паспалітая. На чале дзяржавы стаяў адзіны кароль, які выбіраўся феадаламі Польшчы і ВКЛ. Галоўным органам улады станавіўся агульны сойм.

8. Сацыяльна- эканамічнае і палітычнае становішча на Беларусі ў другой палове XVII - перш.палове XVIII стст. Казацка - сялянская вайна 1648-1651гг. Вайна Расіі з РП 1654-1667гг. Паўночная вайна

Шматгадовыя ваенныя дзеянні, палітыка татальнага спусташэння зямлі і вывазу палонных ў другой палове XVII - першай палове XVIII стст. прывялі Беларусь да дэмаграфічнай і гаспадарча-эканамічнай катастрофы. У 1648г. пачалася казацка-сялянская вайна (1648-51 гг.), для якой былі характэрны масавыя выступленні казацка-сялянскіх атрадаў супраць феадальнага прыгнёту.

Важную ролю ва ўздыме антыфеадальнага руху ў Беларусі адыграла ўкраінскае паўстанне пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага. У 1648 г паўстанцы атрымалі шэраг перамог над шляхецкім апалчэннем і занялі рад гарадоў на паўднёвым усходзе Беларусі. У пачатку 1649 г. 12-ці тысячнае шляхецкае войска на чале з Я.Радзівілам разграміла Тураў, Петрыкаў і Мазыр. Пагромам падвергліся Чачэрск, Лоеў і інш. гарады. Шмат паўстанцаў загінула пад час Бабруйскай абароны 1649 г. Войскі Я.Радзівіла занялі ўсю тэрыторыю ўздоўж Прыпяці і Дняпра. А ў ліпені 1649 г. адбылася вызначальная Лоеўская бітва, ў якой казацкія атрады пад кіраўніцтвам М.Крычаўскага. У выніку Белацаркоўскага мірнага дагавора 1651 г казакі былі выведзены з Беларусі на Украіну. Гэта дало магчымасць пануючаму класу РП падавіць узброеныя выступленні беларускіх сялян і гарадскіх нізоў.

Вайна Расіі з РП 1654-67 гг прадоўжыла спусташаць край. У маі 1654 г. руская армія (100 тыс.чалавек) і казацкая 20 тыс. уварваліся ў межы ВКЛ. Пачалася феадальная захопніцкая вайна рускага самадзяржаўя за землі Смаленшчыны, Беларусі, Літвы і інш. ВКЛ змагло выставіць супраць захопнікаў 12-тыс. апалчэнне. За першы год вайны былі захоплены землі да Дняпра на ўсходзе і Дзвіны на поўначы. Да восені 1655 уся тэрыторыя Беларусі апынулася пад акупацыяй за выключэннем Палесся, Берасцейшчыны і Панямоння. З другой паловы 1660 г. ініцыятыва ў вайне пераходзіць да польска-літоўскага войска. У 1661 г. Вільня была вызвалена, а рускія войскі пачалі адступаць на ўсход.

У выніку, пасля працяглых перамоў у 1667 г. ля вескі Андросава (каля Мсціслава) паміж Расіяй і РП быў падпісаны мірны дагавор, па якому Смаленскае ваяводства, левабярэжная Украіна адыходзілі да Расіі.

У канцы ХVІІІ ст. на поўначы Еўропы склаліся ўмовы для перадзелу тэрыторый паміж вядучымі дзяржавамі рэгіёну. Расія, Саксонія і Данія ўтварылі кааліцыю “Паўночны саюз” ( Адсюль назва вайны 1700-21 гг.) і паспрабавалі захапіць частку зямель Швецыі. У жаданні вярнуць Лівонію, страчаную у 1660 г., РП таксама выступіла супраць Швецыі.

Вайна пачалася няўдала для саюзнікаў. Шведская армія на чале з Карлам ХІІ у 1700- 1701 гг. прымусіла капітуляваць Данію, перамагла рускае войска пад Нарвай і ў пачатку 1702 г ўступіла ў ВКЛ. На працягу ўсяго перыяду да Палтаўскай бітвы тэрыторыя Беларусі была асноўным тэатрам ваенных падзей. Усе выдаткі па ўтрыманню ваюючых армій несла на сябе мясцовае насельніцтва. Пасля разгрому шведаў пад Палтавай (27 чэрвеня 1709 г.) расійскія і польскія войскі ачысцілі ад шведаў Беларусь і Польшчу. Ваенныя дзеянні перакінуліся на тыторыю Швецыі і ішлі пры поўнай перавазе Расіі.

Паўночная вайна эканамічна зруйнавала РП, а ВКЛ было адкінута на дзесяткі гадоў назад у сваім гаспадарчым развіцці.

9. Культура Беларусі XVII-XVIII стст.

У культурным развіцці Беларусі у 17-18 ст.ст. выразна выдзяляюцца два перыяды:

Першы - 17 - перш.палова 18 стст. У гэты час духоўнае і культурнае развіцце Беларусі адбывалася пад моцным уплывам контррэфармацыі і наступлення каталіцызму. Гэта выяўлялася ў росце колькасці каталіцкіх касцёлаў, скасаванні рэлігійнай талерантнасці, наступленні на іншыя рэлігійныя напрамкі.

Другі перыяд у развіцці культуры Беларусі ў складзе РП пачаўся ў 40-50гг. 18 ст. і працягваўся да канца 18 ст. Асаблівасцю гэтага перыяду было пранікненне на Беларусь ідэй Асветніцтва. Асветнікі выступалі супраць феадальна-царкоўнага светапогляду; выступалі за распаўсюджванне прыродазнаўчых і гуманітарных ведаў.

Адукацыя і навука да сярэдзіны 18 ст. былі манаполіяй каталіцкай царквы і знаходзіліся ў руках розных каталіцкіх ордэнаў. У гарадах Беларусі было каля 20 езуіцкіх школ-калегіумаў. Буйнейшай навучальнай установай у ВКЛ была Віленская езуіцкая акадэмія, заснаваная ў 1579 годзе. Акрамя езуітаў свае школы на Беларусі мелі і іншыя каталіцкія ордэны. Выкладанне ў іх вялося на лацінскай і польскай мовах. У Беларусі дзейнічала шмат уніяцкіх школ, якія называліся базыліянскімі, навучанне там вялося на беларускай мове.

У 70-я гады 18 ст. (1773 г.) у РП была праведзена шырокая рэформа у галіне асветы. Была створана Адукацыйная камісія, якая фактычна стала першым міністэрствам асветы. Згодна з новым Статутам народнай асветы школы набывалі свецкі характар, ад іх кіраўніцтва адхілялася духавенства. Значная месца адводзілася вывучэнню прадметаў фізіка-матэматычнага і прыродазнаўчага цыклаў. У цэлым, рэформа адукацыі у РП насіла прагрэсіўны характар і адпавядала патрэбам часу.

Пэўны ўклад унеслі ўражэнцы Беларусі у развіццё навукі.

Казімір Семяновіч упершыню у Еўропе распрацаваў шматступенчатую ракету. Свае адкрыцці ён выклаў у кнізе “Вялікае майстэрства артылерыі”.

Ілля Капіевіч выдаў на рускай мове першы дапаможнік па матэматыцы, надрукаваў “граматыку лацінскую і рускую”, стаў стваральнікам новага грамадзянскага шрыфта, які сёння ўжываецца ў нашым пісьме.

Марцін Пачобут-Адляніцкі - вучоны-прыродазнавец, астраном, вывучаў планету Меркурый.

Казімір Лышчынскі напісаў трактат “Аб неіснаванні Бога”, за што быў спалены царкоўнікамі на вогнішчы.

Літаратура др. паловы 17 - пач. 18 стст. мела пераходны характар ад сярэднявечча да ідэй і форм новага часу. Знікаюць такія жанры як летапісы, палемічная проза. Нараджаюцца новыя - сатырычная проза (“Прамова Мялешкі”,”Ліст для Абуховіча” і інш),

Тэатральнае мастацтва ў 17-18 ст.ст. дасягнула высокага узроўню. Далейшая развіццё атрымалі ўсе віды тэатраў. Тэатр скамарохаў, дзе выступалі вандроўныя народныя акцёры (песняры, дудары, гусляры, скрыпачы, штукары, павадары мядзедзяў). Працягваў развівацца лялечны тэатр-батлейка. У езуіцкіх навучальных установах з'явіўся школьны тэатр. Унікальнай з'явай беларускай культуры былі прыгонныя або магнацкія тэатры, якія стварыліся пры дварах магнатаў: Радзівілаў - у Нясвіжы, Сапегаў - у Ружанах, Агінскіх - у Слоніме, Тызенгаўзаў - у Гродне і інш.

Музычнае мастацтва атрымала значнае развіццё. У гарадах Беларусі меліся музычныя ансамблі, былі створаны аркестры. Дзейнічалі некалькі музычных школ, самай вядомай з якіх была Нясвіжская школа Радзівілаў. У маёнтку Залессе калі Смаргоні пісаў сваю цудоўную музыку Міхаіл Клеафас Агінскі - аўтар славутага паланэза “Развітанне з радзімай”.

У архітэктуры Беларусі 17-18 стст. найбольш поўна праявіўся стыль барока. Першым збудаваннем у гэтым стылі быў Нясвіжскі езуіцкі касцёл 16ст.(арх.- Бернардоні). Пазней з'яўляецца т.зв. “віленскае барока”, якое дапаўнялася мясцовымі архітэктурнымі традыцыямі (арх.Я.Глаўбіц). Напрыканцы 18 ст. пашыраецца палацава-паркавая архітэктура.

Выяўленчае мастацтва развівалася у трох асноўных накірунках: іканапісанне, партрэтны жавапіс і манументальны жывапіс. Значнае развіццё атрымала беларуская графіка (чорна-белы малюнак).

Састаўной часткай беларускай культуры было дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: разьба па дрэву, вырабы з саломкі, вытворчасць мастацкай керамікі, вырабы са шкла, з металу, мастацкае ткацтва (габелены-шпалеры, слуцкія паясы).

10. Палітычнае і сацыяльна -эканамічнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVIIIст. Падзелы РП і ўключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Паўстанне Т. Касцюшкі

У другой палове XVIIIст. Рэч Паспалітая (РП) знаходзілася ў стане палітычнага і сацыяльна-эканамічнага заняпаду. Прычынамі заняпаду былі:

Слабасць цэнтральнай улады, выкліканая неабмежаванымі шляхецкімі вольнасцямі і перш за ўсё правам liberum veto.

Абвастрэнне рэлігійных супярэчнасцяў паміж католікамі і некатолікамі (праваслаўнымі, пратэстантамі).

Узмацненне сацыяльна-класавых канфліктаў (паўстанне В. Вашчылы, казацкі рух на Украіне і інш.)

Бесперапынныя разбуральныя і спусташальныя войны (Лівонскя вайна, вайна 1654-1667г.г., Паўночная вайна 1700 - 1721 гг. і інш.)

Слабасць РП скарысталі яе суседнія дзяржавы - Расія, Аўстрыя і Прусія. У 1772г. адбыўся першы падзел РП. Штуршком для яго былі патрабаванні некатолікаў ураўнаваць іх у правах з каталіцкім насельніцтвам. На дапамогу прыйшло 40-тысячнае рускае войска. У выніку першага падзелу да Расіі адыйшла ўсходняя частка Беларусі. Адпаведныя тэрыторыі акупіравалі Аўстрыя і Прусія.

Пасля гэтага прагрэсіўныя сілы РП робяць спробу выратаваць дзяржаву, якая гіне. 3 мая 1791г. Сойм прымае Канстытуцыю краіны, што была накіравана на ўзмацненне цэнтральнай улады. Аднак кансерватыўная шляхта ўбачыла ў ёй уціск сваіх правоў і вольнасцяў. Яна стварае Таргавіцкую канферэнцыю і запрашае на дапамогу расійскія войскі. У студені 1793 г. адбыўся другі падзел РП паміж Расіяй і Прусіяй. Да Расіі адыйшла цэнтральная частка Беларусі.

Ад канчатковага падзелу РП магло выратаваць толькі ўзброеннае супраціўленне агрэсарам. У 1794 г. у Кракаве ўспыхнула паўстанне, якое ўзначаліў Тадэвуш Касцюшка. Мэтамі паўстання былі барацьба за суверэнітэт РП, пазбаўленне яе ад іншаземнай акупацыі, аднаўленне ў межах 1772г., аднаўленне Канстытуцыі 3 мая 1791г. Дэвізам паўстання сталі словы “вольнасць, цэласнасць, незалежнасць”. На тэрыторыі Беларусі паўстаннем кіраваў палкоўнік Якуб Ясінскі. Паўстанне працягвалася з сакавіка па кастрычнік 1794г. і было падаўлена расійскімі войскамі пад кіраўніцтвам А. Суворава. У кастрычніку 1795г. адбыўся апошні, трэці падзел РП. Па яго ўмовах уся тэрыторыя Беларусі была далучана да Расійскай імперыі.

Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.

11. Урадавая палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII- першай палове XIX стст.

Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, царскі ўрад праводзіў тут з канца 18 да пачатку 20 ст. цэнтралісцкую аб'яднальную палітыку. Канчатковай мэтай яе было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі.

На далучаных тэрыторыях уводзіўся новы адміністрацыйны падзел. Былі створаны генерал-губернатарствы - Літоўскае (Віленская, Гродзенская, Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская і Магілёўская губерні). Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых жыхароў. Усё насельніцтва, за выключэннем сялян, прыводзіліся да прысягі на вернасць Расіі. Тыя, хто не жадаў гэтага рабіць, вымушаны былі выехаць за мяжу (эмігрыраваць). Абсалютная большасць магнатаў і шляхты прынялі прысягу і атрымалі роўныя правы з рускім дваранствам. Тым не менш частка шляхты трапіла пад так званы “разбор шляхты” - выключэнне з дваранскага саслоўя за адсутнасці дакументаў, якія падцвярджалі дваранскае званне.

Для стварэння на далучаных тэрыторыях надзейнай апоры, расійскія ўлады праводзілі шырокую раздачу зямель разам з прыгоннымі сялянамі сваім генералам і чыноўнікам. Была ўведзена Расійская падатковая сістэма: замест ранейшага падворнага падатку ўводзіуся падушны - з кожнай душы мужчынскага полу. Ад пэўнай колькасці гэтых душ (спачатку ад 200, а потым ад 125) забіраўся адзін хлопец на 25-гадовую службу ў Расійскай арміі.

У 1831 г. беларуская шляхта падтрымала паўстанне за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772г. Гэта яшчэ больш узмацніла наступленне на яе правы. Актывізаваўся “разбор шляхты”. Было скасавана магдэбурскае права гарадоў. На тэрыторыі Беларусі ўводзілася расійскае заканадаўства. Дзеянне Статута ВКЛ было адменена. Быў закрыты Віленскі ўніверсітэт.

Адным галоўным напрамкаў урадавані палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы. Яе дзейнасць была абмежавана, касцёлы зачыняліся, у дзяржаўную маёмасць перадаваліся маёнткі духавенства.

Разам з тым улады імкнуліся ліквідаваць беларускамоўную ўніяцкую царкву, да якой належыла 2/3 насельніцтва Беларусі. У 1839г. была скасавана Берасцейская царкоўная ўнія 1596 года, уніяты пачалі прымусова далучацца да праваслаўя.

З далучэннем да Расіі пачалася дыскрымінацыі яўрэйскага насельніцтва. Была ўведзена мяжа яўрэйскай аседласці, за межамі якой пражыванне яўрэям забаранялася. Іх прымусова перасялялі ў гарады.

Уніфікатарская дзейнасць царскіх улад хоць і мела некаторыя вынікі, але яна не магла ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі.

12. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове XIX ст. Тайныя студэнцкія і вучнёўскія таварыствы. Дзекабрысцкі рух. Беларусь у час французска-рускай вайны 1812г. Паўстанне 1830-1831гг.

У Францыі у 1801 да ўлады прыходзіць Напалеон Банапарт які пачынае захопліваць еўрапейскія краіны. У 1812 годзе Напалеон нападае на Расію у выніку чаго Беларусь апынулася ў эпіцэнтры баявых дзеянняў. Галоўнай ахвярай гэтых падзей становіцца беларускае сялянства, ад якога патрабаваліся пастаўкі фуражу, зерня, харча, як для арміі Напалеона, так і для рускай арміі. Летам 1812 адбываюца буйныя сражэнні пад Мірам, каля вёсак Кукавячына і Клясціцы пад Магілёвам, Полацкам.

Другі раз вайна прыйшла на Беларусь пад час адступлення французскіх войск. Рашаючая бітва адбылася каля в. Студзёнка пад Барысавам. 600-тысячная армія Напалеона на пачатку вайны з Расіяй пасля пераправы праз Бярэзіну, мела меньш за 60 тыс. У Смаргоні Напалеон пакінуў армію і ад'ехаў у Парыж. 8 снежня 1812 г. рускія войскі занялі Гродна.

Вынікам вайны для Беларусі была масавая гібель людзей. Імператар Аляксандр І дараваў здраду мясцовым памешчыкам, але нічога не зрабіў для сялян, хто змагаўся у партызанскіх атрадах на баку расійскіх войскаў.

Для Напалеона вайна была праіграна. 9 чэрвеня 1815г. Аляксандр І падпісаў Заключны Акт Венскага кангрэсу. Па ім Расія атрымала значную частку былога Герцагства Варшаўскага. Аляксандр І дазволіў польскай шляхце ў гэтых межах стварыць сваю аўтаномію, мець сваю канстытуцыю, сейм і армію. Але гэтыя паблажлівыя адносіны да шляхты не далі жадаемых вынікаў.

Пад уплывам ліберальна-дэмакратычных ідэй Зах. Еуропы пасля вайны 1812г. у Беларусі пачынае фарміравацца дэмакратычны рух. Яго праявы пачаліся ў дзейнасці розных тайных арганізацый пры навучальных установах, цэнтрам якіх быў Віленскі універсітэт. Праз культурна-асветніцкую працу - вывучэнне беларускага краю, этнічных асаблівасцей беларусаў ішло імкненне далучыць іх да пратэсту супраць афіцыйнай палітыкі царкіх улад. Такой была дзейнасць створанных студэнтамі “Таварыства філаматаў”, “Таварыства філарэтаў”, тайнага польскага” Патрыятычнага таварыства” і інш. Дзейнасць гэтых арганізацый спалучалася з дзейнасцю дзекабрыстаў - прагрэсіўных афіцэраў рускай арміі, расквартыраванай пасля вайны 1812 г. на Беларусі: М. Мураўёў, С. Мураўёў-Апостал, Бястужаў-Румін і інш. У сваіх палітычных ідэях права на незалежнасць прызнавалася імі толькі за Польшчай. Праблемы беларускага народа дзекабрысты звязвалі з Расіяй, так як лічылі іх часткай рускага этнасу.

Сваеасаблівасць нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі першай паловы ХІХ ст. была у тым, што апалячаная беларуская шляхта і дваранская інтэлігенцыя выступалі супраць царызму разам з палякамі, прымалі польскія лозунгі і мэты руху. Польскі ж нацыянальна-вызваленчы рух ставіў мэту аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Нацыянальныя інтарэсы беларусаў амаль не ўлічваліся.

У 1830-1831гг. у Польшчы пачалось паўстане якое перакінулась і ў Беларусь. Царызм падавіў гэта паўстанне, ліквідаваў Каралеўства Польскае, канстытуцыю 1815 г., сейм, армію і увёў расійскі тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел. С 1831г. узмацняееца курс на русіфікацыю Беларусі. Актывізуецца “разбор” шляхты. У 1832г. створаны ”Асобны камітэт па справах заходніх губерній” для ажыцяўлення мер па русіфікацыі края. У 1832 г. быў зачынены Віленскі ўніверсітэт, забаронена польская мова ў справаводстве, школах. У 1840 г. адменена дзейнасць Статута ВКЛ 1588г. Расійскае заканадаўства ўводзіцца на усёй тэрыторыі Беларусі. Спецыяльным указам 1840 г. забараняецца выкарыстоўваць назвы “Беларусь” і “Літва”. Замест іх уводзіцца назва “Северо-Западный край”. Каталіцкі касцёл атрымаў абмежаванні ў сваёй дзейнасці. У 1839 г. уніяцкая царква далучана да праваслаўнай.

13. Паўстанне 1863-1864гг. на Беларусі, яго вынікі і значэнне. Асноўныя напрамкі ўрадавай палітыкі царызму ў 60-90-я гады ХІХ ст.

Галоўнай мэтай Паўстання 1863-1864гг было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Паўстанцкая партыя “белых” дабівалась толкі гэтай мэты. “Белыя” - буйная і сярэдняя шляхта, гандлёва-фінансавая буржуазія Польшчы. “Чырвоныя” - дробная і сярэдняя шляхта, рамеснікі, навучэнцы, інтэлігенцыя меркавалі выкарыстаць незадаволенасць сялян вынікамі аграрнай рэформы. Паўстанне пачалось у 1862 г. са стварэння “Цэнтральнага нацыянальнага камітэта” (ЦНК). У Беларусі і Літве быў створаны Літоўскі Правінцыяльны Камітэт (ЛПК). Фармальна ён падпарадкоўваўся ЦНК. Як вядома, узначаліў паўстанне на Беларусі К. Каліноўскі, які з лета 1862 г. разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім пачынае выдаваць газету “Мужыцкая праўда”. Яна была адрасавана сялянам, у даступнай форме раскрывалася сутнасць царскай палітыкі, грабежніцкі характар рэформы 1861г. Пасля пачатку баявых дзеянняў у Польшчы 10 студзеня 1863 г. Літоўскі камітэт 1 лютага 1863г. заклікаў насельніцтва Беларусі і Літвы з падняцца на ўзброенную барацьбу. Да красавіка 1863г. паўстанцкія атрады з дробнай шляхты, сялян, рамеснікаў пачалі дзейнічаць па ўсёй тэрыторыі Беларусі. 1 сакавіка 1863 г. Аляксандр ІІ выдае ўказ аб адмене часоваабязаных адносін, вяртанні адрэзкаў, змяншэнні выкупных плацяжоў на 20% на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Беларусі, гэта адцягнула асноўную масу сялян ад удзелу ў паўстанні. На падаўленне паўстання была накіравана 200 тыс. расійская армія. К лету 1864 г. усе паўстанцкія арганізацыі былі ліквідаваны. У студзені 1864 г. быу арыштаваны К.Каліноўскі, а 22 сакавіка ён быў павешаны ў Вільні.

Вынікі паўстання. З аднаго боку, яно адыграла значную ролю ў гісторыі беларускага народа, садзейнічала абуджэнню самасвядомасці беларусаў, прымусіла царскі урад пайсьці на больш выгадныя умовы правядзення сялянскай рэформы ў Беларусі і Літве. З другога боку, удзельнікі паўстання былі падвержаны рэпрэсіям: 128 чалавек былі пакараны смерцю, 850 сасланы на катаргу, 12,5 тыс. чалавек выселены. Быў закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілася колькасць сярэдніх навучальных устаноў. На ўсе адміністрацыйныя пасады былі пастаўлены расійскія чыноўнікі. Рэформы 60-70гг. ў Беларусі былі праведзены са значным спазненнем.

14. Буржуазныя рэформы і контррэформы 1860-80-х і іх правядзенне на Беларусі. Асаблівасці развіцця капіталізму ў Беларусі

Адмена прыгоннага права. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг. На этапе падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 быў створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ён збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. 8 студзеня 1858 «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па сялянскай рэформе, што было яе афіцыйным пачаткам. 19 лютага 1861 Маніфест аб'явіў аб адмене прыгоннага права. У “Агульным палажэнні” змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі заставаліся ўласнікамі ўсёй зямлі; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавязанае становішча сялян; адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў. Уласнікам зямлі селянін ставаў пасля выкупа надзела, за які плаціў 20% выкупной сумы, астатнюю частку - 80% памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы.

Буржуазныя рэформы. Першай з праведзеных пасля адмены прыгоннага права рэформаў была земская (ў Беларусі з 1911). У губернях і паветах стваралася сістэма органаў мясцовага самакіравання, якія займаліся пытаннямі мясцовай гаспадаркі, гандлю, прамысловасці. Гарадская 1870 рэформа мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання - гарадскія думы і ўправы. Судовая 1864 рэформа ліквідавала саслоўныя суды. Суд станавіўся адкрытым і незалежным; ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, была ўведзена пасада натарыуса. Ваенная 1862 рэформа мела мэтай стварэнне арміі з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў - 6 гадоў, для флоту 7 гадоў службы. Цэнзурная рэформа 1865 адменяла папярэднюю цэнзуру для твораў аб'емам больш 10 друкаваных аркушаў. Рэформа адукацыі прадугледжвала ўвядзенне новага ўніверсітэцкага статута, а таксама новага статута гімназіі. Атрымліваць адукацыю маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў.

Контррэформы. Асноўная мэта: умацаванне самадзяржаў'я і вынішчэнне “крамолы”. З мэтай практычнай рэалізацыі ўводзіўся інстытут земскіх начальнікаў, што ўмацавала пазіцыі ўрада вёсцы; пастановы гарадскіх дум сталі зацвярджацца губернскім кіраўніцтвам; з ведама суда прысяжных забіраліся справы аб “супраціўленні ўладам”, абмяжоўвалася публічнасць і галоснасць судовых пасяджэнняў; былі ўведзены “часовыя правілы” аб друку, якія ўзмацнілі цэнзуру.

15. Фарміраванне беларускай нацыі. Ідэйна-арганізацыйнае самавызначэнне беларускага нацыянальнага руху. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Культура Беларусі XIX-пачатку XX. Даследаванне гісторыі і культуры Беларусі ў XIX

Нацыя (ад лац. natio - племя, народ) - гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, звычаяў, самасвядомасці. У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII - п.п. XIX ст. і з'яўляецца своеасаблівым пераходам ад народнасці да пачатку станаўлення нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з др.п. XIX ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму. Фарміраванне беларускай нацыі стрымлівалася: русіфікатарскай палітыкай царызму, слабасцю нацыянальнай буржуазіі, інтэлігенцыі. Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. З др.п. XIX ст. усё больш ўжываюцца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Паводле перапісу 1897 беларускую мову роднай лічыла 74% насельніцтва Беларусі. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы І.Насовіча, Я.Карскага, В.Ластоўскага, асабліва яго “Кароткая гісторыя Беларусі”, дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаецца як суб'ект гістарычнага працэсу.

Асаблівасцю адукацыі Беларусі з'яўляліся: зараджэнне ваеннага і прафесійнага навучання; адсутнасць ВНУ пасля закрыцця у 1864 Горы-Горацкага земляробчага інстытуту; забарона выкладання на беларускай мове. “Бацькам” беларускага культурнага адраджэнне стаў Ф.Багушэвіч, які адным з першых абгрунтаваў самастойнасць беларускай мовы (“Дудка беларуская” і “Смык беларускі”). У п. XX ст. рашаючую ролю ў развіцці беларускай літаратуры адыгрывала адзіная ў краі газета “Наша ніва”, сельскагаспадарчы аддзел якой перарос у самастойны часопіс “Саха”. У 1870 выйшаў першы беларуска-рускі слоўнік І.І.Насовіча. Вылучылася цэлая плеяда беларускіх этнографаў: М.Я.Нікіфароўскі, П.В.Шэйн, Е.Р.Раманаў. Прадстаўніком гістарычнай навукі быў прафесар Віленскага універсітэта I. Даніловіч. Ім былі выдадзены Статут ВКЛ 1529, Судзебнік Казіміра IV 1468, Супрасльскі летапіс і іншыя крыніцы. Вялікую вядомасць у перш. п. XIX атрымала дзейнасць братоў Тышкевічаў, стваральнікаў беларускай археалогіі і музеязнаўства. Свой уклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі П. Шпілеўскі, А. Кіркор і іншыя.Падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала ўзнікненні першай аматарскай трупы беларускага нацыянальнага тэатра В. Дуніна-Марцінкевіча. У 1871 створана Мінскае музычнае вучылішча арганістаў. Галоўную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду беларускіх гарадоў адыграла Віленская архітэктурная школа. Важную ролю ў развіцці жывапісу ў гэты перыяд мела Віленская школа жывапісу (заснавальнікам быў Ф. Смуглевіч).

16. Асноўныя тэндэнцыі эканамічнага развіцця Еўропы ў пач. XX ст. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў 1900-14 гг. Сталыпінская рэформа

Вынікам пераадолення крызісу 1900-1903 і дэпрэсіі 1904-1908 сталі: паскарэнне канцэнтрацыі вытворчасці; выцясненне дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі; будаўніцтва новых прадпрыемстваў; пераабсталяванне раней пабудаваных прадпрыемстваў. Асаблівасці прамысловасці на Беларусі: 1. вядучыя галіны вытворчасці ў Беларусі: харчовая, лесанарыхтоўкі, дрэваапрацоўчая. 2. з'яўляюцца манапалістычныя аб'яднанні (Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, ў Віцебску мясцовы сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў). 3. Адначасова ішоў працэс акцыяніравання.

Падзеі Крывавай нядзелі ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 ускалыхнулі ўсю краіну. Забастоўкі салідарнасці 11-15 студзеня ахапілі Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна, Смаргонь - усяго каля 30 гарадоў Беларусі. Пачаліся хваляванні ў арміі самае значнае з каторых паўстанне на браняносцы “Пацёмкін”. 6 жніўня 1905 Мікалай II падпісаў маніфест аб скліканні Дзяржаўнай Думы і аб'явіў аб выбарах у яе. Аднак гэта Дума не мела заканадаўчых паўнамоцтваў таму выбары ў яе праігнаравалі не толькі рэвалюцыянеры але і буржуазія таму рэвалюцыя не спынілась. У канцы верасня ў Маскве распачалася гарадская стачка, якая перарасла ва Усерасійскую. 17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод і наданні Думе заканадаўчых паўнамоцтваў. У першую Думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў. Першая дзяржаўная дума на адрэз адмовілась зацьвердзіць сталыпінскую аграрную рэформу таму была распушчана. Быў прыняты новы выбарчы закон і пачаліся выбары ў другую Думу. Другая дума аказалась яшчэ больш рэвалюцыйная чым першая. Яна не толькі адмовілась зацьвердзіць сталыпінскую аграрную рэформу але і прапанавала свой праект аграрнай рэформы які прадугледжваў частковую перадачу памешчыцкай зямлі сялянам. Таму і другая дума была распушчана. У чэрвені 1907 г. пачалісь выбары ў 3 юю Дзярж. Думу па новаму выбарчаму закону, які забяспечваў памешчыкам звыш 50% думскіх месцаў. Мікалай II не меў права мяняць выбарчае заканадаўства, без згоды парламента, таму роспуск другой Думы лічыцца чэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Ім скончылася рэвалюцыя 1905-1907.


Подобные документы

  • Перыядызацыя развіцця і культуры грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пераход ад праабшчыны да роду. Гаспадарчае развіцце. Рассяленне індаеўрапейцаў. Культура шнуравай керамікі. Стражытныя плямены. Археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку.

    реферат [21,6 K], добавлен 08.03.2011

  • Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.

    реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Узнiкненне чалавечага грамадства як надзвычай доўгi i складаны працэс. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Найбольш важные дасягненням першабытных людзей. Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi. Археалагiчныя культура бронзавага веку.

    реферат [21,8 K], добавлен 15.01.2011

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.

    реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010

  • У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.

    реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

    реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.