Падзелы Рэчы Паспалітай

Палітычны і эканамічны крызіс Рэчы Паспалітай 1772 г., міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. – юрыдычная характырыстыка. Прычыны заняпаду Рэчы Паспалітай, як адной з буйнейшых дзяржаў Еўропы, її падзелы і прынцыпы міжнароднага права.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 28.03.2010
Размер файла 32,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

2

11

Уводзіны

1. Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы

2. Падзелы 1793 і 1795 гг. - юрыдычная характырыстыка

3. Падзелы Рэчы Паспалітай і прынцыпы міжнароднага права

Літаратура

Приложение

1. Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы

Можна вылучыць шмат прычын, якія прывялі Рэч Паспалітую да падзелаў. Галоўная з іх відавочна палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. самыя асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне знакамітых “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, liberum veto, “Pacta conventa”, “канфедэрацыі”, “рокашы” Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Пад рэд. Я. К. Новіка Г. С. Марцуля. Мн., 2003. С., 224..

Знешняе ўмяшанне ў справы Рэчы Паспалітай практычна інспіравалася ўнутранымі канфліктамі, якія працягвалі раздзіраць краіну. У 10-ыя гады XVIII ст. на Беларусі разгарэлася барацьба паміж групоўкай Пацаў-Агінскіх і прыхільнікаў польнага гетмана Вялікага княйтва Літоўскага Дэнгафа. Наступныя дзесяцігоддзі таксама адзначаліся рэзкай канфрантацыяй уплывовых магнацкіх родаў. Спачатку Чартарыскія разам з Радзівіламі і Рэвускімі супрацьстаялі Патоцкім і Браніцкім. Потым Радзівілы ўжо змагаюцца з Чартарыскімі. Асабліва абвастрылася гэтае апошняе супрацьстаянне падчас выбараў новага караля пасля смерці ў 1763 г. Аўгуста III. Яно зноў прывяло на беларускія зем-лі рускія войскі, а з ім спусташэнні (былі разрабаваны Нясвіж і Слуцк -- радзівілаўскія рэзідэнцыі).

Самую дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы «Польшча трымаецца на бязладдзі». Бязладдзе гэта стала вынікам разіццця «залатых» шляхецкіх вольнасцей, ці, лепш сказаць, злоўжывання імі. Ужо ў другой палове XVII ст. стала відавочным, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры паслабленні цэнтральнай каралеўскай улады вядзе да яе перадачы ў рукі алігархаў, якія фінансава закабалялі шляхту, робячы яе сваім васальным акружэннем. Але ні водная з груповак не мела сілы ўзяць уладу. Гэтае сілы хапала толькі на тое, каб не дапусціць да ўлады супраціўнікаў. Адсюль -- разгул анархіі. Прычым пад праслаўленне тых жа «залатых» вольнасцей, якія былі незаменным сродкам ва ўнутрыпалітычнай барацьбе. Яшчэ ў 1669 г. сейм прыняў пастанову, дзе гаварылася, што «ўсялякае новаўвядзенне ў Рэчы Паспалітай можа быць небяспечным і прывядзе да вялікіх хваляванняў. Неабходна сейму сачыць за тым, каб нічога не падвяргалася змяненням» Бардах Ю., Леснодарский Б., Пистрчык М. История государства и права. М., 1980. С., 235.. Але ў канцы XVII--XVIII ст. гэта неабходнасць для сейма адпала, бо шляхецкае права liberum veto, па якому нават аднаму дэпутату дазвалялася сарваць сейм, практычна паралізавала работу гэтага вышэйшага органа ўлады. Пасля першага прымянення гэтага права ў 1652 г., калі дэпутат Упіцкага павета В. Сіцынскі па жаданню Я. Радзівіла не згадзіўся з пастановай сейма, па 1764 г. з 55 сеймаў Рэчы Паспалітай такім чынам было сарвана 48.

Але апекаваць за непарушнасцю шляхецкіх вольнасцей знайшлося каму. Сквапныя суседзі Рэчы Паспалітай, як клапатлівая маці, ахоўвалі непарадак у Рэчы Паспалітай. Так, расійска-прускі саюзны дагавор 1764 г. меў сакрэтны артыкул, паводле якога саюзнікі абавязваліся захоўваць у Рэчы Паспалітай шляхецкую канстытуцыю, вольныя выбары караля і liberum veto История Польши. Т. 1. М., 1956. С., 336.. Пункт гэты, асабліва з боку Расійскай імперыі, выконваўся рупліва.

Рэч Паспалітая, якая з 60-ых гг. XVIII ст. пачала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна ж здолела б пераадолець эканамічны і палітычны крызіс. I разбор яе суседнімі дзяржавамі не быў гістарычнай наканаванасцю. Пэўныя станоўчыя вынікі ў эканамічнай сферы мелі рэформы Тызенгаўза, дзякуючы якім на паўночным захадзе Беларусі з'явілася даволі значная колькасць мануфактур. У 1764 г., а затым у 1775-ым урад Рэчы Паспалітай уводзіць абавязковы для ўсіх саслоўяў, у тым ліку шляхты і духавенства, адзіны мытны падатак, прычым пры адмене ўнутраных пошлін. У 1766 г. усталёўваецца адзінства мераў і вагаў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Вядзецца актыўнае транспартнае будаўніцтва. Фарміруецца ў 1773--1775 гг. «Адукацыйная камісія», што стала пачаткам рэформы ў галіне асветы. Напружана працуе думка ідэолагаў-рэфарматараў. Некаторыя пачаткі палітычных рэформ матэрыялізуюцца. Так, на сейме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на ўжытак права liberum veto -- рашэнне эканамічных пытанняў прымалася большасцю галасоў і сеймавым паслам дазвалялася не прытрымлівацца наказаў сеймікаў, калі тыя пярэчылі думцы большасці.

Гэта былі першыя памкненні палітычных рэформ. Але і яны прывялі да выбуху незадаволенасці з боку рэакцыйнай магнатэрыі, якая імкнулася да неабмежаванай улады. А ўладу ў тагачасных абставінах падносілі на сваіх штыках суседнія Расія і Прусія. Яны пасадзілі на каралеўскі трон свайго стаўленіка Станіслава-Аўгуста Панятоўскага. Яны і карэкціравалі ягоную палітычную лінію згодна з папярэдняй дамоўленасцю паміж сабою аб захаванні нават сілай зброі склаўшагася парадку ў Рэчы Паспалітай.

У 60-ыя гады XVIII ст. Расія і Прусія яшчэ шукалі зачэпак, каб дыктаваць сваю волю ўладам Рэчы Паспалітай. Такой зачэпкай стала «дысідэнцкая» праблема. Перад сеймам расійскім бокам было пастаўлена пытанне поўнага ўраўнавання ў правах некатолікаў («дысідэнтаў») з католікамі, згодна дагавору Расіі з Рэччу Паспалітай 1686 г. Сейм станоўча пытанне не вырашыў, чым кінуў Рэч Паспалітую ў апошняе трыццацігоддзе крывавых, непатрэбных для выратавання дзяржавы канфліктаў. Пад патранажам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварыліся ў Слуцку праваслаўная, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роўнасці вернікаў розных канфесій у Рэчы Паспалітай. Апошнім аргументам У спрэчцы паміж слуцка-торуньскімі канфедэратамі і сеймавым засядацелямі на карысць першых было 40-тысячнае расійскае войска Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994. С., 234..

У 1768 г. сейм задаволіў памкненні «дысідэнтаў» і даў роўныя правы з католікамі. у сваю чаргу, не задаволіла чых прыхільнікаў «залато шляхецкай вольнасці. Хоць пад гарантыяй Расійскай імперыі, але вярталіся, як непарушнасць права liberum veto і іншыя, абмяжоўваліся рашэннямі сейма І764 г., але ж былі скасаваны старажытныя нормы, узвышаючыся каталіцкую шляхту над некаталіцкай. Супраціўнікі парушэння «старыны» пад старшынствам Ю. Пуласкага арганізавалі ў Бары, што на Украіне, канфедэрацыю, якая аб'яднала даволі шырокія колы шляхецкага саслоўя ўсёй Рэчы Паспалітай. Значную падтрымку барскія канфедэраты займелі і на Беларусі. Аднак супрацьстаяць моцы расійскага войска канфедэрацкія атрады не змаглі. На працягу 1768--1771 гг. яны былі разбіты. Пасля гэтых падзей пад уздзеяннем абвастрыўшайся міжнароднай сітуацыі адбываецца першы падзел Рэчы Паспалітай. 25.7. 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай Філатава А. Першы падзел Рэчы Паспалітай // Энцыклапедыя «Гісторыя Беларусі». Т. 5. Мн., 1999. С., 483..

2. Падзелы 1793 і 1795 гг. - юрыдычная характырыстыка

Першы падзел паказаў пераважны ўплыў у Польшчы Расіі. Але, з другога боку, ён выклікаў сярод польскіх патрыётаў шквал абурэння супраць Расіі. Між тым у перыяд паміж першым і апошнім падзеламі Польшчы ў асяроддзі польскага грамадства назіраецца пэўнага роду аздараўленне: няшчасці Радзімы ў пэўнай меры працверажальна падзейнічалі на меней сапсаваную частку польскага грамадства. Многія сталі сур'ёзна думаць пра рэформы ў галіне эканамічнага і палітычнага жыцця краіны. Гэтаму працверажэнню і ўвазе да надзённых патрэб дзяржавы несумненна садзейнічаў сам рускі ўрад, бо рускі пасланнік на соймах у зародку спыняў усялякае палітыканства і соймы праходзілі дзелавіта, без зрываў, што даўно не маглі прыпомніць палякі. Відаць, у задачы рускага ўрада першапачаткова ўваходзілі намеры садзейнічаць мірнаму ўладкаванню і росквіту Польшчы. Гэты перыяд адзначаны шэрагам рэформ. Так, у гэты час пачала дзейнічаць Адукацыйная камісія, было наогул палепшана становішча навучальных. устаноў. З'яўляецца багатая публіцыстычная літаратура, якая асуджае многія рысы ў ладзе старой Полынчы. Выразнай у гэтай літаратуры з'яўляецца Моцная дэмакратычная плынь. Яна адчувальна паднімае сялянскае пытанне і яе ўплыў адбіваецца на частковым паляпшэнні становішча сялян, пра што нам яшчэ давядзецца гаварыць у адносінах да Беларусі. Увогуле літаратура і навука адраджаюцца вельмі моцна. Гэта быў бліскучы перыяд уздыму польскага нацыянальнага духу. Але ўсё ж партыя рэформ не была дастаткова моцнай і, акрамя таго, зрабіла цэлы шэраг недыпламатычных крокаў. Партыйнасць і асабістыя рахункі часта перашкаджалі гэтай партыі цвяроза глядзець на рэчы, і ўздым польскага нацыянальнага духу зрабіў яе залішне самаўпэўненай і нецярплівай. Гэта партыя адразу ж стала на вузка нацыянальны пункт гледжання і не магла пазбавіцца ад каталіцкіх тэндэнцый. Гэтыя варункі загубілі Польшчу. Вялікай памылкай партыі рэформ было тое, што яна, паддаючыся прускаму ўплыву і прускім абяцанням, усю віну першага падзелу ўсклала на Расію, у той час як Прусія мела пэўныя намеры атрымаць яшчэ непадзеленыя часткі польскай тэрыторыі. У адносінах да Расіі гэта партыя стала ў відавочна варожыя адносіны і адразу ж абвастрыла рэлігійнае пытанне. У 1783 г. Польшча пагадзілася на заснаванне ў яе межах беларускай праваслаўнай епархіі замест такой жа ўступкі, якую зрабіў рускі ўрад, адкрываючы на сваёй тэрыторыі беларускую уніяцкую епархію. Праваслаўным іерархам у Польшчы быў прызначаны слуцкі архімандрыт Віктар Садкоўскі, чалавек няўстойлівы і зарыентаваны на рускую ўладу. Кафедральным горадам праваслаўнай епархіі быў Слуцк, які належаў Радзівілам. Але з'яўленне беларускага епіскапа ў межах Польшчы толькі ўзмацніла недружалюбныя адносіны і да праваслаўя, і да Расіі. Як гэта ні дзіўна, але дэмакратычны і навуковы ўздым Польшчы ўжываўся з празмернай нецярплівасцю ў справах веры, і побач з бліскучай літаратурай дэмакратычнага характару з'яўляліся брашуры, напоўненыя фанатызмам Філатава А. Тры падзелы Рэчы Паспалітай // Крыжовы шлях. Мн., 1993. С., 104..

У перыяд названага ажыўлення палякі пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да рэформ, якія спадзяваліся правесці на сойме 1787 г. У гэты час стварыліся 3 партыі. Адну партыю, якая схілялася да думкі аб рэформах пры садзейнічанні Расіі, называлі каралеўскай. Многія з яе членаў атрымлівалі жалаванне ад рускіх пасланнікаў, у т.л. і сам кароль. Другая партыя, на чале якой стаяў гетман Ксаверый Браніцкі, таксама складалася з рускіх прыхільнікаў, але была праціўніцай караля Станіслава, Нарэшце, трэцяя партыя, на чале якой стаялі Чартарыйскія, была партыяй карэнных рэформ і праціўніцай Расіі. Паколькі ў гэты час у Расіі пачалася вайна з Турцыяй і Швецыяй, то рускія пасланнікі трымалі сябе ў Польшчы занадта стрымана і сталі ўвогуле не ўмешвацца ў яе справы. На сойме атрымалі перавагу праціўнікі Расіі. Пры такіх умовах пачаў работу вядомы Чатырохгадовы сойм 1787--1791 гг.

Пасяджэнні сойма пачаліся з бясконцых спрэчак па пытаннях рэформ, бо абаронцы старога рэжыму былі дастаткова моцныя. У гэтых спрэчках дамінавала непрыхільнае стаўленне да Расіі. Пануючыя соймавыя партыі сталі на прускі бок, дзейнічалі пад кіраўніцтвам прускіх дыпламатаў і заключылі саюз з Прусіяй, хоць яна тады ж дамагалася некаторых прыморскіх гарадоў, у т.л. Торуні. Невялікія ўспышкі сялянскага паўстання на Украіне далі падставу для абвінавачванняў супраць Расіі. Падпальшчыкам сялянскага бунту палічылі Віктара Садкоўскага, і яго зняволілі ў турму. На сойме разглядаліся праекты адлучэння праваслаўнай царквы ў Полынчы і падпарадкавання яе канстанцінопальскаму патрыярху. У соймавых прамовах толькі і чуліся пагрозы ў адносінах да Расіі і ўпэўненасць у прускай дапамозе і абароне. Рускія дыпламаты паводзілі сябе асцярожна, але, зразумела, што абуральныя паводзіны соймавых дэпутатаў закраналі прэстыж моцнага суседа. Дэпутаты былі празмерна ўпэўнены ў тым, што Расія знаходзіцца ў надзвычай цяжкім міжнародным становішчы і спадзяваліся на моц прускага саюза. Сойм закончыўся аб'яўленнем знакамітай Канстытуцыі 3га мая, якая была праведзена рэвалюцыйным шляхам. Гэта Канстытуцыя сапраўды ўяўляла сабой цэлы шэраг здаровых рэформ. Яна прадугледжвае спадчыннасць каралеўскай улады, знішчае liberum veto, дае правы мяшчанству, упарадкоўвае адміністрацыю і нават у нейкім сэнсе паляпшае становішча сялян. Пры строга арыстакратычным ладзе Польшчы гэта Канстытуцыя была адносна дэмакратычнай і, ва ўсякім разе, была вялікім крокам наперад, бо давала магчымасць далейшага развіцця нармальнага канстытуцыйнага жыцця.

Аднак Канстытуцыя 3-га мая выклікала моцную апазіцыю ў польскім асяроддзі, якое звярнулася па дапамогу да Расіі. У 1792 г. Расія з вялікай славай справілася са Швецыяй і Турцыяй, і ў пачатку гэтага года рускія войскі былі скіраваны ад турэцкай граніцы ў межы Польшчы. Генерал Крачэтнікаў ад імя імператрыцы выпусціў маніфест, у якім гаварылася пра ўсе тыя крыўды, што былі нанесены соймам Расіі. Адразу ж стварылася канфедэрацыя на чале з Феліксам Патоцкім, скіраваная супраць чатырохгадовых рэформ сойма. Гэта канфедэрацыя атрымала назву Таргавіцкай ад імя мяст., што належала Патоцкаму. 3 поўначы ў Польшчу ўступіў генерал Какоўскі. У маі Мінск і Вільня былі ў руках рускіх, і ў Вільні стварылася Генеральная Літоўская канфедэрацыя з тымі ж мэтамі.

Летам рускія войскі, рассейваючы і разбіваючы польскія, былі ўжо пад Варшавай. Тады кароль, які раней дзейнічаў разам з партыяй рэформ, раптам далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. Прусія і Аўстрыя адразу ж увайшлі ў змову з Расіяй адносна падзелу Польшчы, прычым Прусія афіцыйна патрабавала сабе ўзнагароджання за няўдалую для яе вайну з Францыяй. Зімой 1792 г. быў абвешчаны другі падзел Польшчы, прычым Расія атрымала ў межах Беларусі Мінскае ваяводства з некаторымі прылеглымі паветамі Віленскага і Гродзенскага ваяводстваў. Гродзенскі сойм 1793 г. павінен быў пацвердзіць гэту ўступку. Рускія гарнізоны засталіся ў Варшаве і Вільні.

Другі падзел адразу ж выклікаў паўстанне палякаў супраць рускага панавання. Начальнік рускіх гарнізонаў і беларускі генералгубернатар Тутолмін не заўважаў паўстання, што рыхтавалася. Яно пачалося ў сакавіку 1794 г. Рускія гарнізоны ў Варшаве і Вільні былі выразаны. Гэта паўстанне было ўзнята партыяй дэмакратычных рэформ і сустрэла прыхільнае стаўленне гарадскога мяшчанства. На чале Варшаўскага ўрада стаў гродзенскі шляхціц Касцюшка, які засведчыў свой вайсковы талент у вайне 1792 г., а ў Вільні -- палкоўнік Ясінскі, які, аднак, прызнаў над сабой уладу Варшаўскага ўрада. Літоўскі ўрад звярнуўся не толькі да мяшчанства, але і да сялянства; ён абяцаў рэформы і заклікаў усіх да барацьбы з рускай уладай. Хоць сілы літоўскага і віленскага ўрадаў былі невялікія, але ў названы час на Беларусі амаль не было рускіх войск. Аднак спробы Ясінскага ўзняць паўстанне ў Мінскай губ. закончыліся няўдачай; не здолеў ён захапіць і Мінск. Нягледзячы на нешматлікасць рускіх войск, літоўскі ўрад не змог іх адолець. Ва ўрадзе Ясінскага пачаўся раскол, і ў ліпені 1794 г. Вільня была захоплена рускімі войскамі. У кастрычніку Сувораў разбіў Касцюшку і пад Варшавай узяў яго ў палон. Расія заняла ўсю Беларусь, Літву і Ўкраіну, а праз год у кастрычніку 1795 г. паміж трыма суседнімі дзяржавамі быў падпісаны канчатковы акт пра трэці падзел Польшчы і тым самым спынена яе дзяржаўнае існаванне Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. С., 245..

3. Падзелы Рэчы Паспалітай і прынцыпы міжнароднага права

Заняпад Рэчы Паспалітай, як адной з буйнейшых дзяржаў Еўропы, у цэлым і Вялікага Княства Літоўскага ў прыватнасці, выкліканы шэрагам унутраных і знешніх прычын. Найгалоўнейшыя з іх унутраныя.

Па-першае, у дзяржаве пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі. Як вядома, пасля завяршэння работы Вальнага сойма збіраліся павятовыя так званыя рэляцыйныя соймікі. Часам яны перагля далі рашэнні Вальнага сойма на сваю карысць. Больш таго, павятовыя соймікі самастойна рашалі фінансавыя і вайсковыя пытанні, выбіралі кандыдатаў на адміністратыўныя і судовыя пасады. Асабліва дэцэнтралізацыя праяўлялася ў час міжкаралеўя. Тады кожны павет па сутнасці пераўтвараўся ў маленькую дзяржаву, а сам павятовы соймік станавіўся носьбітам суверэннай улады.

Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рзчы Паспалітай адсутнічалі адзіныя выканаўчараспарадчыя органы ўлады. Кожная з частак канфедэрацыі (карона Польская і ВКЛ) мела свой асобны адміністратыўны і судовы апарат, сваю прававую сістэму.

Па-другое, у Рэчы Паспалітай дзейнічаў прававы прыцйып выбарнасці караля і абмежавання яго ўлады, што і прыводзіла да безуладдзя, утварэння канфедэрацый і рокашы.

Па-трэцяе, шляхта дабілася шматлікіх прывілеяў у палітычнай і сацыяльнаэканамічнай сферах. Шляхецкія вольнасці сталі адной з галоўных прычын падрыва ўстояў дзяржаўнасці,

Па-чацвертае, прынцып дзеяння "ліберум вета" фактычна зрываў працу заканадаўчага органа ўлады сойма. 3 55 соймаў, якія склікаліся ў 1652-1764 г., 42 былі сарваны накладваннем вета Вішнеўскі А. Ф., Саракавік І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1997. С., 52-53..

Усё гэта разам прыводзіла да шляхецкай анархіі, дэзарганізаныі, дэмарапізацыі ў дзяржаве, значна паслабляла яе грамадскі і палітычны лад, што імкнуліся скарыстаць на сваю карысць вялікія суседзі Расія і Швецыя. Карл XII меркаваў умацаваць свае пазіцыі ў Еўропе, а Пётр I хацеў прарубіць вакно ў тую ж Еўропу. А вырашалі яны свае праблемы на этнічна беларускай тэрыторыі, адчуваючы сябе тут поўнымі гаспадарамі. Менавіта з пачатку XVIII ст., па трапнаму выразу Ф.Энгельса, Рэч Паспалітая становіцца заезжым дваром ды карчмою для іншаземных войскаў, дзе яны, як правіла, забываліся пра плату, дыктавалі свае ўмовы. Яшчэ Пётр I устанавіў для Рэчы Паспалітай войска ў 24 тыс. чалавек (18 тыс. для Кароны і 6 тыс. для Княства). Расія ў той час мела войска ў 350 тыс., Аўстрыя 280 тыс., Прусія 200 тыс Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994. С., 241..

Менавіта ў такім заганым становішчы Рэчы Паспалітай і былі зацікаўлены Расія, Аўстрыя і Прусія. У 1764 г. Расія і Прусія заключы'лі дагавор, сакрэтны артыкул якога прадугледжваў захоўваць у Рэчы Паспалітай шляхецкія вольнасці, выбарнасць караля, дзеянне прынцыпа "ліберум вета". Адчуваючы дзяржаўную хіласць Рэчы Паспалітай, больш магутныя суседзі разыгралі так званую рэлігійную карту, абвінаваціўшы яе ў адсутнасці роўных правоў католікаў і некатолікаў (дысідэнтаў). Гэта і прывяло да першага падзелу Рэчы Паспалітай Расіяй, Прусіяй І Аўстрыяй паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 5 жніўня 1772 г. Расія захапіла Латгалію і ўсходнія землі Беларусі, Прусія паўночназаходнюю частку Польшчы, Аўстрыя частку заходняй Украіны з Львовам і паўднёвую частку Польшчы. Сойм і кароль Рэчы Паспалітай вымушаны былі прызнаць падзел.

Адчуваючы пэўныя палітычныя, сацыяльнаэканамічныя і духоўныя станоўчыя перамены ў Рэчы Паспалітай, што найбольш яскрава праявілася ў прыняцці Канстытуцыі 3 мая 1791 г., Расія і Прусія пры ўдзеле кансерватыўнай арыстакратыі Рэчы Паспалітай заключыл ўмову і рашылі іх не дапусціць. А ў 1793 г. Расія захапіла Правабярэжную Украіну і цэнтральную частку Беларусі, а Прусія польскія землі з гарадамі Торунем, Гданьскам, Познанню. 17 чэрвеня 1793 г. пад вайсковым уплывам Расіі сабраўся па сутнасці апошні сойм Рэчы Паспалітай. Сойм вымушаны быў зноў прызнаць новыя адарванні ад дзяржавы.

Зразумела, што прагрэсіўная частка грамадства Рэчы Паспалітай не пагадзілася з гэтымі стратамі і падняла паўстанне на чале з Т.Касцюшка, аднак зза аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын яно пацярпела паражэнне і дало магчымасць саюзнікам захапіць астаткі тэрыторыі Рэчы Паспалітай і падзяліць яе ў 1795 г. паміж сабою. Расія захапіла Заходнюю Беларусь, Летуву, Курляндыю, частку Заходняй Украіны, Прусія і Аўстрыя рэшткі польскай тэрыторыі Вішнеўскі А. Ф., Саракавік І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1997. С., 54..

Літаратура

Бардах Ю., Леснодарский Б., Пистрчык М. История государства и права Польши. М., 1980.

Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2003.

Вішнеўскі А. Ф., Саракавік І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1997.

Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Пад рэд. Я. К. Новіка Г. С. Марцуля. Мн., 2003.

Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

История Беларуси в документах и материалах. Мн., 2000.

История Польши. Т. 1. М., 1956.

Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994

Філатава А. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай // Матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мн., 1998.

Філатава А. Першы падзел Рэчы Паспалітай // Энцыклапедыя «Гісторыя Беларусі». Т. 5. Мн., 1999.

Філатава А. Тры падзелы Рэчы Паспалітай // Крыжовы шлях. Мн., 1993.

Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000.

Приложение

Конвенция между Австрией и Россией -- о первом разделе Речи Посполитой

(Извлечение)

Санкт-Петербург, 1772 г. июля 25

Ст. I. E. и. ап. в. королева как за себя, так и за своих потомков, наследников и преемников, вступит во владение в то время и тем способом, которые определены в следующей статье, страною в нижеследующих границах: между правым берегом Вислы от Силезии до Сандомира и до впадения р. Саны, отсюда проведя прямую линию на Фрамполь до Замостья, а отсюда на Грубешов и до р. Буга, следуя затем от этой реки по настоящим границам Червонной России, составляющим в то же время границы Волыни и Подолии, до окрестностей Збаража, откуда по прямой линии на Днестр, вдоль небольшой речки, называемой Подгорче, которая отделяет незначительную часть Подолии до ее впадения в Днестр, и, наконец, следуя принятым границам между Покутиею и Молдавией.

Ст. И. Б. и, ап. в. королева повелит знать своим войскам места и области, которые по предыдущей статье она предполагает присоединить к своим владениям, и сроком для этого вступления во владение она назначает первые числа сентября месяца старого стиля текущего года, обещая до того времени ничего не открывать из своих видов и намерений.

Ст. III. E. и. ап. в. королева за себя, за своих потомков, наследников и преемников гарантирует формально и самым положительным образом за е. в. и. всероссийскою те земли и области Польши, во владение которыми вступит е. в. в силу общего соглашения и которые состоят из остальной части польской Литвы, а также из части Полоцкого воеводства, находящейся по сю сторону Двины, и равным образом из воеводства Витебского, так что р. Двина образует естественную границу между 2 государствами, почти до особенной границы между Витебским и Полоцким воеводствами, и следуя по этой границе до пункта, где соединяются 3 воеводства - Полоцкое, Витебское и Минское; от этого пункта граница пойдет по прямой линии до истока р. Дручи при м. Орша, а отсюда, следуя по течению этой реки до впадения ее в Днепр, так что все Мстиславское воеводство как по сю, так и по ту сторону Днепра и обе оконечности Минского воеводства выше и ниже Мстиславского воеводства по сю сторону новой границы и Днепра будут принадлежать Российской империи; от владения же р. Дручи Днепр составит границу между обоими государствами, сохраняя за г. Киевом и его округом те границы, которые они имеют в настоящее время по другому берегу этой реки <...>

Ст. V. Так как необходимо будет прийти к окончательному устройству дела с Польскою республикою по предмету общих приобретений, а равным образом относительно восстановления порядка и тишины в Польше, е. и. и к. ап. в. обязывается дать своему посланнику при варшавском дворе самые точные инструкции действовать во всем согласно и единодушно с посланником е. в. и. всероссийской, находящимся при том же дворе, и поддерживать эти переговоры самыми действительными мерами.

Ст. VI. Настоящая конвенция будет ратификована в продолжение б недель или еще ранее, если представится к тому возможность.

В уверение чего уполномоченный е. и. и ап. к. в. подписал сие собственноручно и приложил печать своего герба. Учинено в С.-Петербурге 25 июля 1772.

Манифест генерал-аншефа Кречетникова о присоединении земель к России по второму разделу Речи Посполитой

(Извлечение)

Главный стан при Полонне, 1793 г. марта 27

Е. и. в. всемилостивейшей государыни моей от армии ген.-аншеф, сенатор, тульский, калужский и новоприсоединенных областей от Речи Посполитой польской к империи Российской ген.-губернатор, начальствующий над всеми войсками, тамо находящимися и расположенными в 3 малороссийских губерниях, отправляющий должность ген.-губернатора сих губерний, воинский инспектор и кавалер орденов св. Андрея Первозванного, св. Александра Невского и св. равноапостольного кн. Владимира 1-й степени, польских Белого Орла и св. Станислава и великокняжеского Голстинского св. Анны, я, Михаил Кречетников, объявляю сие по высочайшей воле и повелению моей всемилостивейшей государыни е. и. в. всероссийской всем вообще жителям и каждому особенно вякого чина и звания присоединенных ныне от Речи Посполитой польской на вечные времена к империи Российской мест и земель.

Участие е. в. императрицы всероссийской, приемлемое в делах польских, основывалось всегда на ближайших коренных и взаимных пользах обоих государств. Что не только тщетны были, но и обратились в бесплодную тягость и в такое же понесение бесчисленных убытков все ее старания о сохранении в сей соседней ей области покоя, тишины и вольности, то неоспоримо и ощутительно доказывается 30-летнею испытанностью. Между неустройствами и насилиями, произошедшими из раздоров и несогласий, непрестанно республику польскую терзающих, с особливым соболезнованием е. и. в. всегда взирала на те притеснения, которым земли и грады, к Российской империи прилеглые, некогда сущим ее достоянием бывшие и единоплеменниками ее населенные, созданные и православною христианскою верою просвещенные и по сие время оную исповедующие, подтвержены были. Ныне же некоторые недостойные поляки, враги отечества своего, не стыдятся возбуждать правление безбожных бунтовщиков в королевстве французском и просить их пособий, дабы обще с ними вовлещи Польшу в кровавое междоусобие. Тем вящая от наглости их предстоит опасность как спасительной христианской веры, так и самому благоденствию обитателей помянутых земель от введения нового пагубного учения, стремящегося к расторжению всех связей гражданских и политических, совесть, безопасность и собственность каждого обеспечивающих, что помянутые враги и ненавистники общего покоя, подражая безбожному, неистовому и развращенному скопищу бунтовщиков французских, стараются рассеять и распространить оное по всей Польше и тем самым навеки истребить как собственное ее, так и соседей ее спокойствие.

По сим уважениям е. и. в. всемилостивейшая моя государыня как в удовлетворение в замену многих своих убытков, так и в предохранение польз и безопасности империи Российской, а равно и самих областей польских и в отвращение и пресечение единожды навсегда всяких превратностей и частных разнообразных перемен правления соизволяет ныне брать под державу свою и присоединить на вечные времена к империи своей все замыкающиеся в нижеописанной черте земли и жителей их, а именно: начиная черту сию от селения Друи, лежащего на левом берегу Двины при угле границы Семигалии, оттуда простираясь на Нарочь и Дуброву и следуя по частному рубежу воеводства Виленского на Столбцы, проводя на Несвиж, потом на Пинск и оттоль проходя через Кунев между Вышгорода и Новогроблы близ границы Галиции, с коею смыкаясь, простирается по оной р. Днестра, наконец спускаясь всегда по течению сей реки, примыкает к Егорлыку, пункту прежней границы в той стране между Россиею и Польшею таким образом, что все земли, города и округи, объемлемые вышеписанною чертою новой границы между Россиею и Польшею, отныне навсегда имеют состоять под скипетром Российской империи; жители же оных земель и владельцы, какого бы рода и звания ни были, в подданстве оного.

Чего ради и имею я как учрежденный над оными от е. в. ген.-губернатор точное высочайшее повеление торжественно обнадежить прежде всего собственным ее священным именем и словом (как то сим торжественным манифестом для всеобщего сведения и удостоверения действительно и исполняю) всех е. в. новых подданных, а мне любезных теперь сограждан, что всемилостивейшая государыня изволит не токмо всех их подтверждать при совершенной и ничем не ограниченной свободе в публичном отправлении их веры, также и при законном каждого владении и имуществе, но и совершенно их под державою своею усыновляя и приобщая ко славе и благоденствию Российской империи по примеру верноподданных ее жителей белорусских, живущих в полном спокойствии и изобилии под мудрым и кротким ее царствованием, всех и каждого награждать еще отныне в полной мере и без всякого изъятия всеми теми правами, вольностями и преимуществами, каковыми древние подданные ее пользуются, так что каждое состояние из жителей присоединенных земель вступает с самого сего дня во все оному свойственные выгоды по всему пространству империи Российской, ожидая и требуя е. в. взаимно от признания и благодарности новых своих подданных, что они, будучи милостию ее поставляемы в равное с россиянами благоденствие, потщатся со своей стороны соделать себя и имени сего достойными истинною к новому ныне, но прежде давнему их отечеству любовию и непоколебимою впредь верностию к толь сильной и великодушной государыне.

И потому имеет все и каждый, начиная от знатнейшего дворянства, чиновников и до последнего, кому надлежит, учинить в течение одного месяца торжественную присягу в верности при свидетельстве определенных от меня к тому нарочных людей. Если же кто из дворянства и из другого состояния, владеющий недвижимым имением, небрежа о собственном своем благополучии, не захочет присягать, тому дозволяется на продажу недвижимого своего имения и добровольный выезд вне границ 3-месячный срок, по прошествии которого все остающееся имение его секвестровано и в казну взято быть имеет.

Духовенство высшее и нижнее долженствует подать собою, яко пастыри душевные, первый во учинении присяги пример и в повседневном господу богу публичном принесении теплых молитв о здравии е. и. в. всемилостивейшей государыни и дражайшего ее сына и наследника цесаревича вел. кн. Павла Петровича и всего высочайшего императорского дому по тем формам, которые им для сего употребления даны будут <...>

В заключение считаю я за нужно именно присовокупить еще по высочайшему соизволению е. и. в., что все войска, как уже в своей земле строжайшую воинскую дисциплину наблюдать будут, а потому ни вступление их в разные места, ниже самая перемена правления не долженствуют никому и нимало препятствовать в покойном и безопасном строительстве, торгах и промыслах, ибо размножение их паче служа частной пользе, тем самым будет служить к угодности и благоволению е. в.

Сей манифест имеет 27-го числа сего марта месяца во всех церквах прочтен, в городские книги записан и в надлежащих местах прибит быть для всенародного сведения. А дабы оному совершенная вера подаваема была, утвердил я его по данной мне власти подписанием руки моей и приложением печати герба моего.

Издан в главном стане войск, мне вверенных, при Полонне.

Конвенция между Россией, Пруссией и Австрией -- о третьем разделе Речи Посполитой

(Извлечение)

Санкт-Петербург, 1795 г. октября 24

Е. в. имп[ератри]ца всероссийская и е. в. король прусский, желая прийти к более подробному и окончательному соглашению относительно постановлений, находящихся в декларации, заключенной здесь в С.-Петербурге 23 декабря 1794 г. (3 января 1795 г.) между двумя имп[ератор]скими дворами и сообщенной в недавнее время берлинскому двору и определить с большею точностью границы, которые должны разделять владения 3 соседних с Польшею держав, после окончательного разделения сей последней <...>

Статья I. Декларация, упомянутая во вступлении настоящего акта и признаваемая как бы помещенною здесь от слова до слова, принята за непреложное основание нынешнего соглашения во всем, что касается приобретений е. в. имп[ератри]цы всероссийской. Вследствие сего е. и. в. сохранит в своем владении все земли, города, округи и прочия поместья, которые упомянуты в том акте и е. в. король прусский гарантирует за нею это владение и пользование на вечные времена.

Статья II. Е. в. имп[ера]тор римский во внимание к дружбе своей к е. в. королю прусскому отказывается от территории, которая простирается по прямой линии от Свидры на Висле до слияния Буга с Наревом, так что весь этот округ будет считаться в составе той части, которая по распределению той же декларации должна идти по разделу е. в. королю прусскому, владение и пользование которою их и. в. в. равным образом гарантирует за ним на вечные времена <...>

Статья IV. Е. в. имп[ера]тор римский и е. в. король прусский предварительно гарантируют торжественно и обоюдно все территории, которые по окончании работ смешанной комиссии и по решению е. в. имп[ератри]цы всероссийской будут присуждены той и другой стороне, и эти же территории равным образом будут за ними гарантированы е.в. имп[ератри]цею всероссийскою <...>

Статья VII. Настоящий трактат будет ратифицирован в формах, принятых обоими договаривающимися дворами, и ратификации будут обменены в продолжении 6 недель или, если возможно ранее.

В уверение чего мы, уполномоченные, подписали сие и приложили к сему печати наших гербов.

Заключено в С.- Петербурге 13(24) октября 1795 г. (м. п.) Граф Иван Остерман. (м. п.) Граф Александр Безбородко. (м. п.) Аркадий Морков. (м. п.) Фридрих Богислав Эммануил Тауенцин История Беларуси в документах и материалах. Мн., 2000. С., 110-116..


Подобные документы

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.

    реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.

    реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Каталіцкая супольнасць Заходняй Еўропы у ХVІ стагодзі. Пачатак Рэфармацыі як сацыяльна-палітычнага руху пад лозунгам рэлігійнага абнаўлення. Брэсцкая ўнія, канфесійныя адносіны на Беларусі ў XVI-XVIIІ стагодзях. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай.

    реферат [41,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.

    реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.